Падача дакументаў у ВНУ

Рэгістрацыя на ЦТ праходзіць анлайн, але пропуск трэба забраць асабіста

15
(абноўлена 16:03 29.04.2020)
Запоўніць і адправіць заяву ўдзельнікі павінны да 1 чэрвеня, пасля рэгістрацыі трэба будзе асабіста прыйсці за пропускам на тэст.

МІНСК, 29 кра - Sputnik. Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне ў гэтым годзе будзе праходзіць выдалена, аднак наведваць пункты правядзення абітурыентам усё адно давядзецца.
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) стартуе ў Беларусі 2 мая.

"У сувязі з эпідэміялагічным становішчам у 2020 годзе некалькі змяняецца схема рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні", - паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ).

Цяпер абітурыенту трэба спампаваць на сайце РІКВ форму заявы для ўдзелу ў ЦТ і да 18:00 1 чэрвеня адправіць яе, ужо запоўненую, на электронны адрас пункта рэгістрацыі - яны паказаныя на сайце інстытута.

"Пункт рэгістрацыі ў тэрмін не пазней за адзін працоўны дзень з моманту атрымання заявы ад абітурыента (да 19:00 1 чэрвеня 2020 года для тых заяў, якія будуць атрыманы пунктам рэгістрацыі 1 чэрвеня) адправіць на адрас электроннай пошты абітурыента асабісты рахунак, які будзе неабходны для ўнясення платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ (акрамя льготнай катэгорыі грамадзян)", - дадалі ў РІКВ.

Абітурыент павінен аплаціць удзел у ЦТ (2,7 рубля за адзін прадмет) праз АРІП.

Зрэшты, наведаць пункт рэгістрацыі абітурыенту усё адно давядзецца. Пасля адпраўкі заявы і аплаты ўдзелу на сайце пункта рэгістрацыі трэба азнаёміцца з інфармацыяй аб парадку наведвання. Прыходзіць трэба будзе па папярэднім запісе.

"Пасля ўнясення платы за прыём і афармленне дакументаў абітурыент павінен у прапанаваныя яму пунктам рэгістрацыі дату і час асабіста забраць у пункце рэгістрацыі, куды ён выслаў сваю заяву, пропуск (-а), маючы пры сабе дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства , пасведчанне бежанца), або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу", - падкрэслілі ў РІКВ.

Пропуск лічыцца аформленым пасля таго, як на яго паставілі пячатку пункта рэгістрацыі, а таксама маецца подпіс упаўнаважанага прадстаўніка і рэгістрацыйны нумар.
Удакладняць нюансы правядзення рэгістрацыі можна ў пунктах правядзення - кожны з іх арганізуе "гарачую лінію" для абітурыентаў.

15
Тэги:
Беларусь, ЦТ
Тэмы:
Абітурыент - 2020 (33)
Супрацоўніца навукова-даследчай лабараторыі рыхтуе прэпарат

Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад СOVID-19 завершаць да канца ліпеня

0
(абноўлена 09:17 02.06.2020)
У выпрабаваннях вакцыны будуць прымаць удзел 50 вайскоўцаў-добраахвотнікаў, у тым ліку пяць жанчын.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. У Расіі пачынаюцца клінічныя выпрабаванні вакцыны супраць COVID-19 з удзелам вайскоўцаў-добраахвотнікаў, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве абароны Расіі.

"У Мінабароны Расіі завершаны адбор добраахвотнікаў для правядзення клінічных выпрабаванняў унікальнай айчыннай вакцыны ад новай каронавіруснай інфекцыі CoViD-19. Для праверкі бяспекі і эфектыўнасці вакцыны адабрана 50 вайскоўцаў, у тым ліку пяць жанчын", - гаворыцца ў паведамленні ведамства, якое цытуюць расійскія інфармагенцтвы.

