Колькасць заражаных каронавірусам у Беларусі наблізілася да трох тысячаў

© Sputnik / Евгений Козырев / Перайсці ў медыябанкБокс для перавозкі заражаных каронавірусам, архіўнае фота
Бокс для перавозкі заражаных каронавірусам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У большасці пацыентаў, адзначылі ў міністэрстве аховы здароўя, захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме.

МІНСК, 13 кра - Sputnik. Колькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі дасягнула 2 919 чалавек, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан - Sputnik Беларусь
Радыё
"У нас ужо ідзе папуляцыйная перадача віруса": Мінздароўя аб COVID-19

Па звестках ведамства, на раніцу панядзелка ў Беларусі праведзена амаль 68 тысяч тэстаў на COVID-19 у 17 лабараторыях.

Зарэгістравана 2 919 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, за суткі колькасць заражаных вырасла на 341 чалавека, або на 13,23%.

"55 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пасля праходжання лячэння ўжо здаровыя і выпісаныя 203 чалавекі. Памерлі 29 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Статыстыку па распаўсюджванні каронавіруса ў абласцях Беларусі міністэрства аховы здароўя не дае. На мінулым тыдні, нагадаем, стала вядома аб тым, што большая колькасць выпадкаў прыпадае на Мінск, затым ідуць Віцебская і Мінская вобласці.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0