Праца аптэк

Лекі ад грыпу так і не вярнуліся ў беларускія аптэкі

15
(абноўлена 13:23 22.04.2020)
Калі з дэфіцытам парацэтамолу удалося аператыўна разабрацца, то з лекамі на аснове асельтамівіра пакуль не.

МІНСК, 22 кра - Sputnik. Супрацьгрыпозныя прэпараты на аснове рэчыва асельтамівір пакуль не вярнуліся ў беларускія аптэкі.

Лекі на аснове асельтамівіра - як беларускага, так і італьянскага вытворцаў - прапалі з аптэк у пачатку красавіка з-за ажыятажнага попыту.

Праз два тыдні супрацьгрыпозныя прэпараты ў аптэкі так і не вярнуліся.

Адсутнічаюць у продажы абодва прэпарата на аснове гэтага рэчыва - як беларускага, так і італьянскага вытворцаў. Тэрміны паставак пакуль не называюць.
Нагадаем, раней Міністэрства аховы здароўя для пазбягання праблемы з дэфіцытам лекаў вырашыла часова абмежаваць продаж часткі прэпаратаў, у тым ліку асельтамівіра, у адны рукі.

Адначасова вытворцы былі арыентаваны на павелічэнне вытворчасці асабліва запатрабаваных лекаў. І, калі з парацэтамол разабрацца атрымалася, то з асельтамівірам пакуль не.

Асельтамівір з'яўляецца адзіным прэпаратам у краіне, які выкарыстоўваецца менавіта для лячэння грыпу, а не купіравання сімптомаў ВРВІ. Зрэшты, для лячэння каронавіруснай інфекцыі ў свеце яго не выкарыстоўваюць - ужываюцца іншыя тыпы прэпаратаў, недаступныя ў аптэках.

Важна памятаць і тое, што займацца самалячэннем ў любым выпадку недапушчальна: правільна падабраць яго можа толькі ўрач, таму пры любых праявах ВРВІ звяртайцеся да медыкаў.

15
Тэги:
Лекі, Беларусь
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Пуцін выказаў надзею, што Расія не вернецца да абмежаванняў з-за COVID-19

5
(абноўлена 16:27 24.09.2020)
Пры гэтым прэзідэнт Расіі заклікаў кіраўнікоў рэгіёнаў больш адказна падыходзіць да эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.

МАСКВА, 24 вер - Sputnik. Расслабляцца у сітуацыі з каронавірусам нельга, вяртацца да абмежавальных мер у Расіі вельмі б не хацелася, заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін у чацвер падчас відэаканферэнцыі з кіраўнікамі суб'ектаў РФ.

Каб прадухіліць распаўсюджванне каронавіруснай інфекцыі, Расія з 27 сакавіка прыпыніла міжнародныя авіязносіны. Толькі ў мінулую нядзелю ўрад РФ апублікаваў распараджэнне па зняцці абмежаванняў на ўезд для грамадзян Беларусі. У сувязі з гэтым расійскія і беларускія авіякампаніі заявілі аб аднаўленні рэйсаў паміж краінамі. Падчас анлайн-перамоваў з кіраўнікамі рэгіёнаў расійскі прэзідэнт у чарговы раз закрануў важнасць кантраляваць сітуацыю з каронавірусам, каб пасля не ўводзіць падобныя абмежаванні.

"Варта толькі расслабіцца - і сітуацыя можа памяняцца. Не хацелася б вельмі, вельмі б не хацелася зноў вяртацца да тых абмежавальных мер, якія мы ўводзілі вясной гэтага года", - сказаў Пуцін.

Ён нагадаў кіраўнікам рэгіёнаў, што яны надзелены асаблівымі паўнамоцтвамі і адказнасцю па забеспячэнні эпідэміялагічнай бяспекі, па абароне жыцця і здароўя людзей.

"У нас цяпер надыходзіць восеньская пара, калі і праблема грыпу, ВРВІ, так званых бытавых інфекцый, займае вельмі сур'ёзнае месца ў нашай працы. Трэба забяспечыць бяспеку людзей. Далёка не завершаная праца, звязаная з барацьбой з кавідам, з эпідэміяй. Таму нам ні у якiм разе нельга дапусціць, каб адна праблема наклалася на іншую", - сказаў Пуцін.

