Лукашэнка хоча паставіць КТ у паліклінікі Мінска, дапамагчы можа Гуцарыеў

Лукашэнка хоча паставіць КТ у паліклінікі Мінска, дапамагчы можа Гуцарыеў

24
(абноўлена 22:10 25.04.2020)
Беларускі лідар растлумачыў сваім праважатым на суботніку, што хацеў бы ўсталяваць абсталяванне, якое ўжываюць для дыягностыкі пнеўманіі, у паліклінікі ў кожным раёне Мінска.

МІНСК, 26 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў пытанне аснашчэння паліклінік у Мінску тамографамі, якія прымяняюцца для дыягностыкі пнеўманіі, з бізнесменам Міхаілам Гуцэрыевым. Кадры тэлефоннай размовы апублікаваныя Telegram-каналам "Пул першага".

"Не трэба гэтыя тэсты, мы іх робім. Ты не спяшайся. А лепш дзесяць КТ. Кам'ютарныя: не ЯМР (ЯМР-тамографы), а КТ - для таго, каб дыягнаставаць пнеўманію. Усё астатняе не трэба. Лепш дзесяць КТ і ўсё. Міша, больш нічога не трэба. Прыедзеш, пагаворым потым", - сказаў па тэлефоне Аляксандр Лукашэнка.

Завяршыўшы размову, беларускі лідар растлумачыў сваім праважатым, што хацеў бы ўсталяваць падобнае абсталяванне ў паліклінікі ў кожным раёне Мінска.

"І тады мы закрыем вось гэта ніжэйшае звяно. У бальніцах у нас хапае", - дадаў прэзідэнт.

Бізнэсмэн Міхаіл Гуцарыеў нярэдка бывае ў Беларусі: яго кампанія "Славкалій" рэалізуе найбуйнейшы інвестыцыйны праект апошніх дзесяцігоддзяў - будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната пад Любанню, на тыдні стала вядома аб здабычы першай партыі солі.

24
Тэги:
каронавірус, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (565)
Стары горад у Варшаве

Аўтобусныя зносіны паміж Мінскам і Варшавай аднаўляюцца

9
(абноўлена 16:11 03.06.2020)
Першы рэйсавы аўтобус адправіцца ў польскую сталіцу на наступным тыдні, але скарыстацца ім змогуць толькі пэўныя катэгорыі грамадзян.

МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Продаж квіткоў на рэйсавы аўтобус да Варшавы аднавіўся, перавозчык - кампанія Ecolines.

Першы рэйс запланаваны на вечар 11 чэрвеня, на 12 чэрвеня запланаваны зваротны рэйс у Мінск. Кошт пытання ў абодвух выпадках - 100 рублёў.

Пакуль патрапіць у Варшаву змогуць толькі пэўныя катэгорыі грамадзян. У прыватнасці, з'язджаць у Польшчу з Беларусі могуць грамадзяне гэтай краіны, дыпламаты, замежнікі, якія з'яўляюцца мужам i жонкай ці дзецьмі палякаў.

Таксама квіток прададуць замежнікам, якія маюць карту паляка або права на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі, студэнты і вучні, якія навучаюцца ў Польшчы, і шэрагу іншых катэгорый грамадзян, поўны пералік апублікаваны на сайце кампаніі.

Абмежаванняў па выездзе з Польшчы ў Беларусь, як сцвярджае перавозчык, няма. Пры гэтым прадпрыемства падкрэслівае, што не нясе ніякай адказнасці за наяўныя ў пасажыра дакументы для перасячэння мяжы.

Згодна з існуючай прапановай на сайце, рэйс Мінск-Варшава будзе выконвацца 4 разы на тыдзень з чацвярга па нядзелю, зваротныя рэйсы з пятніцы па панядзелак. Час у дарозе - каля 10 гадзін.

9
Тэги:
Варшава, Мінск
Урачы здымаюць з сябе сродкі індывідуальнай абароны

Каронавірус у Беларусі: упершыню выпісаных больш, чым новых заражэнняў

22
(абноўлена 15:45 03.06.2020)
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на раніцу серады, паправіліся і выпісаныя ўжо больш за 20 тысяч пацыентаў.

МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі склала 45116, паведамілі ў сераду ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Да раніцы серады ў Беларусі праведзена ўжо больш за 574 тысячы тэстаў на каронавірус.

Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, зарэгістравана 45116 выпадкаў каронавіруса. За суткі іх стала больш на 861 чалавек.

Паправіліся і выпісаныя ўжо 20171 пацыент. Цікава, што за дзень выпісана на 976 чалавек больш, чым напярэдадні, гэта значыць ўпершыню іх больш, чым новых выпадкаў COVID-19.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 248 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Апошнія тыдні колькасць новых выпадкаў штодня складае каля 900 чалавек, смяротных зыходаў кожны дзень рэгіструецца каля пяці. Як заяўлялі ў Міністэрстве аховы здароўя, рэспубліка выйшла на плато.

Чытайце таксама:

22
Тэги:
Беларусь, каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (565)
Які сёння дзень: 4 чэрвеня 2020 года

Які сёння дзень: 4 чэрвеня 2020 года

0
(абноўлена 12:32 30.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 210 дзён.

Якія падзеі адбыліся 4 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 4 чэрвеня

  • У 1634 годзе Палянаўскім мірам скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.
  • У 1918 годзе была апублікавана "Беларуская граматыка для школ" Браніслава Тарашкевіча.

Хто нарадзіўся 4 чэрвеня

  • 1828 год: Пётр Бяссонаў, выдавец беларускага фальклору.
  • 1972 год: Віктар Слінко, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі мастак Луі Сутэр і амерыканская актрыса Анджэліна Джалі.

4 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Васіліска.

У гэты дзень дзяўчыны збіраліся на рацэ, рабілі вянкі з бярозавых галінак і пускалі іх па вадзе. Калі вянок тануў, гэта было да няшчасця, калі ж трымаўся на вадзе – дзяўчыну чакаў шчаслівы лёс.

Калі 4 чэрвіня моцны туман і шмат расы на траве – увосень будзе добры ўраджай. Спевы птушак прадвяшчаюць на бліжэйшыя дні добрае надвор'е.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей