Беларусы могуць дапамагчы бальніцам у барацьбе з каронавірусам

© Sputnik / Виктор ТолочкоІнфекцыйная бальніца Мінска
Інфекцыйная бальніца Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сабраныя грошы размяркуюць паміж бальніц - яны пойдуць на закупку абсталявання, ахоўных сродкаў і лекаў.

МІНСК, 25 сак - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі адкрыла дабрачынны рахунак для дапамогі медыцынскім установам на фоне распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі COVID-19, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

#StayHome або #оставайсядома: сусветны чэлендж дабраўся да Беларусі - Sputnik Беларусь
Відэа
#StayHome або #оставайсядома: сусветны чэлендж дабраўся да Беларусі

"У Міністэрстве аховы здароўя прынята рашэнне па адкрыцці дабрачыннага рахунку на такія мэты, як - правядзенне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў і садзейнічанне дзейнасці ў галіне аховы здароўя насельніцтва ў рамках работы па выяўленні і лячэнні пацыентаў з COVID-19", - паведамілі ў міністэрстве.

Сабраныя грошы будуць размеркаваны паміж бальніцамі ў адпаведнасці з іх патрэбамі. Сродкі пойдуць на куплю абсталявання для лабараторнай дыягностыкі COVID-19, дыягнастычных набораў, ахоўных сродкаў, лекавых прэпаратаў, а таксама на аказанне дапамогі хворым.

Паводле апошніх звестак, у Беларусі выяўлены 81 выпадак заражэння каронавірусам, у тым ліку ўжо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 22 пацыента.

Стужка навiн
0