Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік

Каранік распавёў пра тое, як урачы заразіліся каронавірусам

41
(абноўлена 10:21 08.04.2020)
Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, маюцца выпадкі, калі па меддапамогу пацыенты звярталіся ў звычайную паліклініку.

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік патлумачыў, як беларускія ўрачы заразіліся COVID-19.

Сярод інфікаваных каронавірусам Беларусі ёсць і медыкі. Дакладная колькасць іх не называецца, аднак на мінулым тыдні прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заяўляў аб тым, што толькі ў Віцебскай вобласці іх больш за дзесяць чалавек.

"Існуюць выпадкі, калі па медыцынскую дапамогу пацыент звяртаецца ў звычайную паліклініку, хоць мы ўвесь час просім: калі ў вас маюцца прыкметы рэспіраторнай інфекцыі, не трэба нікуды хадзіць - выклічце ўрача да сябе. Але ў нас усё роўна часам прыходзяць на прыём у паліклініку, як са звычайнай рэспіраторнай віруснай інфекцыяй", - растлумачыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя ў эфіры тэлеканала СТБ.

Пасля гэтых візітаў урачы і захварэлі, адзначыў Каранік. Бывалі і выпадкі, калі пацыент з каронавірусам трапляў у агульнасаматычнае аддзяленне, а медперсанал там быў "экіпіраваны горш".

"І ў выніку мы атрымалі, што менавіта не ў тых стацыянарах, дзе аказваецца медыцынская дапамога (пацыентам з каронавірусам), а ў іншых меліся факты інфікавання медыцынскіх работнікаў", - дадаў Каранік.

Цяпер для прадухілення падобных выпадкаў, па словах міністра, узмацняецца забеспячэнне сродкамі індывідуальнай абароны ўсіх бальніц.

"Цяпер наша лёгкая прамысловасць дадаткова плануе выпускаць да мільёна масак у суткі на пачатку наступнага тыдня. Гэта дазволіць задаволіць і патрэбы насельніцтва, і папоўніць запасы медыцынскіх устаноў", - падкрэсліў ён.

Агульная колькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі, паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 7 красавіка, складае 861, 13 чалавек памерлі. Статыстыкі на сераду ведамства пакуль не публікавала.

41
Тэги:
Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Уладзімір Каранік
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (551)

Якія прадметы будуць вывучаць у сярэдніх школах Беларусі ў 2020/2021 навучальным годзе

1
(абноўлена 12:00 01.06.2020)
Асноўныя прадметы ў залежнасці ад класа, якія будуць вывучаць беларускія школьнікі ў 2020/2021 навучальным годзе - у інфаграфіцы Sputnik.
Вучэбныя прадметы ў сярэдніх школах Беларусі: 2020/2021 навучальны год | Інфаграфіка bel.sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

У апублікаваным Міністэрствам адукацыі тыпавым навучальным плане на 2020/2021 навучальны год прыкметных змен у параўнанні з мінулым навучальным годам няма: размежаванне гадзін для прадметаў адпавядае мінулагодняму. У пералік вывучаемых прадметаў вярнулася чарчэнне, якое будуць вывучаць у дзясятых класах.

Усяго ў беларускіх школах, гімназіях і ліцэях каля двух дзясяткаў асноўных прадметаў, якія могуць адрознівацца ў залежнасці ад тыпу ўстановы адукацыі. Найбольшая колькасць прадметаў у сярэдніх школах і школах-інтэрнатах: за 11 гадоў школьнікі вывучаюць 24 прадмета. У школах з мовай нацыянальнай меншасці да пераліку дысцыплін дадаюцца родныя мова і літаратура.

У некаторых спецыялізаваных навучальных установах спіс асноўных прадметаў карацейшы - у ім могуць адсутнічаць фізкультура або дапрызыўная падрыхтоўка. Аднак у такіх выпадках вучні дадаткова навучаюцца па прадметах сваёй спецыялізацыі.

Невялікія адрозненні ёсць і ў праграме гімназіі і сярэдняй школы - розніца ў колькасці гадзін працоўнага навучання і замежных моў.

Асноўныя прадметы з праграмы сярэдняй адукацыі Беларусі, а таксама інфармацыя пра тое, у якім класе якія дысцыпліны вывучаюць - у інфаграфіцы Sputnik.

1
Тэги:
Міністэрства адукацыі РБ, Школа, Беларусь
Абмежаванні з-за СOVID-19 могуць адмяніць у Маскве перад парадам Перамогі

Абмежаванні з-за СOVID-19 могуць адмяніць у Маскве перад парадам Перамогі

10
(абноўлена 17:00 31.05.2020)
Такое меркаванне выказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў. Парад Перамогі пройдзе ў Маскве 24 чэрвеня.

МІНСК, 31 мая - Sputnik. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў выказаў надзею, што да парада Перамогі ў Маскве будуць цалкам адменены абмежаванні, уведзеныя з-за пандэміі каронавіруса СOVID-19.

"Безумоўна, будуць прэзідэнт і госці на трыбуне. Безумоўна, будуць замежныя кіраўнікі дзяржаў. Будзем спадзявацца, што якраз да часу парада ад гэтага рэжыму (абмежаванняў - Sputnik) практычна нічога не застанецца", - сказаў Пяскоў у эфіры тэлеканала "Расія 1" .

У гэтым годзе парад Перамогі не праводзілі ў Расіі 9 мая з-за пагрозы распаўсюджвання каронавіруса. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб правядзенні мерапрыемства 24 чэрвеня. Дата абвешчаная непрацоўным днём.

Пяскоў дадаў, што Пуцін пакуль прадоўжыць праводзіць нарады ў дыстанцыйным рэжыме. Спікер выказаў меркаванне, што прэзідэнт РФ вернецца да публічных мерапрыемстваў "у агляднай будучыні".

10