ЦТ у Мінску

ЦТ і ўступную кампанію пераносіць не будуць

40
(абноўлена 13:26 25.03.2020)
Як падкрэсліў прадстаўнік міністэрства адукацыі, ведамства ў гэтых пытаннях дзейнічае паслядоўна, узважваючы кожны крок.

МІНСК, 25 сак - Sputnik. Рашэнне аб пераносе цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) і уступнай кампаніі пакуль не прымалася, заявіў у сераду начальнік упраўлення прафадукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч.

На фоне распаўсюджвання каронавіруса COVID-19 у Беларусі адмяняюцца або пераносяцца некаторыя масавыя мерапрыемствы. У тым ліку на позні тэрмін перанеслі і заключны этап алімпіяды школьнікаў. У абітурыентаў паўстала пытанне і аб уступнай кампаніі.

Адказваючы на зададзенае на брыфінгу пытанне, Каспяровіч адзначыў, што міністэрства адукацыі паступае паслядоўна і узважваючы кожны крок.

"Калі казаць пра этап, які папярэднічае ЦТ - РТ, ужо прынята рашэнне аб пераносе асноўных этапаў пераважна на май", - сказаў ён.

Як нагадаў Каспяровіч, рэгістрацыя на ЦТ пройдзе ў мая, само тэсуіраванне - у чэрвені, а прыёмная кампанія ў ліпені.

"Мы рашэнне будзем прымаць паслядоўна. На сёння рашэнняў аб пераносе ЦТ і прыёмнай кампаніі не прымалася", - дадаў ён.

Раней у Мінадукацыі заяўлялі пра адсутнасць мэтазгоднасці ва ўвядзенні каранціна ва ўстановах адукацыі.

40
Тэги:
Уступная кампанія, ЦТ, Міністэрства адукацыі РБ, Беларусь
Тэмы:
Абітурыент - 2020 (11)
Шыльда Зачынена

Мільён чалавек у Еўропе за два тыдні страцілі працу з-за COVID-19

6
(абноўлена 12:40 01.04.2020)
Згодна з прагнозам Міжнароднай арганізацыі працы, пандэмія каронавіруса COVID-19 можа прывесці да страты 25 мільёнаў працоўных месцаў.

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Не менш за мільён чалавек страцілі працу ў Еўропе за апошнія два тыдні з прычыны распаўсюджвання каронавіруса, пра гэта паведамляе Euronews са спасылкай на Еўрапейскую канфедэрацыю прафсаюзаў (ЕКП).

Паводле справаздач, прадстаўленых прафсаюзамі па ўсёй Еўропе, налічваецца толькі мільён людзей, якія працавалі па кантракце і падалі заявы на дапамогу па беспрацоўі. А агульная колькасць звольненых (уключаючы самазанятых) можа быць нават удвая большая.

"Цяпер, асабліва па выніках мінулага тыдня, мы назіраем, што колькасць кампаній, знікаючых з рынку, рэзка павялічваецца. Тысячы малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія былі заблакаваныя, не вернуцца на рынак, таму што паміраюць. Акрамя таго, мы бачым як мінімум адзін мільён людзей, якія сталі беспрацоўнымі ў розных еўрапейскіх краінах", - канстатаваў генеральны сакратар ЕКП Лука Вісенціні.

Ён таксама выказаў асцярогі, звязаныя з сур'ёзным пагаршэннем сітуацыі ўжо ў бліжэйшы час.

"Уявіце, што адбудзецца пасля Вялікадня, калі не ўрэгуляваць сітуацыю надзвычайнымі мерамі. Колькасць беспрацоўных можа павялічыцца ў тры ці нават у чатыры разы", - дадаў Вісенціні.

Згодна з прагнозам Міжнароднай арганізацыі працы, пандэмія каронавіруса COVID-19 можа прывесці да страты 25 мільёнаў працоўных месцаў. На думку генеральнага сакратара ЕКП, "значная частка гэтай страты прыйдзецца на Еўропу", калі на кантыненце не будуць прыняты тэрміновыя меры па барацьбе з НС.

6
Тэги:
Еўропа, каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя
Тэсты на каронавірус

Мінздароўя пацвердзіла другую смерць пацыента з каронавірусам у Беларусі

119
(абноўлена 13:15 01.04.2020)
Як заяўляюць у ведамстве, пад медыцынскім наглядам і на лячэнні знаходзяцца 157 чалавек з каронавірусам.

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Другі выпадак смерці пацыента з каронавіруснай інфекцыяй зарэгістраваны ў Беларусі, заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны.

Па дадзеных на сераду ў Беларусі праведзена больш за 32 тысячы тэстаў на каронавірусную інфекцыю. Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, працягваюцца "мерапрыемствы па кантролі за эпідэміялагічным становішчам і ў выпадку неабходнасці ажыццяўляецца шпіталізацыя пацыентаў для далейшага назірання і абследавання".

"За апошнія суткі выпісана 5 пацыентаў, у якіх раней тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. Пад медыцынскім наглядам і на лячэнні знаходзяцца 157 чалавек", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Пацвердзілі ў ведамстве і паведамленні пра другую смерці пацыента з каррнавірусам, аднак не ўдакладнілі, дзе.

"Зарэгістраваны другі выпадак смерці ўзроставага пацыента з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, па папярэдніх дадзеных, абцяжараных каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Агульную колькасць інфіцыраваных Міністэрства аховы здароўя не называе. Нагадаем, у панядзелак гаворка ішла аб 152 пацыентах з пацверджаным каронавірусам. У аўторак ведамства не назвала агульную колькасць, абмежаваўшыся колькасцю выпісаных і ўзятых пад назіранне ўпачоў. З улікам лічбаў асяроддзя, агульная колькасць чалавек, інфіцыраваных COVID-19, можа набліжацца да двух сотняў.

Чытайце таксама:

119
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя
Які сёння дзень: 2 красавіка

Які сёння дзень: 2 красавіка 2020 года

0
(абноўлена 16:46 30.03.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 273 дні.

Сёння адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, а таксама Сусветны дзень распаўсюджання інфармацыі па праблемах аўтызму і Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 красавіка

  • У 1996 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб Супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
  • У 1997 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзу Беларусі і Расіі.

Хто нарадзіўся 2 красавіка

  • 1832 год: Павел Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф.
  • 1933 год: Віктар Шымук, беларускі пісьменнік, перакладчык.
  • 1949 год: Алесь Рашчынскі, беларускі кампазітар, фалькларыст, дырыжор, педагог.

Таксама сёння нарадзіліся дацкі казачнік Ганс Хрысціян Андэрсан і французскі пісьменнік Эміль Заля.

2 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Фаціньі (Фаціны), з якой Ісус размаўляў каля калодзежа Іакаўлева побач з горадам Сіхар.

Лічылася, што ў гэты дзень калодзежная вада набывае лекавыя ўласцівасці. Ёю мылі твар і апырсквали дамы и жывёлу. Святую ўшаноўвалі як дапаможніцу ад ліхаманкі.

Калі ўдзель было цёпла, а ўначы пахаладала, наступныя дні будзе добрае надвор'е. Белы заяц у лесе прадвяшчаў, што яшчэ выпадзе снег.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей