Працоўны дэзтнфіцыруе мост на плошчы Святога Марка ў Венецыі

Лукашэнка патлумачыў, чаму ў Італіі такая сітуацыя з каронавірусам

90
(абноўлена 13:06 13.03.2020)
У Беларусі, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прадпрымаюцца меры, якіх не было ў Італіі - "на самым блізкім контуры".

МІНСК, 13 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму ў Італіі склалася цяжкая сітуацыя з каронавірусам, адпаведныя заявы ён зрабіў у пятніцу падчас размовы з кіраўніком МУС Юрыем Караевым.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўжо некалькі разоў выказваўся пра сітуацыю з каронавірусам. Так, у пятніцу на сустрэчы з кіраўніком МУС ён распавёў пра схему, па якой змагаюцца з вірусам.

"Тое што ў нас гэта зло менш зараз, таму што мы працуем на самым блізкім контуры. Нават не пры праяве нейкіх вірусаў, не толькі каронавіруса, мы працуем пры найменшым падазрэнні. Калі кранула, калі недзе там чалавек быў, мы сочым! Нават без падазрэння на каронавірус, толькі таму што быў за мяжой. І ўсё наваколле таксама правяраем. Гэта тое, што не рабілася ў Італіі. Гэта дадзеныя СААЗ. Італія не працавала на першым-другім узроўні. І толькі калі захварэў - пачыналі лячыць", - заявіў Лукашэнка, яго словы прывёў Telegram-канал "Пул Першага".

Па словах прэзідэнта, улады нічога не хаваюць, каб не было панікі. "Але людзей папярэджваем: будзьце асцярожнымі. Пры першай жа насцярожанасці ў адносінах да сябе застанься дома, не хадзі па вуліцы і не рызыкуй не толькі сабой, але і астатнімі. Вось галоўны метад барацьбы з гэтай заразай", - сказаў Лукашэнка.

Без міліцыі нікуды

Прэзідэнт растлумачыў: ён хацеў прыняць Караева з дакладам раней, "раздаваліся воклічы, што міністр унутраных спраў западозраны ў каронавірусе".

"Аказваецца, жывы і здаровы. Гэта не да таго, што тут некаторыя ўжо папісваюць: "Прэзідэнт заявіў, што мы перамаглі каронавірус". Ні ў якім разе. Я проста не прыхільнік паддавацца паніцы. І самае галоўнае, каб мы вельмі адказна ставіліся да гэтых рэчаў", - адзначыў Лукашэнка.

Як патлумачыў сам Караеў, яго сын вярнуўся з Кітая як раз у той дзень, калі было абвешчана аб эпідэміі. "Ён вучыцца ў ваенным універсітэце, вывучае кітайскую мову па міжнароднай праграме. І, натуральна, я таксама насцярожыўся. Але нічога, ужо больш за месяц тут. Вярнуцца назад пакуль не можа", - дадаў міністр.

"Кітайцы малайцы, яны самыя эфектыўныя. Зыходзячы з іх вопыту, мы заўважылі, што сцерагчыся трэба людзям са слабым імунітэтам і старым. Вось старым я б параіў паменш перасоўвацца, таму што любы вірус для чалавека з аслабленым імунітэтам небяспечны, тым больш незнаёмы", - выказаўся кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што не проста закрануў тэму каронавіруса: змагацца з ім дапаможа і міліцыя.

"Без міліцыі мы ніяк. Але не трэба нікога хапаць, не трэба нікога напружваць. Проста трэба раіць людзям, асабліва старым, дзесьці дапамагчы, падказаць. Калі камусьці трэба, хлеба і малака ў краме набыць і аднесці. Лепш няхай яны пабудуць дома", - сказаў на заканчэнне прэзідэнт.

Выказваючыся напярэдадні аб сітуацыі з каронавірусам у Беларусі, кіраўнік дзяржавы пахваліў беларускіх медыкаў. Ён заклікаў не расслабляцца, аднак дадаў: панікаваць таксама не трэба.

Упершыню Лукашэнка выказаўся пра каронавірус адразу пасля таго, як яго зафіксавалі ў Беларусі ў канцы лютага: прэзідэнт адказаў на пытанне пра магчымае закрыццё межаў і сказаў, што "гэта пустое".

На сёння ў Беларусі пацверджаны 21 выпадак каронавіруса, чатыры пацыента лічацца здаровымі.

СААЗ 11 сакавіка абвясціла ўспышку каронавіруса пандэміяй. У свеце заражаныя ўжо больш за 130 тысяч чалавек больш чым у 110 краінах, большасць ачунялі, колькасць ахвяр набліжаецца да пяці тысяч. У Італіі зарэгістравана 15113 інфіцыраваных (памерлі 1016).

90
Тэги:
каронавірус, МУС Беларусі, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя (212)
Калідор ў бальніцы, куды могуць выйсці людзі, якія знаходзяцца на каранціне

Міністэрства аховы здароўя: на лячэнні з каронавірусам 254 чалавекі

11
(абноўлена 16:44 02.04.2020)
Пад медыцынскім наглядам як кантакты першага і другога ўзроўню знаходзяцца 9 299 чалавек. З іх 1 943 чалавекі - у бальніцах.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. Зараз у бальніцах лячэнне ад каронавіруса праходзяць 254 чалавекі, паведаміла ў чацвер Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

У ведамстве адзначылі, што ў большасці з іх стан лёгкай або сярэдняй ступені цяжкасці. На апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх знаходзяцца 11 чалавек, іх стан ацэньваецца як стабільны.

Па стане на чацвер з бальніц выпісаны 46 пацыентаў.

