Каранік: ніводнага новага выпадку каронавіруса не зафіксавана

Падпісацца
Міністэрства аховы здароўя мае намер прыняць дадатковыя меры, каб не дапусціць распаўсюджвання новага віруса.

МІНСК, 17 сак - Sputnik. Ніводнага новага выпадку каронавіруса ў Беларусі за мінулыя суткі не зафіксавана, заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

Дарожны знак на мяжы Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь
Кабмін РФ аб закрыцці мяжы з Беларуссю: гэта часовая мера

Характарызуючы сітуацыю з захворваннем на COVID-19 у краіне, міністр аховы здароўя падкрэсліў, што яна знаходзіцца пад кантролем. У рэспубліцы выконваюць усе рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па супрацьдзеянні гэтаму вірусу. Каранік удакладніў, што краінавы офіс СААЗ апублікаваў афіцыйны каментар адносна гэтага, у якім высока ацаніў дзеянні беларускага Міністэрства аховы здароўя.

Ён таксама паведаміў, што ў цяперашні час абмяркоўваюцца дадатковыя меры па прадухіленні далейшага распаўсюджвання віруса, у прыватнасці гаворка пойдзе пра тое, каб прадухіліць з'яўленне новых завозных выпадкаў у сувязі са складанай сітуацыяй у суседніх краінах.

"За мінулыя суткі ніводнага новага выпадку не было зафіксавана, і частка пацыентаў дадаткова рыхтуецца да выпіскі, так як у іх атрыманы першыя адмоўныя тэсты", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Нагадаем, па стане на панядзелак, 16 сакавіка, каронавірус COVID-19 у Беларусі выяўлены ў 36 грамадзян. Па выніках эпідэміялагічнага раследвання, выяўлення носьбітаў, кантактных асоб, на кантролі знаходзяцца 2583 чалавекі. Ва ўсіх на дадзены момант няма прыкмет інфекцыі.

Стужка навiн
0