Эмблема СААЗ, архіўнае фота

СААЗ: большасць пераносяць COVID-19 у цяжкай форме

6
(абноўлена 09:00 12.05.2020)
Недахоп сродкаў індывідуальнай абароны, доўгі час працы і недастаткова строгія меры дэзінфекцыі з'яўляюцца асноўнымі прычынамі заражэнняў COVID-19 сярод медыкаў.

МІНСК, 12 мая - Sputnik. Даследаванні на антыцелы да COVID-19 паказваюць, што большасць заражаных каронавірусам хварэюць у цяжкай форме, заявіў на брыфінгу ў Жэневе дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян.

Паводле яго слоў, папярэднія вынікі даследаванняў паказваюць, што сярод агульнай колькасці інфіцыраваных пераважае колькасць тых, хто пераносіць хваробу цяжка.

Ён заклікаў сусветную супольнасць узмацніць меры прадухілення захворвання COVID-19 c улікам гэтых дадзеных.

У сваю чаргу кіраўнік тэхнічнай групы падраздзялення надзвычайных захворванняў СААЗ Марыя Ван Керкхове заявіла, што недахоп сродкаў індывідуальнай абароны, доўгі час працы і недастаткова строгія меры дэзінфекцыі з'яўляюцца асноўнымі прычынамі заражэнняў COVID-19 сярод медыцынскіх работнікаў.

"Мы цяпер вывучаем колькасць медработнікаў, якія былі інфікаваныя ва ўсім свеце. Існуе трывожная статыстыка, у некаторых краінах парадку 10% інфікаваных сярод медработнікаў", - сказала яна на брыфінгу ў Жэневе.

Паводле яе слоў, зыходзячы з апублікаваных даследаванняў і дыскусій са спецыялістамі, эксперты СААЗ прыйшлі да высновы, што адсутнасць і недахоп індывідуальных сродкаў медыцынскай абароны, доўгі час працы з заражанымі пацыентамі, недастаткова строгія меры дэзінфекцыі з'яўляюцца аднымі з асноўных прычын заражэнняў сярод медыцынскага персаналу.
Паводле апошніх дадзеных СААЗ, колькасць заражаных COVID-19 у свеце перавысіла 4 мільёны чалавек. Многія краіны ўжо пачалі паступова здымаць абмежаванні, уведзеныя раней для барацьбы з COVID-19.

6
Тэги:
каронавірус, СААЗ
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (542)
Расія прапанавала СААЗ восем вакцын ад COVID-19

Расія прапанавала СААЗ восем вакцын ад COVID-19

6
(абноўлена 16:37 28.05.2020)
Прадстаўнік СААЗ у Расіі адзначыла, што тыдзень таму было зарэгістравана 124 патэнцыйныя вакцыны ва ўсім свеце.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Расія прапанавала Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) восем вакцын-кандыдатаў ад каронавіруса, заявіла прадстаўнік СААЗ у РФ Меліта Вуйновіч.

"Уклад Расіі вельмі вялікі. Мы маем рэгістрацыю васьмі вакцын-кандыдатаў з розных інстытутаў РФ", - сказала Вуйновіч падчас анлайн-сходу навуковага савета РАН "Навукі аб жыцці" на тэму "Вакцыны да COVID-19: прагнозы і рэальнасць", арганізаванага МІА "Россия сегодня".

Паводле яе слоў, па стане на 22 мая ёсць 124 патэнцыйныя вакцыны-кандыдаты ад вытворцаў, якія апавясцілі СААЗ. Вуйновіч выказала здагадку, што на сённяшні дзень іх можа быць больш. "Але гэта тыя, якія далі нам інфармацыю і прайшлі праз крытэрыі ацэнкі. З іх дзесяць знаходзяцца на стадыі клінічнай ацэнкі, а 114 - на даклінічнай стадыі", - патлумачыла прадстаўнік СААЗ.

Напярэдадні стала вядома, што дзяржаўны навуковы цэнтр вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Расспажыўнагляда з 29 чэрвеня прыступіць да клінічных выпрабаванняў вакцыны ад COVID-19.

6
Тэги:
каронавірус, СААЗ, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (542)
Школьнікі на экзамене, архіўнае фота

Пераможцы 11 міжнародных алімпіяд змогуць паступаць у ВНУ па-за конкурсам

2
(абноўлена 15:11 28.05.2020)
Паступаць без уступных выпрабаванняў змогуць уладальнікі дыпломаў некаторых алімпіяд першай, другой і трэцяй ступеняў.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Пералік міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх маюць права на залічэнне без уступных іспытаў у ВНУ Беларусі, устаноўлены Міністэрствам адукацыі.

Штогод Міністэрства адукацыі вызначае сваёй пастановай пералік міжнародных спаборніцтваў школьнікаў, прызёры якіх могуць паступаць у ВНУ без экзаменаў.

Згодна з пастановай Міністэрства адукацыі ад 21 мая 2020 № 98, да такіх алімпіяд сёлета адносяцца:

  • 61-я Міжнародная матэматычная алімпіяда - 2020 год (Расія)
  • 54-я Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі - 2020 год (Венгрыя)
  • 51-я Міжнародная хімічная алімпіяда - 2020 год (Турцыя)
  • 51-я Міжнародная фізічная алімпіяда - 2020 год (Літва)
  • 32-я Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы - 2020 год (Сінгапур)
  • 31-я Міжнародная біялагічная алімпіяда - 2020 год (Японія)
  • 17-я Міжнародная геаграфічная алімпіяда - 2020 год (Турцыя)
  • 9-я Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат - 2020 год (Нідэрланды)
  • 16-я Міжнародная Жаўтыкаўскай алімпіяды па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы - 2020 год (Казахстан)
  • 14-я Міжнародная алімпіяда па астраноміі і астрафізіцы - 2020 год (Калумбія)
  • Алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць" - 2019 год (Расія)

Нагадаем, пераможцы рэспубліканскай алімпіяды таксама маюць права на паступленне па-за конкурсам - калі яны ідуць па тым профілі, па якім атрымалі перамогу на алімпіядзе. Калі ж гэты профіль не з'яўляецца асноўным, то яны атрымліваюць "аўтаматам" па прадмеце 100 балаў у кошт ЦТ.

2
Тэги:
Алімпіяда, Уступная кампанія, паступленне
Тэмы:
Абітурыент - 2020