Аўтамабіль хуткай дапамогі каля інфекцыйнай бальніцы Мінска

Мінздароўя абвергла інфармацыю аб выпадку смерці ў Беларусі ад каронавіруса

16
(абноўлена 09:29 03.03.2020)
У Беларусі на сёння зарэгістраваныя тры выпадкі, у якіх вылучаны фрагмент РНК, верагодна, які належыць тыпу каронавіруса 2019-nCoV, падкрэслілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

МІНСК, 3 сак - Sputnik. Інфармацыя аб першай смерці ад каронавіруса ў Беларусі не адпавядае рэчаіснасці, заявілі ўвечары ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Напярэдадні ў эфіры расійскага "Першага канала" прагучала інфармацыя, што ад каронавіруса новага тыпу "першыя смерці зафіксаваныя ў ЗША, Аўстраліі, Тайландзе, Беларусі".

"Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь адзначае, што дадзеная інфармацыя ў дачыненні да Беларусі з'яўляецца хлуснёй і не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю", - заявілі ў ведамстве.

Як нагадалі ў Міністэрстве аховы здароўя, у Беларусі на сёння зарэгістраваныя тры выпадкі, у якіх выдзелены "фрагмент РНК, верагодна, які належыць тыпу каронавіруса 2019-nCoV". "Усе тры пацыента адчуваюць сябе здавальняюча, клінічных сімптомаў захворвання ў іх няма", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Ведамства анансавала прыняцце "адпаведных мер рэагавання".

"Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі заклікаюць журналістаў быць адказнымі і ўважлівымі, а галоўнае - пераправяраць інфармацыю, што датычыцца такой балючай для насельніцтва тэмы, як каронавірусная інфекцыя", - заключылі ў ведамстве.

16
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (788)
Цягнік і электрычка БЧ. Архіўнае фота

Новы цягнік звяжа Гомель, Магілёў і Віцебск

9
(абноўлена 15:31 23.09.2020)
Цягнік пакуль вырашылі пусціць часова і хадзіць ён будзе толькі два разы на тыдзень: па панядзелках і нядзелях.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Беларуская чыгунка пусціла новы цягнік па маршруце Гомель - Віцебск, паведамляецца на сайце БЧ.

Састаў пусцілі часова: ён будзе хадзіць з 27 верасня па 26 кастрычніка. Яго маршрут пралягае праз тры абласныя цэнтры - Гомель, Магілёў і Віцебск. Таксама прадугледжаны прыпынкі ў Буда-Кашалёве, Жлобіне, Рагачове, Быхаве, Шклове і Оршы.

"Цягнік №697/698 будзе адпраўляцца з Гомеля па нядзелях у 17:16 і прыбываць у Віцебск у 23:26. У адваротным кірунку з Віцебска цягнік адправіцца ўжо пасля паўночы - ў 1:00 панядзелка і у 7:36 прыбудзе на станцыю Гомель", - распавялі падрабязнасці на чыгунцы.

Паведамляецца, што новы цягнік будзе хадзіць па панядзелках і нядзелях. Кошт квітка ў плацкартным вагоне ад Гомеля да Віцебска складзе 10,96 рубля, а ў купэйным - 15,20.

9
Тэги:
Беларуская чыгунка
Жыхары Буэнас-Айрэса ў парку

ААН: спад у сусветнай эканоміцы з-за пандэміі COVID перавысіць 4%

8
(абноўлена 15:25 23.09.2020)
Найбольш адчувальным будзе падзенне аб'ёмаў вытворчасці ў развітых краінах, а вось у эканамічным і сацыяльным планах пацерпяць дзяржавы, што развіваюцца.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Спад у сусветнай эканоміцы ў сувязі з пандэміяй каронавіруса перавысіць 4% у бягучым годзе. Такі прагноз утрымліваецца ў дакладзе Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД).

Аналітыкі прыводзяць у дакладзе і іншыя важнейшыя паказчыкі: унутраная актыўнасць зніжана практычна паўсюдна, гэта не можа не адбівацца на эканоміцы.

