Тэсціраванне на каронавірусную інфекцыю, архіўнае фота

Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі наблізілася да 39 тысяч

20
(абноўлена 13:27 27.05.2020)
На сёння паправіліся і выпісаныя амаль 16 тысяч пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны COVID-19.

МІНСК, 27 мая - Sputnik. Колькасць выяўленых у Беларусі выпадкаў каронавіруса дасягнула 38 956, паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Да раніцы серады ў Беларусі было праведзена больш за 485,5 тысячы тэстаў на каронавірус.

Пацверджаны 38 956 выпадкаў заражэння COVID-19. За суткі колькасць выяўленых выпадкаў павялічылася на 897 чалавек.

Колькасць пацыентаў, якія паправіліся, дасягнула 15 923 - на 837 чалавек больш, чым напярэдадні. Такім чынам, колькасць новых выпадкаў і колькасць здаровых практычна зраўнялася.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 214 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Апошнія тыдні ў Беларусі рэгіструецца каля 900 выпадкаў каронавіруса штодня. Ні разу не было паведамленняў пра тое, каб за суткі пацвердзілася больш за тысячу выпадкаў. Як заяўляла Міністэрства аховы здароўя, рэспубліцы ўдалося пазбегнуць піка і выйсці на плато. Таксама ў міністэрстве заяўляюць аб паляпшэнні сітуацыі з COVID-19 ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Гомельскай вобласці.

Чытайце таксама:

20
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (635)
Медыцынскі персанал у чырвонай зоне бальніцы, архіўнае фота

Амаль 63 тысячы хворых: Мінздароўя паказала свежую статыстыку па COVID-19

6
(абноўлена 17:09 03.07.2020)
Па стане на сённяшні дзень паправіліся і выпісаныя каля 50 тысяч чалавек, у якіх раней пацверджаны каронавірус.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірусную інфекцыю ў Беларусі за ўвесь час складае 62 тысячы 997 чалавек, пра гэта сведчыць статыстыка Міністэрства аховы здароўя Беларусі, апублікаваная ў пятніцу.

Прырост хворых за суткі склаў 299 чалавек.

Паводле статыстыкі ведамства, паправіліся і выпісаныя 49 тысяч 909 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

У Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі, што за ўвесь час у Беларусі праведзены адзін мільён 43 тысячы 876 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання каронавіруса на тэрыторыі рэспублікі, паводле дадзеных ведамства, памерлі 412 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленых COVID-19.

6
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (635)

Шэсце, ускладанне, ветэраны: Дзень Незалежнасці адзначылі ў Мінску - відэа

4
(абноўлена 16:06 03.07.2020)
Урачыстасць стартавала з патрыятычнага шэсця "Беларусь памятае!", у якой прыняў удзел Аляксандр Лукашэнка з сынамі. Як пачалося свята ў Мінску, глядзіце на відэа Sputnik.

Дзень Незалежнасці штогод адзначаецца ў Беларусі 3 ліпеня - у гонар вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе.

Па ўсёй краіне традыцыйна праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, але найбольш значныя і маштабныя з іх праводзяцца ў беларускай сталіцы.

Урачыстасць распачалася на праспекце Незалежнасці з патрыятычнага шэсця "Беларусь памятае!". У ім бралі ўдзел сыны прэзідэнта, чыноўнікі, медыйныя асобы, актывісты і ветэраны. Аляксандр Лукашэнка сустракаў калону на Плошчы Перамогі.

Па традыцыі да падножжа манумента ўсклалі кветкі.

4
Тэги:
Мінск, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Папраўкі ў Канстытуцыю Расіі ўвойдуць у сілу 4 ліпеня

0
(абноўлена 17:29 03.07.2020)
Расійскі прэзідэнт заклікаў не страціць каштоўныя прапановы, якія не ўвайшлі ў Канстытуцыю.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі з унесенымі ў яе папраўкамі ўвойдзе ў сілу 4 ліпеня. Дату вызначыў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сваім указам, які быў апублікаваны ў пятніцу на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Галасаванне па папраўках (было прапанавана 206 паправак) да расійскай Канстытуцыі праходзіла з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Сёння кіраўнік ЦВК РФ Эла Памфілава абвясціла канчатковыя дадзеныя плебісцыту: 77,92% тых, хто прагаласаваў падтрымалі змены, супраць выказаліся 21,27%.

"Папраўкі ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі (...) ўступаюць моц 4 ліпеня 2020 года", - гаворыцца ў тэксце ўказу.
Расійскі прэзідэнт у ходзе сустрэчы з рабочай групай па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю падкрэсліў, што "людзі сэрцам адчулі, што тое, што было прапанавана самімі грамадзянамі Расіі, рабочай групай, дэпутатамі парламента, запатрабавана і трэба краіне".

Разам з тым ён звярнуў увагу, што ўсе "ўпакаваць" у канстытуцыю немагчыма, але іншыя каштоўныя прапановы ад людзей павінны быць рэалізаваныя.

"Усе спакаваць у канстытуцыю практычна не магчыма, нерэальна, ды і па сутнасьці не трэба, гэта не канстытуцыйны ўзровень. Але прапановы, якія паступілі ад людзей, якія мы не можам ўлічыць ў канстытуцыі і якія ўяўляюць з сябе безумоўную каштоўнасць для грамадства, гэтыя прапановы, без усялякіх сумневаў, павінны быць рэалізаваныя. альбо ў законах, альбо ў падзаконных актаў", - сказаў Пуцін.

"Галоўнае, каб нам нічога не страціць з таго, што людзі напрацавалі і прапанавалі карыснага для краіны", - дадаў прэзідэнт.

0
Тэги:
Канстытуцыя, Расія