Мінадукацыі: з атэстацыяй школьнікаў пытанняў быць не павінна

Мінадукацыі: з атэстацыяй школьнікаў пытанняў быць не павінна

27
(абноўлена 14:46 05.05.2020)
Пасля вясновых канікул з-за сітуацыі з каронавірусам за парты вярнуліся толькі 30-40% школьнікаў, астатніх бацькі пакінулі дома.

МІНСК, 5 мая - Sputnik. З атэстацыяй школьнікаў не павінна ўзнікнуць пытанняў, заявіў журналістам намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай падчас наведвання сярэдняй школы №159 Мінска.

"Па-першае, гэта чацвёртая чвэрць. Па-другое, усе педагогі ведаюць ўзровень падрыхтоўкі сваіх вучняў і наколькі яны могуць вырасці да канца навучальнага года. З атэстацыяй школьнікаў пытанняў не павінна ўзнікнуць", - цытуе Кадлубая агенцтва БелТА.

Паводле яго слоў, у любым выпадку будуць атэставаныя ўсе школьнікі. Пры гэтым мяркуецца, што да кожнага выпадку педагогі будуць падыходзіць індывідуальна.

Пры гэтым намеснік міністра падкрэсліў, што ў значнай ступені выніковыя адзнакі будуць залежаць і ад самога вучня.
"Калі дзіця з-за эпідабстаноўкі не наведвае школу, то гэта не значыць, што мы не павінны яго ацаніць. Калі ў яго ёсць жаданне, ініцыятыва выйсці на педагога, атрымаць заданне, выканаць яго", - адзначыў намеснік міністра.

Акрамя таго, ён нагадаў, што дзіця можна займацца ў шосты школьны дзень. Гэта добрая магчымасць прыйсці і нешта вочна спытаць у педагога, адказаць на пытанні, выканаць заданні.

На фоне распаўсюджвання каронавіруса вясновыя канікулы ў беларускіх школах двойчы падаўжаліся. У сярэдзіне красавіка прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што заняткі можна аднаўляць. Тым не менш, у школы ў пачатку чацвёртай чвэрці прыйшлі толькі 30-40% вучняў, астатнія разлічвалі на дыстанцыйнае навучанне. Перад настаўнікамі ў школах паўстала пытанне, як ацэньваць адсутных школьнікаў. Міністэрства ў гэтай сітуацыі паабяцала падрыхтаваць адпаведныя рэкамендацыі і накіраваць іх у школы.

Чытайце таксама:

27
Тэги:
Беларусь, каронавірус, Міністэрства адукацыі РБ
Супрацоўніца навукова-даследчай лабараторыі рыхтуе прэпарат

Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад СOVID-19 завершаць да канца ліпеня

0
(абноўлена 09:17 02.06.2020)
У выпрабаваннях вакцыны будуць прымаць удзел 50 вайскоўцаў-добраахвотнікаў, у тым ліку пяць жанчын.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. У Расіі пачынаюцца клінічныя выпрабаванні вакцыны супраць COVID-19 з удзелам вайскоўцаў-добраахвотнікаў, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве абароны Расіі.

"У Мінабароны Расіі завершаны адбор добраахвотнікаў для правядзення клінічных выпрабаванняў унікальнай айчыннай вакцыны ад новай каронавіруснай інфекцыі CoViD-19. Для праверкі бяспекі і эфектыўнасці вакцыны адабрана 50 вайскоўцаў, у тым ліку пяць жанчын", - гаворыцца ў паведамленні ведамства, якое цытуюць расійскія інфармагенцтвы.

У мінабароны падкрэслілі, што ўсе ўдзельнікі выпрабаванняў добраахвотна выказалі жаданне прыняць удзел у апрабацыі сучаснага прэпарата.

Выпрабаванні будуць праходзіць на базе 48 Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута Мінабароны РФ. Расійскія вайскоўцы з ЦНДІ прымалі ўдзел і ў распрацоўцы вакцыны. Раней тут даследаваліся вакцыны ад ліхаманкі Эбола і блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому.

У расійскім Мінабароны расказалі, што 3 чэрвеня адбудзецца заезд першай групы вайскоўцаў-добраахвотнікаў. Яны павінны будуць прайсці паглыбленае медыцынскае абследаванне і падрыхтоўку да правядзення эксперыменту.

Мяркуецца, што спецыялісты завяршаюць даклінічныя даследаванні ўзору вакцыны ад COVID-19, клінічныя даследаванні плануецца завяршыць да канца ліпеня.

Раней у расійскім міністэрстве прамысловасці заяўлялі, што ў чэрвені пачнуцца клінічныя даследаванні дзвюх першых расійскіх вакцын ад COVID-19. Прадстаўнікі расійскага цэнтра "Вектар" у траўні казалі, што разлічваюць зарэгістраваць сваю вакцыну ад каронавіруса ўжо ў верасні.

0
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Бальнічны ліст

Мінздароўя растлумачыла, які бальнічны даюць пацыентам з лёгкай формай COVID-19

3
(абноўлена 09:11 02.06.2020)
Паводле даследаванняў, жыццяздольны вірус, якім могуць заразіцца людзі, што акружаюць пацыента, можа праяўляцца максімум праз 12 дзён з моманту з'яўлення першых клінічных сімптомаў.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Пры лёгкай форме каронавіруса пацыенту могуць закрыць бальнічны ўжо праз 14 дзён пасля з'яўлення клінічных сімптомаў, такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў каментарах да загада міністэрства аховы здароўя ад 21 мая №557 па ўдасканаленні мер, што прымаюцца па сучаснай дыягностыцы і лячэнні пацыентаў з COVID-19.

Паводле даследаванняў, жыццяздольны вірус, якім можна заразіцца, вылучаюць у пацыентаў максімум праз 12 дзён з моманту з'яўлення першых клінічных сімптомаў. Адпаведна пры бессімптомных і лёгкіх формах каронавіруса наяўнасць РНК-віруса не сведчыць аб здольнасці інфікаванага заражаць іншых.

"У літаратуры не апісана выпадкаў інфікавання пацыентаў праз 21 дзень ад моманту дыягнаставання працэсу з'яўлення клінікі пры лёгкіх формах захворвання, а таксама тое, што насіцельства не сведчыць аб здольнасці заражаць. Пры гэтым абломкі віруса ў клетцы могуць утрымлівацца яшчэ досыць доўга, але жыццяздольны вірус, здольны заражаць іншых яны не вылучаюць", - адзначылі ў міністэрстве аховы здароўя.

З улікам гэтых абставінаў беларускія эксперты прынялі рашэнне, што не трэба лішні раз падвяргаць пацыентаў не зусім прыемнай працэдуры ўзяцця мазка, які не мае клінічнага значэння.

"Такім чынам, пацыентам з лёгкай і бессімптомнай формай COVID-19 тэсціраванне праводзіцца на 14-е суткі і пры адмоўным выніку пацыент будзе выпісаны. Калі ж у пацыента станоўчы вынік тэсціравання, то зачыняць бальнічны ліст будуць на 21-ы дзень", - растлумачылі у ведамстве.

Па дадзеных на панядзелак, у Беларусі выяўлена 43 403 выпадкі каронавіруса. Паправіліся і выпісаныя ўжо 18 776 пацыентаў, памерлі 240 чалавек з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ў краіне з лютага правялі 553 377 тэстаў на COVID-19.

3
Тэги:
каронавірус, Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19