Міністэрства адукацыі Беларусі

Мінадукацыі: усе ўстановы адукацыі працуюць у штатным рэжыме

26
(абноўлена 15:50 12.03.2020)
Як раней заяўлялі ў міністэрстве, ва ўстановах адукацыі выконваюцца ўсе меры і рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя.

МІНСК, 12 сак - Sputnik. Усе ўстановы адукацыі Беларусі працуюць у штатным рэжыме, паведамілі Sputnik у прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Boeing 737-800 Белавія
© Sputnik / Виктор Толочко

У шэрагу краіны Еўропы з-за распаўсюджвання каронавіруса новага тыпу навучальныя ўстановы сышлі на датэрміновыя канікулы. Як заяўлялі напярэдадні ў Мінадукацыі Беларусі, у рэспубліцы каранцін як мера пакуль не разглядаецца.

"Усе навучальныя ўстановы Беларусі працуюць у штатным рэжыме", - паведамілі Sputnik у Міністэрстве адукацыі.

Як пазней удакладнілі ў Telegram-канале ведамства, ва ўсіх установах праводзяцца неабходныя прафілактычныя і санітарна-эпідэміялагічныя мерапрыемствы.

"Пры любых праявах ВРЗ раім звяртацца да медработнікаў і прытрымлівацца рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя", - дадалі ў Мінадукацыі.

Раней у чацвер стала вядома аб правядзенні санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў і шпіталізацыі кантактаў "другога ўзроўню" ў БДУ. З'яўлялася таксама інфармацыя аб частковым пераводзе на дыстанцыйнае навучанне некалькіх школ, аднак гэтыя звесткі не пацверджаны.

26
Тэги:
каронавірус, Беларусь, Міністэрства адукацыі РБ
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя (176)
Маскоўскае метро перайменавала дзве станцыі з-за каронавіруса

Рэжым самаізаляцыі ўводзяць у Маскве з 30 сакавіка

2
(абноўлена 21:36 29.03.2020)
У бліжэйшыя дні ў расійскай сталіцы увядуць спэцпропускі для перамяшчэння па горадзе, парадак іх выдачы ўсталюе ўрад Масквы.

МІНСК, 30 сак - Sputnik. Дамашні рэжым самаізаляцыі ўводзіцца для ўсіх жыхароў Масквы незалежна ад узросту з 30 сакавіка, адпаведнае паведамленне апублікавана на сайце мэра расійскай сталіцы Сяргея Сабяніна.

Што можна і чаго нельга

Вызначана, што пакінуць кватэру можна ў наступных сітуацыях:

  • зварот па экстраную (неадкладную) медыцынскую дапамогу і іншая прамая пагроза жыццю і здароўю,
  • паездкі на працу, калі вы абавязаны хадзіць на працу,
  • за пакупкамі ў бліжэйшы магазін ці аптэку,
  • выгул хатніх жывёл на адлегласці не больш за 100 метраў ад месца пражывання (знаходжання),
  • вынас бытавога смецця.

Пры гэтым абмежаванняў на паездкі ў Маскву або з яе не ўводзіцца: "Аднак нельга без важкай прычыны перасоўвацца па горадзе", - падкрэсліваецца ў паведамленні. Абмежаванне руху асабістага і службовага, спецыяльнага і грамадскага аўтатранспарту таксама пакуль што не прадугледжана.

Кантроль за выкананнем дамашняга рэжыму

Разумная сістэма кантролю за тым, як выконваецца дамашні рэжым і ўстаноўленыя правілы, запрацуе ў Маскве ў бліжэйшы тыдзень.

"Паступова, але няўхільна мы будзем рабіць больш жорсткімі неабходны ў гэтай сітуацыі кантроль", - гаворыцца ў паведамленні.

