Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка

Карпенка распавёў пра сумяшчэнне экзамена з ЦТ і шкоду гаджэтаў на ўроках

24
(абноўлена 10:02 27.01.2020)
Тэсціраванне ўжо вырашыла шэраг важных задач, але не заўсёды за тэстам бачная асоба будучага спецыяліста, лічыць міністр адукацыі.

МІНСК, 27 сту - Sputnik. Выпускны экзамен у школе могуць сумясціць з цэнтралізаваным тэсціраваннем (ЦТ) у бліжэйшыя два-тры гады. Пра гэта міністр адукацыі Ігар Карпенка заявіў у эфіры "Беларусь 1" у нядзелю.

Праграма, якая прадугледжвае аб'яднанне ЦТ са школьнымі выпускнымі экзаменамі, ужо распрацаваная і ў дадзены момант абмяркоўваецца. "Цяпер ідзе абмеркаванне. Для гэтага спатрэбіцца пэўны перыяд: мы гаворым, што гэта прыкладна два-тры гады", - сказаў Карпенка.

Па словах міністра, тэсціраванне ўжо вырашыла шэраг важных задач, у ліку якіх, у прыватнасці, сыход ад карупцыі ў гэтай сферы. Аднак "не заўсёды за тэстам бачная асоба будучага, магчыма, спецыяліста", таму і абмяркоўваецца магчымасць пераходу на сістэму ўнутраных экзаменаў або гутарак.

Міністр адукацыі запэўніў, што цяперашняя ўступная кампанія будзе праходзіць па дзеючых правілах, так што турбавацца не варта. "Хоць пэўныя змены ў правілы прыёму мы сёння таксама рыхтуем", - дадаў ён.

Нагадаем, цяпер у Беларусі праходзіць другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Трэці, апошні, этап РТ пройдзе ў Беларусі ўвесну. Улетку абітурыентам трэба будзе здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне, даты правядзення ЦТ-2020 пакуль не зацверджаныя.

Гаспадар на ўроку – настаўнік

На думку кіраўніка Мінадукацыі, выкарыстанне гаджэтаў "не заўсёды ўплывае пазітыўна на адукацыйны працэс". Так, замест таго, каб лічыць самастойна, навучэнцы звяртаюцца да калькулятараў.

"Мы кажам пра тое, што гаспадар на ўроку - настаўнік. Ён арганізоўвае адукацыйны працэс, і ён вызначае, у якім парадку гаджэты павінны выкарыстоўвацца", - лічыць міністр.

Карпенка адзначыў, што пры паступленні ў ВНУ і здачы экзаменаў навучэнцы не карыстаюцца гаджэтамі.

"Напэўна, тут пытанне стаіць у фарміраванні пэўнай акадэмічнай культуры, якая павінна быць ва ўстанове агульнай сярэдняй, вышэйшай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі", - рэзюмаваў ён.

Нагадаем, раней Мінадукацыі выступала з ініцыятывай забараніць выкарыстанне тэлефонаў у школах. Ішлі па шляху абмежавання: меркавалася, што падчас урокаў без дазволу настаўніка карыстацца тэлефонамі будзе нельга, гаджэты павінны будуць знаходзіцца ў адмысловым месцы або выключаныя ў партфелі школьніка.

Пра заробкі бюджэтнікаў

Ігар Карпенка нагадаў пра тое, што ў Беларусі не так даўно перайшлі на новую методыку разліку заработнай платы бюджэтнікаў, якая фарміруецца з базавай стаўкі і напрамую залежыць ад яе ўзроўню.

"Мы выпрацавалі ва ўрадзе алгарытм павышэння заработнай платы педагагічным работнікам, гэты алгарытм зацверджаны, і мы павінны да 2025 года выйсці на 100% ад сярэдняй заработнай платы па краіне. А заработная плата прафесарска-выкладчыцкага складу павінна быць 150% ад сярэдняй заработнай платы па краіне", - рэзюмаваў міністр адукацыі.

24
Тэги:
Беларусь, Міністэрства адукацыі РБ, Ігар Карпенка
Тэмы:
Абітурыент - 2020 (73)
Пульсометр на пальцы пацыента

Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнавіла статыстыку па COVID: плюс 1804 за суткі

8
(абноўлена 15:21 21.01.2021)
У краіне з пачатку пандэміі было зарэгістравана больш за 232 тысяч чалавек са станоўчым тэстам на каронавірус.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі ў 1 804 чалавек пацвердзіўся дыягназ COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Паводле статыстыкі ведамства, за апошнія 24 гадзіны выпісалася 2 378 пацыентаў з каронавірусам. Ахвярамі пандэміі за суткі сталі дзевяць чалавек, усяго ў краіне 1 619 пацыентаў памерлі ад COVID-19.

"Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваны - 232 298 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Паправіліся 216 744 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19", - гаворыцца ў паведамленні.

Колькасць тэстаў, зробленых за суткі, перавысіла 16,5 тысячы. Усяго ў краіне праведзена больш за 4 мільёны ПЦР-даследаванняў. Даведацца, дзе ў Беларусі можна здаць тэст на каронавірус, можна тут.

Масавая вакцынацыя ад COVID-19

Беларусы ўжо пачалі прышчапляцца ад каронавіруса. Першымі ўколы атрымалі людзі з групы рызыкі - медыкі. Дзесяць чалавек, якіх вакцынавалі 29 снежня, адчуваюць сябе добра.

У сярэдзіне вясны, па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, вакцынавацца змогуць усе жадаючыя грамадзяне краіны.

