Падача дакументаў у ВНУ

Лукашэнка даў старт уступнай кампаніі

19
(абноўлена 12:57 07.05.2020)
Адмысловым указам прэзідэнта створана спецыяльная камісія па кантролі за ходам уступнай кампаніі. м

МІНСК, 7 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №155 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2020 годзе", паведамілі Sputnik ў прэс-службе беларускага лідара.

Уступная кампанія традыцыйна праходзіць у Беларусі летам. Яе папярэднічае спецыяльны ўказ прэзідэнта, які фарміруе дзяржкамісію па кантролі за правядзеннем кампаніі.

Указам №155 створана дзяржкамісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2020 годзе. Таксама вызначаны і яе паўнамоцтвы.

У камісію ўвайшлі члены ўрада, Савета Рэспублікі, Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі дзяржорганаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і кантралюючых органаў.

Традыцыйна кіруе камісіяй віцэ-прэм'ер, які курыруе сацыяльную сферу - Ігар Петрышэнка.

Створаная прэзідэнтам камісія павінна забяспечваць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем ЦТ і іншых форм уступных іспытаў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць меры па ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў, а таксама забяспечваць асвятленне работы камісіі ў сродках масавай інфармацыі.

Нагадаем, у чэрвені ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) - асноўны этап уступнай кампаніі. Пасля атрымання сертыфікатаў з вынікамі выпрабаванняў абітурыенты будуць падаваць дакументы ў прыёмныя камісіі ВНУ.

19
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Уступная кампанія
Тэмы:
Абітурыент - 2020 (33)
Людзі ў медыцынскіх масках

На каронавірус у Беларусі захварэлі 3600 дзяцей - Мінздароўя

3
(абноўлена 09:37 02.06.2020)
За час пандэміі ў краіне нарадзіліся 62 дзіцяці ў жанчын, заражаных каронавірусам падчас цяжарнасці, у тым ліку, дзве двойні.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Каронавірус зафіксаваны ў 3,6 тысяч дзяцей у Беларусі. Пра гэта паведаміла журналістам галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Таццяна Бурдзь.

"На сённяшні дзень у Беларусі зарэгістравана 3600 дзяцей са станоўчым тэстам на каронавірусную інфекцыю", - праінфармавала Бурдзь.

Паводле яе слоў, 95% дзяцей пераносяць інфекцыю практычна ў бессімптомнай форме. Аднак ёсць невялікая колькасць выпадкаў, пры якіх пацыенты знаходзяцца ў сярэднецяжкім стане.

"Як правіла, гэта дзеці са спадарожнай паталогіяй, з анкагематалагічнымі захворваннямі і, на жаль, з атлусценнем", - удакладніла прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя і дадала, што цяжкіх выпадкаў COVID-19 у дзяцей у рэспубліцы не назіралася.

Паводле дадзеных спецыяліста, больш за 60% у структуры дзіцячых хвароб складаюць паталогіі органаў дыхання. На другім месцы - захворванні органаў зроку, а на трэцім - апорна-рухальнай сістэмы (у прыватнасці, наступствы траўмаў).

Таццяна Бурдзь паведаміла таксама, што за час пандэміі ў Беларусі нарадзіліся 62 дзіцяці ў жанчын, заражаных каронавірусам падчас цяжарнасці, у тым ліку, дзве двойні. Спецыяліст падкрэсліла: усе нованароджаныя здаровыя.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі на 1 чэрвеня, у Беларусі зафіксавана 43 403 выпадкі COVID-19. Паправіліся і выпісаныя 18 776 пацыентаў, памерлі 240 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай, каронавіруснай інфекцыяй.

3
Тэги:
каронавірус, Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Супрацоўніца навукова-даследчай лабараторыі рыхтуе прэпарат

Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад СOVID-19 завершаць да канца ліпеня

4
(абноўлена 09:17 02.06.2020)
У выпрабаваннях вакцыны будуць прымаць удзел 50 вайскоўцаў-добраахвотнікаў, у тым ліку пяць жанчын.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. У Расіі пачынаюцца клінічныя выпрабаванні вакцыны супраць COVID-19 з удзелам вайскоўцаў-добраахвотнікаў, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве абароны Расіі.

"У Мінабароны Расіі завершаны адбор добраахвотнікаў для правядзення клінічных выпрабаванняў унікальнай айчыннай вакцыны ад новай каронавіруснай інфекцыі CoViD-19. Для праверкі бяспекі і эфектыўнасці вакцыны адабрана 50 вайскоўцаў, у тым ліку пяць жанчын", - гаворыцца ў паведамленні ведамства, якое цытуюць расійскія інфармагенцтвы.

У мінабароны падкрэслілі, што ўсе ўдзельнікі выпрабаванняў добраахвотна выказалі жаданне прыняць удзел у апрабацыі сучаснага прэпарата.

Выпрабаванні будуць праходзіць на базе 48 Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута Мінабароны РФ. Расійскія вайскоўцы з ЦНДІ прымалі ўдзел і ў распрацоўцы вакцыны. Раней тут даследаваліся вакцыны ад ліхаманкі Эбола і блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому.

У расійскім Мінабароны расказалі, што 3 чэрвеня адбудзецца заезд першай групы вайскоўцаў-добраахвотнікаў. Яны павінны будуць прайсці паглыбленае медыцынскае абследаванне і падрыхтоўку да правядзення эксперыменту.

Мяркуецца, што спецыялісты завяршаюць даклінічныя даследаванні ўзору вакцыны ад COVID-19, клінічныя даследаванні плануецца завяршыць да канца ліпеня.

Раней у расійскім міністэрстве прамысловасці заяўлялі, што ў чэрвені пачнуцца клінічныя даследаванні дзвюх першых расійскіх вакцын ад COVID-19. Прадстаўнікі расійскага цэнтра "Вектар" у траўні казалі, што разлічваюць зарэгістраваць сваю вакцыну ад каронавіруса ўжо ў верасні.

4
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19