У мінабароны падкрэслілі, што ўсе ўдзельнікі выпрабаванняў добраахвотна выказалі жаданне прыняць удзел у апрабацыі сучаснага прэпарата.

Выпрабаванні будуць праходзіць на базе 48 Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута Мінабароны РФ. Расійскія вайскоўцы з ЦНДІ прымалі ўдзел і ў распрацоўцы вакцыны. Раней тут даследаваліся вакцыны ад ліхаманкі Эбола і блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому.

У расійскім Мінабароны расказалі, што 3 чэрвеня адбудзецца заезд першай групы вайскоўцаў-добраахвотнікаў. Яны павінны будуць прайсці паглыбленае медыцынскае абследаванне і падрыхтоўку да правядзення эксперыменту.

Мяркуецца, што спецыялісты завяршаюць даклінічныя даследаванні ўзору вакцыны ад COVID-19, клінічныя даследаванні плануецца завяршыць да канца ліпеня.

Раней у расійскім міністэрстве прамысловасці заяўлялі, што ў чэрвені пачнуцца клінічныя даследаванні дзвюх першых расійскіх вакцын ад COVID-19. Прадстаўнікі расійскага цэнтра "Вектар" у траўні казалі, што разлічваюць зарэгістраваць сваю вакцыну ад каронавіруса ўжо ў верасні.

0
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Бальнічны ліст

Мінздароўя растлумачыла, які бальнічны даюць пацыентам з лёгкай формай COVID-19

3
(абноўлена 09:11 02.06.2020)
Паводле даследаванняў, жыццяздольны вірус, якім могуць заразіцца людзі, што акружаюць пацыента, можа праяўляцца максімум праз 12 дзён з моманту з'яўлення першых клінічных сімптомаў.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Пры лёгкай форме каронавіруса пацыенту могуць закрыць бальнічны ўжо праз 14 дзён пасля з'яўлення клінічных сімптомаў, такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў каментарах да загада міністэрства аховы здароўя ад 21 мая №557 па ўдасканаленні мер, што прымаюцца па сучаснай дыягностыцы і лячэнні пацыентаў з COVID-19.

Паводле даследаванняў, жыццяздольны вірус, якім можна заразіцца, вылучаюць у пацыентаў максімум праз 12 дзён з моманту з'яўлення першых клінічных сімптомаў. Адпаведна пры бессімптомных і лёгкіх формах каронавіруса наяўнасць РНК-віруса не сведчыць аб здольнасці інфікаванага заражаць іншых.

"У літаратуры не апісана выпадкаў інфікавання пацыентаў праз 21 дзень ад моманту дыягнаставання працэсу з'яўлення клінікі пры лёгкіх формах захворвання, а таксама тое, што насіцельства не сведчыць аб здольнасці заражаць. Пры гэтым абломкі віруса ў клетцы могуць утрымлівацца яшчэ досыць доўга, але жыццяздольны вірус, здольны заражаць іншых яны не вылучаюць", - адзначылі ў міністэрстве аховы здароўя.

З улікам гэтых абставінаў беларускія эксперты прынялі рашэнне, што не трэба лішні раз падвяргаць пацыентаў не зусім прыемнай працэдуры ўзяцця мазка, які не мае клінічнага значэння.

"Такім чынам, пацыентам з лёгкай і бессімптомнай формай COVID-19 тэсціраванне праводзіцца на 14-е суткі і пры адмоўным выніку пацыент будзе выпісаны. Калі ж у пацыента станоўчы вынік тэсціравання, то зачыняць бальнічны ліст будуць на 21-ы дзень", - растлумачылі у ведамстве.

Па дадзеных на панядзелак, у Беларусі выяўлена 43 403 выпадкі каронавіруса. Паправіліся і выпісаныя ўжо 18 776 пацыентаў, памерлі 240 чалавек з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ў краіне з лютага правялі 553 377 тэстаў на COVID-19.

3
Тэги:
каронавірус, Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19