Хуткая дапамога працуе ў Мінску

У Беларусі выяўлена ўжо 30 572 выпадкі каронавіруса

45
(абноўлена 13:12 18.05.2020)
Колькасць тых, хто паправіўся і быў выпісаны, па дадзеных на раніцу панядзелка, у рэспубліцы склала 10 130 чалавек.

МІНСК, 18 мая - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 30 572, паведамілі ў панядзелак у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Да раніцы панядзелка ў Беларусі правялі больш 364 тысяч тэстаў на каронавірус.

Выяўлена 30 572 чалавекі са станоўчым тэстам на COViD-19. За суткі колькасць выяўленых выпадкаў вырасла на 922 чалавекі.

Паправіліся і выпісаныя 10 130 пацыентаў. Памёр 171 пацыент - у Міністэрстве аховы здароўя адзначаюць, што ў іх быў шэраг хранічных захворванняў.

Колькасць праведзеных тэстаў на каронавірус з разліку на мільён насельніцтва ў Беларусі складае 37 093 - па гэтым паказчыку рэспубліка знаходзіцца ў адным шэрагу з Германіяй і Вялікабрытаніяй, а таксама апярэджвае многія дзяржавы, уключаючы Францыю, Швецыю і Польшчу.

Па колькасці тэстаў на мільён насельніцтва пры гэтым Беларусь прыкметна адстае ад Латвіі (47192 на мільён), Расіі (48977) і Іспаніі (64977 на мільён), а таксама шэрагу іншых краін.

Па колькасці выяўленых выпадкаў з разліку на мільён насельніцтва Беларусь займае 23 месца ў свеце і 16 - у Еўропе. Пры гэтым па колькасці смерцяў на мільён насельніцтва рэспубліка знаходзіцца на 66 месцы ў свеце.

45
Тэги:
Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1189)
На занятках у Цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі Маскоўскага раёна

Кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання з'явяцца ў школах

6
(абноўлена 12:39 16.06.2021)
У краіне для пасады ваенрука ўводзіцца дзве тысячы ставак, да падрыхтоўкі школьнікаў змогуць прыцягваць кадравых вайскоўцаў.

МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Новая пасада кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання будзе ўведзена ў школах з 1 верасня гэтага года, пра гэта паведаміў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.

Гэтая заява была зроблена на пашыраным пасяджэнні прэзідыума верхняй палаты парламента, дзе абмяркоўвалася тэма па паляпшэнню падрыхтоўкі прызыўнікоў да службы ва Узброеных сілах краіны.

"З 1 верасня гэтага года ў школах ўводзіцца пасада кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання - усяго каля 2 тысяч ставак", - прыводзяцца словы Карпенкі на сайце ведамства.

Ён адзначыў, што сістэма адукацыі - гэта, перш за ўсё, інстытут сацыялізацыі і выхаваўчая работа павінна быць укаранёна ў навучальны працэс.

Супрацоўніцтва з Мінабароны

У ведамстве нагадалі, што ваенна-патрыятычныя лагеры і змены для дзяцей і падлеткаў арганізуюцца з міністэрствам абароны рэгулярна. Акрамя таго, ведамствамі праводзяцца тэматычныя віктарыны і конкурсы.

Міністр абароны Віктар Хрэнін на пасяджэнні таксама прапанаваў арганізаваць у школах навучанне і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў па прадмеце "Дапрызыўная падрыхтоўка". Да падрыхтоўкі школьнікаў будуць прыцягваць вайскоўцаў.

Як паведаміла прэс-служба Мінадукацыі, праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва ўжо распрацавана, у цяперашні час праводзіцца падрыхтоўка па стварэнні Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання. Нагадаем, што ў красавіку міністар адукацыі заявіў аб падрыхтоўцы дзяржаўнай праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва і паведаміў, што яна павінна будзе прайсці грамадскае абмеркаванне.

"Гэта трэба, каб моладзь усведамляла свой доўг перад Айчынай і не думала, што служба ў арміі - гэта страта часу. Акрамя іншага, гэта магчымасць набыць вайсковую спецыяльнасць, выхаваць у сабе якасці сапраўднага мужчыны і грамадзяніна", - растлумачыў кіраўнік Мінабароны.

Вярнуць ваенрукоў

Гаворка пра тое, што ў школы могуць вярнуць ваенрукоў, ішла ўжо два гады таму. Карпенка тады заявіў, што формы работы ў гэтым кірунку могуць быць разнастайнымі, у тым ліку гэта клопат пра ветэранаў, добраўпарадкаванне пахаванняў і воінскіх магіл, вывучэнне гісторыі воінскіх частак і злучэнняў, партызанскіх атрадаў і падпольных груп у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі рэгіёнаў, арганізацыя "зорных паходаў".