"Сусветнs гандаль у бягучым годзе скароціцца прыкладна на адну пятую, прамыя замежныя інвестыцыі - да 40%, а грашовыя пераклады - больш чым на 100 мільярдаў долараў", - перакананыя спецыялісты ЮНКТАД ААН.

На думку экспертаў, найбольш адчувальным будзе падзенне аб'ёмаў вытворчасці ў развітых краінах. А вось у эканамічным і сацыяльным планах пацерпяць краіны, якія развіваюцца з высокім узроўнем "нефармальнай эканомікі", у якіх асноўнымі крыніцамі замежных сродкаў з'яўляюцца сыравінныя рэсурсы і турызм.

ААН прагназуе, што ў такіх краінах 90-120 мільёнаў чалавек сутыкнуцца з крайняй галечай, а каля яшчэ 300 мільёнаў - з праблемай "адсутнасці харчовай бяспекі".

Устойлівае аднаўленне сусветнай эканомікі пасля пандэміі магчыма толькі ў выпадку цеснага ўзаемадзеяння краін, перакананыя эксперты: павінна быць ажыццёўлена мэтанакіраваная бюджэтная экспансія пад кіраўніцтвам дзяржаў з развітой эканомікай.

8
Тэги:
ААН, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (788)
Калькулятар і асадка, архіўнае фота

Бюджэт Беларусі страціў 400 мільёнаў рублёў з-за паўзы ў экспарце нафты

0
(абноўлена 12:04 24.09.2020)
Па дадзеных Мінфіна, з-за неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча і запаволення эканомікі ў бюджэт за сем месяцаў бягучага года паступіла менш за 18% сродкаў ад гадавога плана па падатках на прыбытак.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Бюджэт Беларусі страціў за сем месяцаў бягучага года больш за 400 мільёнаў рублёў, такую лічбу назвала намеснік міністра фінансаў Алена Печань у інтэрв'ю часопісу "Фінансы. Улік. Аўдыт".

Паводле яе слоў, сярод негатыўных фактараў, якія паўплывалі сёлета на фарміраванне даходаў рэспубліканскага бюджэту, - пагаршэнне умоў у сферы нафтаперапрацоўкі і неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя, абумоўленая каронавірусам. Пры гэтым самымі праблемнымі з'яўляюцца плацяжы ад знешнеэканамічнай дзейнасці, якія ў поўным аб'ёме залiчваюцца ў рэспублiканскi бюджэт.

"За 7 месяцаў паступіла крыху больш за 13% ад гадавога плана па вывазных мытных пошлінах на нафту і нафтапрадукты. Фактычныя страты казны, звязаныя са зніжэннем нафтаперапрацоўкі і прыпыненнем экспарту беларускай нафты, за гэты перыяд склалі больш за 400 мільёнаў рублёў", - заявіла Печань.

За кошт неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі знізілася эканамічная актыўнасць, што таксама паўплывала на адлічэнні ў бюджэт. Паводле слоў намесніка міністра фінансаў, з-за гэтага ў студзені-ліпені бягучага года ў бюджэт паступіла менш за 18% ад гадавога плана ад падатку на прыбытак.

Па выніку за сем месяцаў бягучага года даходы рэспубліканскай казны склалі 12,8 мільярда рублёў. Гэта 51% удакладненага гадавога плана. Пры гэтым за аналагічны перыяд 2019 года гэты паказчык быў вышэй: тады ў бюджэт паступіла каля 14,4 мільярда рублёў, што складала амаль 60% гадавога плана.

Раней Мінфін спрагназаваў, што планавы дэфіцыт бюджэту можа быць павялічаны больш чым у два разы. Чакаецца, што ў гэтым годзе ён ўзрасце з першапачатковых 900 млн да 2,1 мільярда беларускіх рублёў. У выпадку развіцця самага негатыўнага сцэнара дадзеная сума можа быць павялічана да 5 мільярдаў беларускіх рублёў.

0
Тэги:
Эканоміка, Беларусь