Прэзідэнт даручыў распрацаваць зыходзячы з сітуацыі ў кожным канкрэтным рэгіёне праграму комплексных мер па зберажэнню людзей старэйшага пакалення і тых, хто ўваходзіць групу рызыкі захворвання COVID-19 у сілу розных абставінаў, у тым ліку і хранічных захворванняў.

Пуцін заклікаў мясцовыя ўлады працаваць з насельніцтвам ненадакучліва, тлумачыць складанасць сённяшняй сітуацыі, звяртацца да людзей з просьбай выконваць пэўныя правілы, у тым ліку і масачны рэжым.

"Вядома, гэта не заўсёды камфортна для людзей. Але хварэць горш, таму гэтую працу трэба праводзіць, паслядоўна сістэмна. Акуратна, але ў вышэйшай ступені прафесійна", - удакладніў кіраўнік краіны.

Таксама Пуцін адзначыў неабходнасць аднаўлення нармальнага дзелавога рытму, па падтрымцы галін прамысловасці, АПК, малога, сярэдняга бізнесу, аднаўленню занятасці, даходаў людзей. Ён паведаміў, што з улікам эпідэміі цяпер рыхтуюцца ўдакладненні па пэўных параметрах працы ўладаў, у тым ліку на маючым адбыцца пасяджэнні прэзідыума Дзяржсавета разам з рэгіёнамі будуць абмяркоўвацца планы па рэалізацыі нацыянальных праектаў.

5
Тэги:
Расія, Уладзімір Пуцін
Медыцынскі работнік бярэ ў пацыенткі аналіз на каронавірус

Плюс 294 заражаных за суткі: Мінздароўя агучыла новую статыстыку па COVID-19

15
(абноўлена 14:30 24.09.2020)
Ад ускладненняў, выкліканых каронавіруснай інфекцыяй, з учорашняга дня ў Беларусі памерлі шэсць пацыентаў.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі перавысіла 76,6 тысяч чалавек, пра гэта паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

"Зарэгістраваныя 76 тысяч 651 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 802 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - агучылі лічбы ў ведамстве.

Адпаведна, за мінулыя суткі на каронавірус у рэспубліцы захварэлі 294 чалавекі. Колькасць ахвяр інфекцыі з учорашняга дня вырасла на шэсць чалавек.

Пры гэтым, паводле афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 24 верасня, у Беларусі паправіліся і выпісаныя 73 тысячы 733 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Гэта значыць, за мінулыя суткі гэта колькасць павялічылася на 169 чалавек.

Усяго з лютага бягучага года беларускія лабараторыі правялі 1 мільён 776 тысяч 271 тэст на каронавірус.

15
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Калькулятар, архіўнае фота

Падаходны падатак для шматдзетных работнікаў хочуць знізіць

1
(абноўлена 09:17 25.09.2020)
Падатковыя органы распрацоўваюць законапраект, у адпаведнасці з якім плануецца прадастаўляць падатковыя льготы ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і супрацоўніка.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Павялічыць суму, якая не падпадае пад падатковы вылік, збіраюцца ў Беларусі, паведаміў начальнік упраўлення падаткаабкладання даходаў і маёмасці фізічных асоб міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі.

Зараз работнікі, якія выхоўваюць аднаго дзіцяці, атрымліваюць падатковую льготу ў памеры 34 рублі, двух - 65 рублёў. У будучыні плануецца павялічыць гэтую суму.

"У цяперашні час распрацоўваецца праект закона аб ўнясенні змяненняў у Падатковы кодэкс. У адпаведнасці з ім прадугледжваецца далейшая індэксацыя падатковых ільгот. У прыватнасці, стандартнага падатковага выліку. Плануецца, што ён будзе павялічаны", - распавёў у эфіры тэлеканала "Беларусь-1" Кавалеўскі.

Прадстаўнік МПЗ удакладніў, што падаткам будзе абкладацца не ўся сума заробку, а за мінусам льготы. Паводле яго слоў, чым больш у супрацоўніка будзе дзяцей, тым больш будзе гэтая льгота.

У эфіры ТБ распавялі, што таксама прадугледжаны шэраг іншых мер для падтрымкі шматдзетных - сем'і з трыма і больш дзецьмі вызваляюцца ад падаткаў на зямлю і нерухомасць, але толькі ў тым выпадку, калі ўчастак і жыллё выкарыстоўваюцца для падсобнай гаспадаркі, а не прадпрымальніцкай дзейнасці.

1
Тэги:
Падаткі, Беларусь