Тэсціраванне на каронавірус, архіўнае фота

У Беларусі пацверджаны 861 выпадак каронавіруса

119
(абноўлена 17:05 07.04.2020)
Па дадзеных Мінздароўя, шпіталізаваныя сёння ў бальніцах 794 пацыента, новых смерцяў за суткі няма.

МІНСК, 7 кра - Sputnik. Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 861.

Тэме каронавіруса сёння была прысвечана нарада ў кіраўніка дзяржавы: на ёй прэзідэнт агучыў колькасць шпіталізаваных з COVID-19 на сёння - 794.

Як стала вядома ўдзень у аўторак, ужо выпісаны 54 пацыента. Новых смерцяў за суткі няма: іх па-ранейшаму 13.

Такім чынам, сумарная колькасць інфіцыраваных складае 861. У параўнанні з дадзенымі панядзелка, іх стала больш на 161 чалавека.

Больш за ўсё інфікаваных у Мінску - 497 шпіталізаваных, 25 выпісаных і пяць памерлых. На другім месцы ідзе Віцебская вобласць: 143 чалавека ў бальніцах, 27 выпісаныя і пяць памерлі.
91 чалавек з каронавірусам зараз знаходзіцца ў шпіталях Мінскай вобласці. Ачуняў адзін, трое памерлі.

Далей ідзе Гомельская вобласць (31 у бальніцы, 1 выпісаны), Магілёўская вобласць (18 у бальніцах). На Гарадзеншчыне дзесяць чалавек у бальніцах, у Брэсцкай вобласці - тры. Смерцяў у гэтых рэгіёнах няма.

У цэлым да раніцы аўторка ў Беларусі праведзена каля 43 тысяч тэстаў на каронавірус.

Чытайце таксама:

119
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (551)
Абмежаванні з-за СOVID-19 могуць адмяніць у Маскве перад парадам Перамогі

Абмежаванні з-за СOVID-19 могуць адмяніць у Маскве перад парадам Перамогі

10
(абноўлена 17:00 31.05.2020)
Такое меркаванне выказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў. Парад Перамогі пройдзе ў Маскве 24 чэрвеня.

МІНСК, 31 мая - Sputnik. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў выказаў надзею, што да парада Перамогі ў Маскве будуць цалкам адменены абмежаванні, уведзеныя з-за пандэміі каронавіруса СOVID-19.

"Безумоўна, будуць прэзідэнт і госці на трыбуне. Безумоўна, будуць замежныя кіраўнікі дзяржаў. Будзем спадзявацца, што якраз да часу парада ад гэтага рэжыму (абмежаванняў - Sputnik) практычна нічога не застанецца", - сказаў Пяскоў у эфіры тэлеканала "Расія 1" .

У гэтым годзе парад Перамогі не праводзілі ў Расіі 9 мая з-за пагрозы распаўсюджвання каронавіруса. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб правядзенні мерапрыемства 24 чэрвеня. Дата абвешчаная непрацоўным днём.

Пяскоў дадаў, што Пуцін пакуль прадоўжыць праводзіць нарады ў дыстанцыйным рэжыме. Спікер выказаў меркаванне, што прэзідэнт РФ вернецца да публічных мерапрыемстваў "у агляднай будучыні".

10
Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі перавысіла 42,5 тысячы

Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі перавысіла 42,5 тысячы

21
(абноўлена 16:50 31.05.2020)
Па апошніх звестках ведамства, памерлі 235 чалавек, у якіх пацвердзіўся COVID-19, паправіліся 18 514 пацыентаў.

МІНСК, 31 мая - Sputnik. У Беларусі зарэгістравана 42 556 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведаміў у нядзелю Міністэрства аховы здароўя.

За суткі выяўлена 898 новых выпадкаў заражэння каронавірусам. Паправіліся і выпісаныя 18 514 пацыентаў (550).

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 235 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай коронавирусной інфекцыяй", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

21
Тэги:
Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (551)

Як уладальнікі крамаў у ЗША ратуюцца ад марадзёраў - відэа

0
(абноўлена 11:12 01.06.2020)
Беспарадкі ахапілі шэраг буйных амерыканскіх гарадоў, на вуліцах з'явіліся і марадзёры. Глядзіце на відэа, што стала з гандлёвымі аб'ектамі ў адным канкрэтным горадзе - Чыкага.

Жыхары горада на фоне масавых беспарадкаў пасля забойства паліцэйскімі афраамерыканца Джорджа Флойда ўзяліся за марадзёрства.

У роліку бачна, як гараджане, не саромеючыся, заходзяць у краму праз пабітую вітрыну і выносяць вопратку і абутак, не баючыся паліцыі.

Уладальнікі крамаў, якія яшчэ не паспелі разрабаваць, пачалі абараняць вітрыны плітамі з драўнянай габлюшкі. Забітыя вітрыны ў Чыкага цяпер паўсюль.

Беспарадкі ў Штатах пачаліся ў Мінеапалісе пасля забойства паліцэйскімі афраамерыканца Джорджа Флойда.

Кіраўніцтва паліцыі горада паспяшалася выпусціць заяву аб звальненні чатырох афіцэраў, аднак да таго часу найбуйнейшы горад штата Мінесота ахапілі масавыя беспарадкі, якія пазней перакінуліся і на іншыя буйныя гарады. Да расследавання справы аб забойстве падключылася ФБР.

0
Тэги:
ЗША