Міністр адукацыі лічыць, што браць удзел у працы, якая "нясе ў сабе зарад патрыятызму і гонару за краіну", павінен кожны школьнік.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
вайскоўцы, школа, выхаванне, кіраўнік
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыйны суд могуць надзяліць правам правяраць законнасць выбараў

8
(абноўлена 12:05 16.06.2021)
Акрамя таго, прапануецца ўпаўнаважыць Канстытуцыйны суд РБ выносіць заключэнне аб легітымнасці працэсу імпічменту прэзідэнта.

МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Канстытуцыйны суд Беларусі хочуць надзяліць правам праверкі законнасці вынікаў выбараў і працэсу імпічменту прэзідэнта, заявіла намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда, член Канстытуцыйнай камісіі Наталля Карповіч.

"Ёсць канстытуцыйныя падставы і аб'ектыўная неабходнасць вызначыць ролю Канстытуцыйнага суда ў выбарчым працэсе як прэзідэнта, так і парламента", - заявіла Карповіч.

Паводле яе слоў, прапануецца надзяліць Канстытуцыйны суд паўнамоцтвам праверкі канстытуцыйнасці выбараў.

Карповіч таксама паведаміла, што прапануецца ўпаўнаважыць КС выносіць заключэнне аб канстытуцыйнасці працэсу імпічменту прэзідэнта.

Інстытут канстытуцыйнай скаргі

Акрамя таго, па словах Карповіч, прапануецца надзяліць грамадзян краіны правам звярнуцца ў Канстытуцыйны суд для праверкі выканання Канстытуцыі падчас судовага разбору.

"Прапануецца надзяліць Канстытуцыйны суд паўнамоцтвамі па скаргах грамадзян ажыццяўляць праверку канстытуцыйнасці норм законаў, ужытых у канкрэтнай судовай справе, калі вычарпаны ўсе іншыя сродкі судовай абароны", - сказала спікер.

Па словах Карповіч, увядзенне канстытуцыйнай скаргі ў Беларусі ўстанаўлівае прамы доступ грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя.

"Канстытуцыйная скарга з'яўляецца найбольш распаўсюджанай формай абароны канстытуцыйных праў і свабод грамадзян. Усе краіны постсавецкай прасторы і большасць еўрапейскіх дзяржаў маюць інстытут канстытуцыйнай скаргі грамадзян", - адзначыла Карповіч.

Наступнае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі пройдзе 30 чэрвеня, так як прапановы грамадзян, звязаныя з увядзеннем інстытута прысяжных засядацеляў выклікалі шырокую дыскусію і маюць патрэбу ў дадатковай прапрацоўцы.

7 ліпеня пройдзе абмеркаванне выніковага тэксту змяненняў у Канстытуцыю, а заключнае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі намечана на 21 ліпеня.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
Канстытуцыя, прэзідэнт, легітымнасць, Выбары, законнасць, права, імпічмент, Канстытуцыйны суд РБ

Пуцін і Байдэн: як рыхтуецца Жэнева да сустрэчы прэзідэнтаў - відэа

0
(абноўлена 13:11 16.06.2021)
Раскосмас паказаў спадарожнікавае фота месца сустрэчы Байдэна і Пуціна ў Жэневе. Напярэдадні сустрэчы там на ўсю моц ідзе падрыхтоўка да перамоў на вышэйшым узроўні.

Раскосмас апублікаваў фота сядзібы ў Швейцарыі, дзе запланаваны перамовы прэзідэнтаў Расіі і ЗША. Фота з космасу зрабіў расійскі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі "Рэсурс-П", паведамілі ў Раскосмасе. На ім бачна віла Ла Гранж на беразе Жэнеўскага возера.

Супрацоўнікі паліцыі і жандармерыі патрулююць вуліцы, многія з якіх заблакіраваны, у той час як Парк Ла Гранж - месца, дзе адбудзецца сустрэча на вышэйшым узроўні - зачынены для публікі.

Першая сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і яго амерыканскага калегі Джо Байдэна адбылася 10 сакавіка 2011 года ў Маскве. Прыём праходзіў у перамоўным пакоі расійскага Белага дома. Тады Пуцін займаў пасаду прэм'ер-міністра Расіі, а Байдэн быў на пасадзе віцэ-прэзідэнта ЗША у адміністрацыі Барака Абамы. Падчас сустрэчы палітыкі абмяркоўвалі адносіны паміж дзвюма краінамі, бізнес і тавараабарот. Пуцін адзначаў, што, калі краіны дамовяцца аб увядзенні бязвізавага рэжыму раней, чым з Еўрапейскім саюзам, гэта стане гістарычным крокам у развіцці абедзвюх дзяржаў.

Новая сустрэча лідэраў Расіі і ЗША прызначана на 16 чэрвеня ў Жэневе на віле Ла Гранж. Чакаецца, што Пуцін і Байдэн абмяркуюць стан і перспектывы далейшага развіцця расійска-амерыканскіх адносін, праблематыку стратэгічнай стабільнасці, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
перамовы, фота, Раскосмас, відэа, прэзідэнт, сустрэча, Жэнева, Джо Байдэн, Уладзімір Пуцін