Абітурыенты перад ЦТ

Абітурыентаў абавязалі прытрымлівацца дзелавога стылю адзення на ЦТ

8
(абноўлена 13:30 27.05.2020)
Раней, як распавялі ў Міністэрстве адукацыі, былі выпадкі, калі абітурыенты прыходзілі на тэсціраванне ў шортах і сланцах.

МІНСК, 27 мая - Sputnik. Абітурыенты падчас здачы цэнтралізаванага тэсціравання абавязаны прытрымлівацца дзелавога адзення, адпаведная інфармацыя пазначана ў памятцы для тых, хто здае ЦТ, а таксама на пропусках.

Змена дат правядзення ЦТ-2020 ў Беларусі | Інфографіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфографіка

Правілы цэнтралізаванага тэсціравання ніколі не рэгламентавалі знешні выгляд тых, хто прыходзіць на выпрабаванні: тэарэтычна, на яго можна было з'яўляцца ў любой вопратцы.

Аднак цяпер сітуацыя мяняецца. Як гаворыцца ў памятцы, абітурыент абавязаны прытрымлівацца дзелавога стылю адзення. Гэтая ж інфармацыя размешчана і на пропусках, якія атрымліваюць тыя, хто здае выпрабаванне.

Як патлумачыла Sputnik прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая, у мінулыя гады некаторыя абітурыенты прыходзілі на ЦТ у шортах і сланцах. Цяпер жа патрабуецца менавіта "прыняты для грамадства" выгляд, гэта павінен быць не абавязкова дзелавы касцюм.

Нагадаем, зараз працягваецца рэгістрацыя на ЦТ - яна працягнецца да 1 чэрвеня. Самі выпрабаванні з-за пандэміі пачнуцца некалькі пазней, чым звычайна - з 25 чэрвеня.

8
Тэги:
ЦТ, Міністэрства адукацыі РБ, Уступная кампанія, Беларусь
Тэмы:
Абітурыент - 2020 (49)
Забор тэстаў на COVID

У Беларусі выяўлена амаль 64 тысячы выпадкаў каронавіруса

4
(абноўлена 15:02 06.07.2020)
Колькасць тых, хто паправіўся і выпісаны, па дадзеных на панядзелак, перавысіла 51 тысячу чалавек.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 63804, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя.

Да раніцы панядзелка ў Беларусі праведзена ўжо больш за 1,074 мільёна тэстаў на каронавірус.

Зарэгістравана 63804 пацыента з COVID-19. За суткі колькасць інфіцыраваных вырасла на 250 чалавек - мінімальнае за некалькі месяцаў значэнне.

Паправіліся і выпісаныя ўжо 51120 чалавек, за суткі іх стала больш на 249. Зрэшты, невысокая колькаць выпісаных заўсёды фіксуецца менавіта ў выхадныя дні. Па буднях у апошнія тыдні колькасць здаровых штодня знаходзіцца ў раёне тысячы чалавек.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 429 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, за суткі зарэгістравана шэсць новых смяротных вынікаў.

Чытайце таксама:

4
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Супрацоўніца навукова-даследчай лабараторыі

Выпрабаванні магчымых лекаў ад каронавіруса будуць доўжыцца яшчэ два месяцы

2
(абноўлена 10:25 06.07.2020)
Раней рэмдзесівір вырашылі выкарыстаць ад каронавіруса ў ЗША - аднак дадзеныя аб яго эфектыўнасці пакуль супярэчлівыя.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Вывучэнне эфектыўнасці рэмдзесівіра для пацыентаў з каронавірусам працягнецца яшчэ два месяцы, заявіла галоўны навуковы супрацоўнік СААЗ Сумія Свамінатан.

Расійскі прэпарат Авіфавір
© Photo : Российский фонд прямых инвестиций (РФПИ)

Створаны ў 2015-м рэмдзесівір зараз прапанавалі як адно з магчымых лекаў ад каронавіруса. Яго ўжо ўжываюць у ЗША - FDA выдавала дазвол на выкарыстанне прэпарата "ў экстранных выпадках". Пры гэтым працягваюцца выпрабаванні лекаў.

"Другая фаза пачнецца прыкладна праз пару месяцаў. Завяршэнне першай фазы запатрабуе некаторага часу... Краіны заўсёды могуць апублікаваць экстраныя рэкамендацыі. Але пакуль (ад рэмдзесівіра -Sputnik) няма карысці па зніжэнні смяротнасці. Афіцыйных рэкамендацый СААЗ з нагоды прэпарата пакуль няма", - заявіла РІА "Новости" прадстаўнік СААЗ.

Паводле яе слоў, да завяршэння першай фазы адносяцца тэсты на эфектыўнасць для рэмдзесівіра. СААЗ хутка створыць камітэт, які будзе вызначаць, якія прэпараты змогуць прыняць удзел у другой фазе выпрабаванняў.

Для выпрабаванняў разглядаюцца сёння розныя імунамадулятары, антытромбацытарныя прэпараты і монануклеарныя антыцелы. Больш за ўсё шанцаў сёння, як лічыцца, у прэпаратаў на аснове монануклеарных антыцелаў.

Высноў да канца выпрабаванняў эксперты не робяць. Нагадаем, па выніках тэстаў СААЗ вырашыла адмовіцца ад выкарыстання гідроксілхларахіна, лопінавіра і рытанавіра пры каронавірусе. Раней гэтыя прэпараты актыўна ўжываліся ў многіх краінах, у тым ліку і ў Беларусі.

Колькасць выпадкаў каронавіруса ў свеце на сёння перавышае 11,5 мільёнаў. Спецыфічных лекаў ад COVID-19 пакуль не няма, сітуацыя ўскладняецца і выяўленнем падштамаў віруса. Паралельна вядзецца і распрацоўка вакцыны ад каронавіруса - яе рыхтуюць да выпрабаванняў ці ўжо тэстуюць ў шэрагу краін свету, у тым ліку і ў Расіі.

2
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19