Супрацоўніцы лабараторыі, дзе праводзяць даследаванні на наяўнасць новай каронавіруснай інфекцыі

Новы спецыфічны сімптом каронавіруса знайшлі навукоўцы

17
(абноўлена 16:08 12.06.2020)
У маладых мужчын з залішняй вагой пры інфікаванні COVID-19 было выяўлена падвышанае ўтрыманне цукру і тлушчу ў крывацёку.

МІНСК, 12 чэр - Sputnik. Сімптом, звязаны з захворваннем каронавірусам і падстраўнікавай залозы, быў знойдзены навукоўцамі, такія дадзеныя апублікаваныя ў часопісе Gastroenterology.

Супрацоўнікі ўніверсітэта Ліверпуля правялі даследаванне сярод інфіцыраваных COVID-19 пацыентаў. Вынікі паказалі, што часта ў маладых мужчын з залішняй вагой назіраліся назіралася спецыфічныя сімптомы, у ліку якіх - агульнае запаленне і высокае ўтрыманне цукру і тлушчу ў крывацёку.

Пазней у пацыентаў быў дыягнаставаны востры панкрэатыт (запаленне падстраўнікавай залозы). Галоўныя прыкметы панкрэатыту - болі ў верхняй частцы жывата, якія апяразваюць і аддаюць у спіну, таксама магчымая дыярэя і ваніты. Аднак выяўленыя прыкметы не зьяўляюцца характэрнымі для звычайнага цячэння дадзенага захворвання.

Аўтары даследавання лічаць, што гэта зможа дапамагчы медыкам дыягнаставаць панкрэатыт на ранніх стадыях.

Нагадаем, што раней навукоўцы паведамілі аб магчымых нетыповых прыкметах інфікавання каронавірусам у пажылых людзей - у іх можа назірацца засмучэнне псіхікі, паніжэнне ціску, кан'юктывіт і тахікардыя.

Акрамя таго, медыкі пашырылі спіс першасных прыкмет захворвання каронавірусам для розных узроставых груп - у яго было ўключана магчымае паражэнне скуры. Раней у якасці асноўных прыкметах інфікавання COVID-19 называлася адчуванне слабасці, цяжару і болі ў цягліцах, тэмпература, сухі кашаль, боль у горле і дыхавіца. Таксама ў некаторай часткі заражаных магло фіксавацца насмарк, зніжэнне нюху і змяненне смакавых адчуванняў.

17
Тэги:
каронавірус
Абітурыенты здаюць ЦТ

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па біялогіі

5
(абноўлена 17:26 13.07.2020)
У цэлым абітурыенты здалі тэсціраванне па біялогіі лепш, чым у мінулым годзе - максімальны бал атрымалі 55 чалавек.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па біялогіі сталі вядомыя ў панядзелак.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання пачалі з'явіцца на мінулым тыдні. На сёння вядомыя балы па рускай і беларускай мовах, грамадазнаўстве і матэматыцы.

У панядзелак сталі вядомыя і вынікі ЦТ па біялогіі. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку, затым дадзеныя загружаюцца на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Па дадзеных РІКВ, максімальны бал на біялогіі ў гэтым годзе набралі 55 абітурыентаў - больш, чым у 2019-м. Ніводнага бала не атрымалі трое ўдзельнікаў тэсціравання.

З зарэгістраваных 20,8 тысяч абітурыентаў на тэсціраванне з'явіліся каля 19,4 тысяч чалавек.

У бліжэйшыя дні, як чакаецца, стануць вядомыя вынікі ЦТ па замежных мовах.

5
Тэги:
ЦТ, Уступная кампанія, Беларусь
Медыцынскі работнік у бальніцы, дзе лечацца заражаныя COVID-19

Новыя лічбы Мінздароўя: у Беларусі выяўлена больш за 65 тыс выпадкаў COVID-19

6
(абноўлена 15:35 13.07.2020)
Большасць пацыентаў з пацверджаным каронавірусам - звыш 55 тысяч - ужо паправіліся і выпісаныя.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса COVID-19 у Беларусі перавысіла 65 тысяч, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Да раніцы панядзелка ў Беларусі праведзена каля 1,142 мільёна тэстаў на каронавірус.

Выяўлена 65 114 выпадкаў COVID-19. За суткі колькасць інфіцыраваных павялічылася на 182 чалавекі.

Большасць пацыентаў - 55 492 - ужо паправіліся і выпісаныя. За суткі іх стала больш на 112 чалавек. Зрэшты, у выхадныя заўсёды выпісваецца менш пацыентаў.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 468 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

За суткі зарэгістравана чатыры новых смяротныя зыходы.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19