Лукашэнка заснаваў юбілейны медаль да 75-годдзя Перамогі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМанумент Перамогі
Манумент Перамогі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Медалём будуць узнагароджваць не толькі ветэранаў вайны і вязняў лагераў, але і тых асоб, якія зрабілі значны ўнёсак ва ўвекавечанне памяці загінуўшых і арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею Перамогі.

МІНСК, 14 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні заснаваў юбілейны медаль "75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гадоў", паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага лідара.

Як пасол Расіі павіншаваў 103-гадовага ветэрана з днём нараджэння - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Як пасол Расіі павіншаваў 103-гадовага ветэрана з днём нараджэння - відэа

Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 13 лютага.

З аднаго боку на ўзнагародным знаку будуць намаляваныя воін-вызваліцель з трапяткім сцягам, партызан з аўтаматам у руцэ і жанчына з букетам кветак. На абароце - назва медаля і вянок з лісця лаўра і дуба, які абвіты стужкай. Узнагарода будзе адлітая з латуні.

Адзначаецца, што прысуджаць медаль будуць ветэранам Вялікай Айчыннай, вязням лагераў і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных нацыстамі. Яшчэ адна катэгорыя патэнцыйных уладальнікаў медаля - вайскоўцы, работнікі дзяржорганаў і іншыя асобы, якія зрабілі значны ўнёсак у патрыятычнае выхаванне грамадзян, увекавечанне памяці загінуўшых і арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі.

Як дадалі ў прэс-службе, фінансаванне расходаў на чаканку медалёў будзе ажыццяўляцца са сродкаў бюджэту, накіраваных на ўтрыманне Узброеных Сіл рэспублікі.

Стужка навiн
0