БелАЭС

Расатам і ФМБА стварылі асобную апрацоўку тэстаў на COVID-19 для БелАЭС

11
(абноўлена 10:34 16.05.2020)
Кіраўнік "Расатама" заявіў, што Беларусь "наогул у адмысловым прыярытэце (...), і мы максімальна ідзем насустрач пажаданням нашых партнёраў".

МІНСК, 16 мая - Sputnik. Дзяржкарпарацыя "Расатам" і расійскае Федэральнае медыка-біялагічнае агенцтва (ФМБА) арганізавалі асобную лабараторыю для апрацоўкі тэстаў на каронавірус у работнікаў Беларускай АЭС, паведаміў генеральны дырэктар "Расатама" Аляксей Ліхачоў.

"Працягваецца праца на будаўнічых пляцоўках (за мяжой). Праводзім сістэмную ратацыю персаналу ў Бангладэш, Турцыі, Беларусі. Гэта сотні работнікаў", - сказаў Ліхачоў у відэазвароце да работнікаў атамнай галіны РФ.

Паводле слоў Ліхачова, Беларуская АЭС "наогул у адмысловым прыярытэце".

"Брацкая нам краіна, і мы максімальна ідзем насустрач пажаданням нашых партнёраў, у прыватнасці, арганізавалі ў супрацоўніцтве з ФМБА асобную лабараторыю для апрацоўкі тэстаў на коронавирус", - падкрэсліў кіраўнік "Расатама".

Ліхачоў дадаў, што сумесна з беларускім бокам вядзецца пастаяннае тэсціраванне работнікаў.

Кіраўнік "Расатама" нагадаў, што 5 мая на пляцоўку Беларускай АЭС завезена ядзернае паліва. "Разлічваем, што ў бліжэйшы час выйдзем на этап фізічнага пуску першага блока гэтай станцыі", - дадаў кіраўнік Росатама.

11
Тэги:
Расатам, БелАЭС
Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы (84)
Абітурыенты здаюць ЦТ

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па біялогіі

4
(абноўлена 17:26 13.07.2020)
У цэлым абітурыенты здалі тэсціраванне па біялогіі лепш, чым у мінулым годзе - максімальны бал атрымалі 55 чалавек.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па біялогіі сталі вядомыя ў панядзелак.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання пачалі з'явіцца на мінулым тыдні. На сёння вядомыя балы па рускай і беларускай мовах, грамадазнаўстве і матэматыцы.

У панядзелак сталі вядомыя і вынікі ЦТ па біялогіі. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку, затым дадзеныя загружаюцца на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Па дадзеных РІКВ, максімальны бал на біялогіі ў гэтым годзе набралі 55 абітурыентаў - больш, чым у 2019-м. Ніводнага бала не атрымалі трое ўдзельнікаў тэсціравання.

З зарэгістраваных 20,8 тысяч абітурыентаў на тэсціраванне з'явіліся каля 19,4 тысяч чалавек.

У бліжэйшыя дні, як чакаецца, стануць вядомыя вынікі ЦТ па замежных мовах.

4
Тэги:
ЦТ, Уступная кампанія, Беларусь
Медыцынскі работнік у бальніцы, дзе лечацца заражаныя COVID-19

Новыя лічбы Мінздароўя: у Беларусі выяўлена больш за 65 тыс выпадкаў COVID-19

6
(абноўлена 15:35 13.07.2020)
Большасць пацыентаў з пацверджаным каронавірусам - звыш 55 тысяч - ужо паправіліся і выпісаныя.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса COVID-19 у Беларусі перавысіла 65 тысяч, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Да раніцы панядзелка ў Беларусі праведзена каля 1,142 мільёна тэстаў на каронавірус.

Выяўлена 65 114 выпадкаў COVID-19. За суткі колькасць інфіцыраваных павялічылася на 182 чалавекі.

Большасць пацыентаў - 55 492 - ужо паправіліся і выпісаныя. За суткі іх стала больш на 112 чалавек. Зрэшты, у выхадныя заўсёды выпісваецца менш пацыентаў.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 468 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

За суткі зарэгістравана чатыры новых смяротныя зыходы.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19