У бліжэйшыя дні, пасля таго як будуць праведзеныя тэхнічныя і арганізацыйныя мерапрыемствы, у расійскай сталіцы увядуць спэцпропускі для перамяшчэння па горадзе, парадак іх выдачы ўсталюе ўрад Масквы. Аб іх увядзенні паведамяць дадаткова.

Дапамога гараджанам

Бясплатныя антывірусныя прэпараты будуць атрымліваць сталічныя медыкі і іншыя спецыялісты. Тыя, у каго каронавірус у лёгкай форме, будуць праходзіць лячэнне дома пад наглядам лекараў, неабходныя лекі яны таксама атрымаюць бясплатна, іх дастаўкай зоймуцца хуткая дапамога, супрацоўнікі паліклінік і валанцёры.

На дзевяць дзён будзе прадоўжаны тэрмін дзеяння праязных білетаў для тых, хто будзе выконваць дамашні рэжым і з 28 сакавіка па 5 красавіка не здзейсніць ні адной паездкі ў грамадскім транспарце. "Раней прыпыненыя студэнцкія і школьныя праязныя будуць падоўжаныя на месяц ці больш з дня заканчэння рэжыму павышанай гатоўнасці", - гаворыцца ў паведамленні.

Беспрацоўным уводзіцца кампенсацыя ў памеры 19,5 тысячы рублёў. Удакладняецца, што яе выплата будзе прызначаная аўтаматычна, без заяваў.

Узровень захворвання на COVID-19 у РФ

За апошнія суткі ў Маскве зарэгістравана 197 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, 27 - у Падмаскоўі, паведаміў у нядзелю раніцай аператыўны штаб па барацьбе з распаўсюджваннем новай каронавіруснай інфекцыі. У Расіі за апошнія суткі зарэгістравана 270 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі ў 26 рэгіёнах.

Усяго ў Расіі на 29 сакавіка зарэгiстравана 1 534 выпадкі каронавірусной інфекцыі.

2
Тэги:
каронавірус, Масква, Расія
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя (176)
Аўтамабіль ДАІ

МУС Беларусі рэкамендаваў супрацоўнікам скараціць камандзіроўкі па краіне

15
(абноўлена 16:17 29.03.2020)
У Віцебскай вобласці ёсць супрацоўнікі міліцыі, якія маглі захварэць на каронавірус, цяпер іх абследуюць.

МІНСК, 29 сак - Sputnik. МУС Беларусі рэкамендавала сваім супрацоўнікам выключыць камандзіроўкі па тэрыторыі рэспублікі для недапушчэння распаўсюджвання вірусных захворванняў, паведамілі ў ведамстве.

"У цэлым па нашым ведамстве ўсе камандзіроўкі па абласцях рэкамендавалі выключыць. Выязджаць за межы свайго рэгіёну супрацоўнікі могуць у выпадку экстранай неабходнасці. І на сёння ніхто з іх у камандзіроўкі ў іншыя рэгіёны фактычна не выязджае. Гэта робіцца ў эпідэміялагічных мэтах: каб пазбегнуць кантактаў, для прафілактыкі і недапушчэння вірусных захворванняў, у тым ліку каронавіруса", - паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

Паводле яе слоў, гэтая рэкамендацыя распаўсюджваецца на перасоўванне прадстаўнікоў ведамства па ўсёй краіне.

Яна ўдакладніла, што ў Віцебскай вобласці ёсць супрацоўнікі міліцыі, якія маглі захварэць на каронавірус, іх абследуюць.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла выбліск новай каронавірусной інфекцыі COVID-19 пандэміяй. Па апошніх дадзеных СААЗ, у свеце зафіксавана ўжо больш за 570 тысяч выпадкаў заражэння, звыш за 26 тысяч чалавек памерлі.

Як раней паведамляў Міністэрства аховы здароўя Беларусі, колькасць зарэгістраваных выпадкаў каронавіруса ў краіне менш за 100 чалавек.

15
Тэги:
МУС РБ, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя (176)