Беларусь першай пасля Расіі пачала вакцынацыю грамадзян расійскім прэпаратам "Спутнік V". Раней паведамлялася, што ў рэспубліцы да канца вясны плануецца прышчапіць 1,2 мільёна чалавек, паступова выйшаўшы на паказчык у 5,5 мільёна жыхароў.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан наведаў лабараторыю Оксфарда

Вакцыны супраць новых штамаў каронавіруса будуць распрацоўваць ў Брытаніі

11
(абноўлена 11:53 21.01.2021)
Менш чым праз год пасля таго, як стала вядома пра з'яўленне каронавіруса SARS-CoV-2, пачалі з'яўляцца яго мутацыі.

МІНСК, 21 сту - Sputnik. Навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта заявілі, што ў спешным парадку падрыхтуюць версіі вакцын, накіраваных супраць новых штамаў каронавіруса, пра гэта паведамляе выданне Telegraph.

Даследаванні праводзяць распрацоўшчыкі вакцыны AstraZeneca. Яны будуць ацэньваць магчымасць змяненняў існуючых канфігурацый тэхналогіі за 48 гадзiн - пры ўзнікненні неабходнасці ў гэтым.

Як паведаміў прэм'ер-міністр краіны Барыс Джонсан, "інтэнсіўныя перамовы" з навукоўцамі адносна новых штамаў ужо праводзяцца.

Новыя штамы каронавіруса

Нагадаем, што ў снежні новую мутацыю каронавіруса SARS-CoV-2 выявілі ў Вялікабрытаніі і ПАР.

"Брытанскі" штам, які атрымаў назву VOC-202012/01, распаўсюджваецца значна хутчэй звычайнага, хоць няма канчатковых дадзеных аб тым, што ён найбольш небяспечны з пункту гледжання ўскладненняў і смяротнасці. За месяц з моманту выяўлення новы заразны штам паспеў распаўсюдзіцца ў 50-ці краінах.

"Паўднёваафрыканская" мутацыя, якая атрымала маркіроўку 501Y.V2, па дадзеных навукоўцаў, лягчэй пранікае ў клеткі чалавека і болей трывала ў іх трымаецца. Новы штам часцей паражае маладых людзей без спадарожных захворванняў і прыводзіць да больш цяжкагя цячэння хваробы. Таксама ён больш заразны, чым папярэднія мутацыі, прыкладна на 50%. Як сведчаць дадзеныя СААЗ, "паўднёваафрыканскі" штам зафіксаваны ўжо ў 20 дзяржавах.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя заявіла, што "брытанскі" і "паўднёваафрыканскі" штамы - гэта розныя разнавіднасці новага каронавіруса, якія ніяк паміж сабой не звязаны. На думку арганізацыі, з'яўленне новых мутацый было цалкам чакана, бо вірусы пастаянна змяняюцца.

Акрамя таго, Еўропе пагражае і "бразільскі штам" - аб выяўленнi фактаў заражэнняў гэтай мутацыяй паведамілі ўлады Брытаніі ў студзені.

Пра новыя мутацыя заяўлялі і ў іншых краінах. У прыватнасці, у ЗША навукоўцы выявілі як мінімум дзве чарговыя версіі віруса.

Раней генеральны дырэктар СААЗ Тедрас Гебрэйесус раней назваў новыя мутацыі каронавіруса выклікам 2021 года. Паводле яго слоў, арганізацыя працуе з навукоўцамі па ўсім свеце, каб зразумець, як каронавірус муціруе і якім чынам гэта адбіваецца на яго заразнасці і лятальнасці.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
Вялікабрытанія, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Мінскі аўтамабільны завод

Куды накіруюць інвестыцыі беларускія ўлады ў 2021 годзе?

2
(абноўлена 15:49 21.01.2021)
Беларускі лідэр пасля разгляду дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на бягучы год даў даручэнне дапрацаваць дакумент і ацаніць рэальную аддачу праектаў.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. Міністэрства эканомікі ўнясе дапрацоўкі ў дзяржаўную праграму інвестыцый з пункту гледжання эфектыўнасці праектаў, пасля чаго яна будзе ўнесена на разгляд кіраўніка дзяржавы, заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў пасля нарады ў Палацы Незалежнасці.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Пресс-служба президента Республики Беларусь

Паводле яго слоў, фінансаванне будзе сканцэнтравана на сферах, якія носяць на сённяшні дзень актуальны характар. Пасля чаго прывёў у прыклад медыцыну, транспартную інфраструктуру, энергетыку і меліярацыю.

Міністр запэўніў, што ў інвестыцыйнай праграме будуць адлюстраваны толькі тыя праекты, якія абяцаюць аддачу ў бліжэйшы час і паспрыяюць стварэнню рабочых месцаў і паступленню падаткаў.

"Яна павінна стаць эфектыўнай з пункту гледжання ўкладвання дзяржаўных рэсурсаў", - адзначыў Чарвякоў.

Патэнцыйнае развіццё

Інвестыцыйная праграма ўлады будзе падтрымліваць сацыяльную і інжынерную інфраструктуру з мэтай развіцця чалавечага капіталу і бізнесу.

"Мы працягнем фінансаванне тых аб'ектаў, якія ўжо пачатыя (каля 70%)", - сказаў міністр эканомікі.

Па падліках профільнага ведамства, унутраны валавы прадукт рэспублікі недаатрымлівае каля 12% з-за шэрага бізнесу. Міжнародныя эксперты называюць лічбу ў 18%.

Закранаючы пытанні далейшага развіцця аграэкатурызму, Чарвякоў звярнуў увагу, што гэта патэнцыял, які трэба ўжываць.

"Мы павінны карыстацца нашымі прыроднымі багаццямі і магчымасцю нашых людзей выкарыстоўваць іх і ствараць працоўныя месцы там, дзе не заўсёды можна паставіць буйное прадпрыемства", - рэзюмаваў ён.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
Інвестыцыі, Міністэрства эканомікі РБ