Ацяпленне ў дзіцячых садках і бальніцах Мінска адключаць 26 мая

Ацяпленне ў дзіцячых садках і бальніцах Мінска адключаць 26 мая

4
(абноўлена 09:03 22.05.2020)
Цяперашні ацяпляльны сезон доўжыцца ўжо больш за восем месяцаў: ён стаў самым працяглым за апошнія гады.

МІНСК, 22 мая - Sputnik. Ацяпленне ў дзіцячых садках, школах і ўстановах аховы здароўя Мінска будзе адключана 26 мая, паведамілі ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце.

Другая палова вясны ў бягучым годзе выдалася халоднай: на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра днём не падымалася вышэй за +15°С, а ўначы перыядычна ў асобных раёнах назіраліся замаразкі да -3..4°С.

"26 мая пачнуць адключаць ацяпленне ў сталічных бальніцах, дзіцячых садках і школах. Рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Мінскага гарвыканкама з улікам прагнозаў сіноптыкаў", - сказалі ў чацвер у Мінгарвыканкаме.

Там таксама адзначылі, што на дадзены крок сталічныя ўлады пайшлі зыходзячы з прагнозаў сіноптыкаў - на наступным тыдні ў Беларусь павінна прыйсці цяпло.

У выканкаме адзначылі, што цяперашні ацяпляльны сезон доўжыцца ўжо больш за восем месяцаў: ён стаў самым працяглым за апошнія гады.

4
Тэги:
Беларусь, ацяпленне
Фестывалі і капуснікі: як Мінадукацыі рэкамендуе правесці выпускныя-2020

Фестывалі і капуснікі: як Мінадукацыі рэкамендуе правесці выпускныя-2020

9
(абноўлена 17:17 25.05.2020)
Сярод прапаноў міністэрства - школьны капуснік і прадстаўленне ў духу ўручэння кінапрэміі "Оскар".

МІНСК, 25 мая - Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі падрыхтавала рэкамендацыі па правядзенні выпускных вечароў у 11-класах у гэтым годзе.

З-за распаўсюджвання каронавіруса сёлета школам было рэкамендавана адмовіцца ад масавых мерапрыемстваў на выпускных, аднак атэстаты ўсё роўна плануюць выдаваць ва ўрачыстай абстаноўцы. Мінадукацыі пры гэтым падрыхтавала рэкамендацыі, у якіх растлумачана, як чыноўнікі бачаць у выніку фармат правядзення выпускных.

"Ва ўмовах існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі неабходна адмовіцца ад правядзення выпускных вечароў у сценах буйных забаўляльных комплексаў і звярнуць увагу на больш камерныя варыянты правядзення школьнай урачыстасці, якія можна правесці як у памяшканні школы, так і на адкрытай пляцоўцы", - гаворыцца ў рэкамендацыях.

Сярод прапаноў Мінадукацыі: самадзейны школьны капуснік, конкурс талентаў, выпускны ў фармаце прэзентацыі фільма "Кінастужка школьных дзён".

Таксама чыноўнікі прапануюць правесці выпускны ў выглядзе цырымоніі ўзнагароджання "Юнацтва ўступае ў жыццё" з уручэннем узнагарод за перамогі ў намінацыях, выпускны фестываль "Выпускнік-2020" у фармаце кінафестывалю з кароткаметражных ролікаў.

"Можна прапусціць усю "здымачную" частку і зладзіць адразу свята па сцэнары ўручэння "Оскара". У гэтым выпадку варта загадзя вырашыць, хто з выпускнікоў у сілу сваіх якасцяў, праяўленых за час вучобы ў школе, на якую намінацыю павінен прэтэндаваць. Зрабіце рабятам сюрпрыз: хай для кожнага, які выходзіць на сцэну за сваім "Оскарам" стане нечаканасцю тая намінацыя, у якой ён будзе ўзнагароджаны", - прапануюць у Мінадукацыі.

У якасці арганізатараў мерапрыемства могуць выступіць настаўнікі ці бацькі.

Нарэшце, таксама Мінадукацыі прапануе правесці памятнае мерапрыемства ў выглядзе закладкі алеі або капсулы памяці для будучых выпускнікоў.

9
Тэги:
Беларусь, Міністэрства адукацыі РБ
У Беларусі выяўлена больш за 37 тысяч выпадкаў каронавіруса

У Беларусі выяўлена больш за 37 тысяч выпадкаў каронавіруса

22
Па дадзеных на раніцу панядзелка, паправіліся і выпісаныя ўжо амаль 14,5 тысячы пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны COVID-19.

МІНСК, 25 мая - Sputnik. Колькасць выяўленых у Беларусі выпадкаў коронавируса вырасла да 37 144, паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Да раніцы 25 мая ў Беларусі праведзена крыху больш за 463 тысяч тэстаў на каронавірус.

Выяўлена на сёння 37 144 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. За суткі зарэгістравана 946 новых інфіцыраваных.

Паправіліся і выпісаныя 14 449 пацыентаў. Памерлі 204 чалавекі, у якіх раней быў пацверджаны каронавірус, а таксама быў "шэраг хранічных захворванняў".

Апошнія тыдні штодзённы прырост інфіцыраваных каронавірусам, па афіцыйных дадзеных, складае каля 900 чалавек у дзень. Медыкі заяўляюць аб тым, што рэспубліцы атрымалася пазбегнуць піка захворвання і плаўна выйсці на плато. На працягу месяца, паводле іх прагнозаў, колькасць новых выпадкаў павінна пачаць змяншацца.

22
Тэги:
Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Камар

Які сёння дзень: 26 мая 2020 года

0
(абноўлена 17:04 25.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто сорак шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 219 дзён.

Якія падзеі адбыліся 26 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 мая

  • У 1926 годзе пачало дзейнасць у БССР літаратурнага аб’яднання "Узвышша".
  • У 1926 годзе быў заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК) у Вільні.
  • У 1976 годзе ў Мінску ўстаноўлены мемарыяльны знак у гонар Тараса Шаўчэнкі.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ізраілем.

Хто нарадзіўся 26 мая

  • 1910 год: Эдзі Рознер, джазавы трубач, заслуджаны артыст Беларусі.
  • 1958 год: Аляксандр Кушнярэвіч, беларускі археолаг.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр Джон Уэйн і джазавы музыкант Майлс Дэйвіс.

26 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Глікерыі Іраклійскай, якую ў народзе празвалі Лукер'я камарніца, таму што ў гэты перыяд з'яўляюцца першыя камары.

Калі да 26 мая камары ўжо лятаюць, значыць, летам будзе шмат ягад. Таксама ў народзе верылі, што ўбачыць вялікага камара абяцае добры год. А калі камароў мала і яны маленькія – гэта дрэнна, бо будзе мала аўса і травы.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей