Лукашэнка расказаў, як лепш карыстацца маскамі

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкАхоўныя маскі
Ахоўныя маскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У бліжэйшы час кіраўнік дзяржавы плануе на сваё меркаванне наведаць прадпрыемствы, дзе выпускаюць ахоўныя сродкі.

МІНСК, 13 кра - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка падчас нарады ў Палацы Незалежнасці распавёў, што сам за рулём аўтамабіля праехаў па Мінскай вобласці і ўбачыў, як людзі носяць ахоўныя маскі.

Медсястра, архищнае фота - Sputnik Беларусь
Лукашэнка папрасіў хворых на каронавірус не апускаць рукі

Прэзідэнт Беларусі даручыў Ігару Сяргеенку падрыхтаваць яму спіс прадпрыемстваў, якія займаюцца выпускам сродкаў абароны або маглі б на гэта перакваліфікавацца."Я знайду час пабываць там, дзе палічу патрэбным. І запытаю, ці круглыя суткі яны працуюць і шыюць маскі. Зараз маскі і іншае - бахілы, акуляры, шчыткі - каштуюць шалёных грошай. Кошты падскочылі", - абурыўся кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, у Беларусі ўжо атрымліваюць прапановы ад іншых краін набыць сродкі абароны. Пры гэтым атрымліваецца, што прадукцыя, якая можа выпускацца на месцах, утрая даражэйшая за тую, што набываецца за мяжой.

"Я маю на ўвазе сродкі абароны: маскі, рэспіратары і гэтак далей", - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

Пакупнік у аптэцы - Sputnik Беларусь
Парацэтамол зноў вяртаецца ў беларускія аптэкі

Пры гэтым ён лічыць, што ў нашай краіне ўжо перабольшваюць з маскамі, і распавёў, што ўбачыў напярэдадні ў нядзелю ў Мінскай вобласці асабіста.

"Еду сам за рулём. Людзі выходзяць з вёскі на полі. І ідзе чалавек: адзін (вецер такі, надвор'е зараз добрае сухое) і маска на твары. Здымі маску, падыхай свежым паветрам. Ну калі ты ў горадзе, дзе вялікая колькасць людзей, надзень і хадзі гадзіну-дзве. А навошта паміж вёскамі ідзе ў поле ў гэтай масцы. Мы ўжо людзей перанапружылі. Ад чаго абароніць маска ў полі?" - цытуе прэзідэнта БелТА.

У сваю чаргу па выніках нарады кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта запэўніў журналістаў, што ў краіне "сітуацыя кантралюемая, стабільная".

Па словах Ігара Сяргеенкі, прэзідэнт пазначыў задачы і далей дааснашчаць бальніцы індывідуальнымі сродкамі абароны і антысептыкамі.

"Канкрэтныя задачы пастаўлены перад вытворцамі Беларусі, лёгкай прамысловасцю. Аб'ёмы неабходна штодня нарошчваць, каб задавальняць патрэбы як медустаноў, так і аптэчнай сферы", - распавёў ён.

Стужка навiн
0