У панядзелак у школах пачынаецца вучоба - Мінадукацыі

© Sputnik / Антон Уницын / Перайсці ў медыябанкШкольнікі на перапынку, архіўнае фота
Школьнікі на перапынку, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней у пятніцу прэзідэнт Беларусі падчас паездкі ў Гродзенскую вобласць выказаў меркаванне, што паступова трэба пачынаць навучальны працэс у школах.

МІНСК, 17 кра - Sputnik. Падаўжэння школьных канікул больш не будзе, з 20 красавіка ў школах пачынаюцца заняткі. Чацвёртая чвэрць будзе доўжыцца да 30 мая, паведамляецца ў Telegram-канале міністэрства адукацыі.

Хлопчык робіць урокі - Sputnik Беларусь
Чыноўнікі "падрэзалі" школьную праграму для апошняй чвэрці

Раней у пятніцу прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час паездкі ў Гродзенскую вобласць выказаў меркаванне, што навучальны працэс у школах трэба паступова пачынаць. Лукашэнка, у прыватнасці, лічыць, што ў сельскай мясцовасці менш боязі ў сувязі з каронавірусам, таму там больш падстаў вярнуць дзяцей за парты. На яго думку, там, дзе можна пачынаць заняткі ў школах, яны павінны аднавіцца.

Інфармацыю пра тое, што школьнікі пачнуць да заняткаў з 20 красавіка, журналістам пацвердзіў і міністр адукацыі Ігар Карпенка.

"З панядзелка пачнецца адукацыйны працэс у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі", - цытуе Карпенка агенцтва БелТА.

Чацвёртая чвэрць будзе доўжыцца да 30 мая.

Нагадаем, вясновыя канікулы ў школьнікаў былі запланаваны з 30 сакавіка па 5 красавіка. Але пасля іх двойчы падаўжалі - абодва разы на тыдзень. Цяпер чацвёртая чвэрць будзе працягвацца шэсць замест звычайных васьмі тыдняў.

Стужка навiн
0