Акрамя таго, зарэгістравана 4 выпадкі смерці пацыентаў ва ўзросце, у якіх былі шматлікія хранічныя захворванні, якія, па папярэдніх дадзеных, былі ўскладненыя каронавіруснай інфекцыяй.

Такім чынам, на 2 красавіка ў Беларусі пацверджаныя 304 выпадкі інфікавання COVID-19.

11
Тэги:
Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя (212)
Урач паказвае бокс транспарціроўкі пацыентаў

Статыстыка каронавіруса: 4 пацыенты з каронавірусам памерлі ў Беларусі

90
(абноўлена 17:23 02.04.2020)
Міністэрства аховы здароўя напярэдадні афіцыйна пацвердзіла два факты смерці пацыента з дыягнаставаным каронавірусам.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. У краіне на дадзены момант 4 выпадкі смерцяў ад пнеўманіі, дзе каронавірус даў ускладненні на фоне іншых сур'ёзных праблем са здароўем, заявіў у чацвер прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

 "У нас іх усяго чацвёра, якія памерлі ад пнеўманіі, дзе ўскладненні даў коронавирус. Мы яшчэ ўдакладняем па чацвёртай смерці, ці быў там каронавірус. - Любы вірус ускладніць хранічныя захворванні", - паведаміў ён, падчас інтэрв'ю МТРК "Мір".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што першыя выпадкі заражэння каронавірусам у Беларусі былі прывазныя.

"На раніцу чацвярга было 11 чалавек, якія падлучаныя да ШВЛ. Цяжкіх - няма", - заявіў Лукашэнка.

Па дадзеных прэзідэнта, у краіне каля 3 тысяч апаратаў ШВЛ.

"Плюс наркозныя можна выкарыстоўваць у крайнім выпадку", - дадаў ён.

Паводле яго слоў, у цэлым па смяротнасці ў Беларусі ў бягучым годзе дынаміка лепшы ў параўнанні з аналагічнымі перыядамі мінулых гадоў.

Лукашэнка таксама анансаваў на 7 красавіка нараду на высокім узроўні, на якой ён плануе апублікаваць падрабязную статыстыку, атрыманую з загсаў і іншых кампетэнтных органаў.

 

Між тым, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя на ўчорашні дзень, "за апошнія суткі выпісана 5 пацыентаў, у якіх раней тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. Пад медыцынскім наглядам і на лячэнні знаходзяцца 157 чалавек". Зыходзячы з разлікаў пасля супастаўлення з папярэднімі паведамленнямі ведамства, можна меркаваць, што яно складае 217 чалавек, аднак такія падлікі могуць быць памылковымі.

Пацвердзіла 1 красавіка Міністэрства аховы здароўя і інфармацыю пра другую смерць ад каронавіруса ў рэспубліцы. Як і ў першым выпадку, гаворка ідзе аб пажылым пацыенце з хранічнымі захворваннямі.

90
Тэги:
Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя (212)
Амапавец на плошчы Свабоды ў Мінску

Лукашэнка заявіў, што мог бы ўвесці рэжым НС перад выбарамі, але не хоча

0
(абноўлена 17:01 02.04.2020)
Беларускія ўлады здольныя за суткі нейтралізаваць любы горад, калі гэта спатрэбіцца, але масавая ізаляцыя будзе толькі пагаршаць сітуацыю.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. У Беларусі будуць змагацца з любой хваробай, а не толькі з каронавірусам, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір".

"Калі ўжо шчыра, я б сёння мог увесці надзвычайнае становішча. Патрулі па вуліцах, усе сядзяць, і паказаць перад прэзідэнцкімі выбарамі, які я круты хлопец, што я магу ўсё ўзяць пад кантроль", - прызнаўся кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён адзначыў, што не хацеў бы апынуцца ў сітуацыі, калі абмяжоўваюць магчымасці для людзей выйсці на вуліцу і пагуляць з дзіцем.

"І я ў гэтыя гульні гуляць не жадаю. Мы будзем змагацца з любой хваробай. Я не вылучаю таму каронавірус", - патлумачыў сваю пазіцыю прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз адзначыў, што масавая ізаляцыя ў дамах можа толькі паспрыяць пагаршэнню стану людзей, якія чымсьці захварэлі.

"Гэта не праблема. Мы за суткі нейтралізуем горад. Але чаго гэта будзе каштаваць і колькі будзе тады смерцяў? Мы ўжо потым будзем выхопліваць з кватэр людзей, якія будуць цяжкія, і адразу іх на штучную вентыляцыю лёгкіх. І што, мы выратуем гэтых людзей? Таму не трэба дурасцю займацца", - заклікаў ён.

Пасля чаго нагадаў пра старое правіла, што трэба праветрываць памяшканні і выходзіць дыхаць свежым паветрам. Улады, у сваю чаргу, калі прыйдзе такая неабходнасць, патушаць "пажар".

"І прытым значна больш эфектыўна, чым літоўскі прэзідэнт (Гітанас Науседа - Sputnik). Ён паклапаціўся пра беларускі вірус. Сваім вірусам займіся, у цябе там куча пытанняў. Ён яшчэ папракае, што, напэўна, беларусы не пра ўсё інфармуюць", - абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым беларускі прэзідэнт падзякаваў медыкам за іх працу і тое, як яны лечаць вірусныя захворванні. Праўда, адзначыў, што сітуацыю ў Беларусі нельга назваць спакойнай.

"Глупства поўнае, проста мы не панікуем. Займаемся кожны сваёй справай. Не вырашаем праз каронавірус ніякіх палітычных пытанняў, хоць у нас палітычны год", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

0
Тэги:
каронавірус, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя (212)