Медык у ахоўных акулярах

Больш за 100 тысяч чалавек у свеце вылечыліся ад каронавіруса

37
(абноўлена 08:54 24.03.2020)
У тройцы лідараў па ліку тых, хто вылечыўся, кітайская правінцыя Хубэй, адкуль пачалося распаўсюджванне COVID-19, Іран і Італія.

МІНСК, 24 сак - Sputnik. Больш за 100 тысяч хворых на каронавірус вылечыліся ва ўсім свеце, пра гэта сведчаць дадзеныя сайта універсітэта Джонса Хопкінса.

На першым месцы па колькасці тых. хто вылечыўся, займае кітайская правінцыя Хубэй, дзе адбылася першая ўспышка COVID-19: там ачунялі амаль 60 тысяч чалавек. На другім месцы апынуўся Іран, дзе колькасць вылечылі дасягнула 8 376. Замыкае тройку ліаэраў Італія, там паправіліся ўжо 7 432 хворых на каронавірус.

Паводле апошніх звестак, у свеце зарэгістравана больш 372 тысяч выпадкаў захворвання. Першае месца па колькасці тых, хто захварэў усё яшчэ займае Кітай, за ім - Італія і ЗША.

Больш за 16 тысяч пацыентаў з каронавірусам памерлі. Больш за ўсё тых, хто памёр ад COVID-19 у Італіі - 6 077 пацыентаў. На другім месцы - правінцыя Хубэй з 3 152 смерцямі. На трэцім месцы Іспанія, дзе загінулі больш за 2,2 тысячы чалавек.

У Беларусі, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, колькасць выяўленых выпадкаў CОVID-19 вырасла да 81. Пры гэтым 22 чалавекі ўжо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі, яшчэ 59 знаходзяцца пад медыцынскім кантролем і на лячэнні.

37
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя (214)
МЗС дапамог вярнуцца на радзіму амаль 6 тыс. беларусаў

МЗС дапамог вярнуцца на радзіму амаль 6 тыс. беларусаў

1
(абноўлена 09:12 03.04.2020)
Найбольш складаная сітуацыя, звяртаюць увагу беларускія дыпламаты, захоўваецца з беларусамі, якія захраснулі на Шры-Ланцы.

МІНСК, 3 кра - Sputnik. Амаль шэсць тысяч беларусаў змаглі вярнуцца на радзіму пасля закрыцця межаў у сувязі з пандэміяй каронавіруса, паведамілі ў МЗС Беларусі.

"Дапамога ў розных фарматах у вяртанні на радзіму на сённяшні дзень аказана ўжо парадку 5840 нашым суайчыннікам", - праінфармавалі ў ведамстве.

Напярэдадні беларусы вярнуліся дадому з шэрагу краін, у тым ліку В'етнама, Японіі, Турцыі, Танзаніі, Індыі, Германіі і іншых.

"114 беларусаў вярнуліся чартарным рэйсам ААТ "Белавія" з ААЭ", - дадалі ў МЗС.

Раніцай 2 красавіка ва ўзаемадзеянні з расійскім бокам са Шры-Ланкі вылецелі дамоў сем беларусаў. Разам з тым, звярнулі ўвагу, што значная колькасць грамадзян РБ па-ранейшаму застаецца ў гэтай краіне.

"Найбольш вострымі па-ранейшаму застаюцца праблемы з далёкімі краінамі, у прыватнасці, сітуацыі ў Індыі, В'етнаме, Шры-Ланцы, Тайландзе, Інданезіі", - дадалі ў МЗС.

Беларускія дыпламаты сумесна з іншымі дзяржорганамі вывучаюць магчымыя шляхі вырашэння гэтай праблемы. "У цяперашні час ідзе іх прадметная прапрацоўка, на якую ўсё ж спатрэбіцца, як мінімум, яшчэ некалькі дзён", - заявілі ў МЗС.

У міністэрстве ўдакладнілі, што "Белавія" працягвае выконваць рэгулярныя рэйсы ў шэрагі краінаў: Арменія, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Ізраіль, Іспанія, Нідэрланды, Швецыя, Чэхія і іншыя.

1
Тэги:
Беларусь, МЗС Беларусі, каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя (214)
Урач з прабіркай для аналізу на каронавірус

СААЗ перадала Беларусі шэсць тысяч тэстаў на каронавірус

6
(абноўлена 09:07 03.04.2020)
Перададзеныя наборы тэстаў - нямецкай вытворчасці, яны ўжо дастаўлены ў лабараторыю РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.

МІНСК, 3 кра - Sputnik. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) перадала Беларусі наборы для правядзення шасці тысяч тэстаў на каронавірус, паведамілі ў прадстаўніцтве ААН у рэспубліцы.

Наборы тэстаў для вызначэння наяўнасці COVID-19 выраблены ў Германіі. "Усе тэсты ўжо знаходзяцца ў лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі", - паведамілі ў ААН.

У арганізацыі нагадалі, што пакуль вакцына ад каронавіруса не знойдзена, найважнейшай мерай барацьбы з ім, разам з захаваннем сацыяльнай дыстанцыі, застаецца тэсціраванне. Гендырэктар СААЗ Тэдрас Адханом Гебрэесус ужо не раз заклікаў улады ўсіх краін свету надаваць больш увагі тэсціраванню людзей. На дадзены момант СААЗ ужо накіравала больш за паўтара мільёнаў набораў для тэстаў у 120 дзяржаў.

6
Тэги:
Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя (214)