Юрыдычныя выданні

Абнавіліся больш за 50% нормаў: якім будзе новы КоАП у Беларусі

6
(абноўлена 11:16 22.06.2020)
Каля 500 прапаноў з нагоды абнаўлення кодэкса паступіла ад парламента, яшчэ прыкладна дзве тысячы прапаноў агучылі грамадзяне.

МІНСК, 22 чэр - Sputnik. Каля паловы ўсіх нормаў, якія прадугледжаны ў абноўленым Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях, загучалі па-новаму. Пра гэта намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнік міжведамаснай экспэртнай камісіі па ўдасканаленні заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці Вольга Чупрыс заявіла ў эфіры тэлеканала АНТ.

"Камісія, калі працавала, перагледзела ўвесь КоАП цалкам. Практычна 50% усіх нормаў загучалі па-новаму ў тым ці іншым выглядзе", - адзначыла Чупрыс і дадала, што асноўная мэта абнаўлення - зніжэнне карнага ўхілу.
Так, адзначыла яна, ніжняя мяжа санкцый была паніжаны ў 230 складах. У абноўленым КоАП змянілі і верхнюю мяжу штрафу для фізічных асоб.

"У КоАП 30 базавых - гэта верхняя (мяжа), а ў КК 30 базавых - ніжняя. Тым не менш ёсць асобныя правапарушэнні, за якія ўсё ж ўстаноўлена адказнасць і ў больш высокім памеры", - удакладніла Вольга Чупрыс. Гаворка ідзе аб правапарушэннях у галіне падаткаў, збораў, рынку каштоўных папер, мытні.

Тры групы правапарушэнняў

Намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі распавяла таксама пра асноўныя прынцыпы падзелу правапарушэнняў на тры катэгорыі. Так, да першай аднясуць каля 26% парушэнняў, за якія ўсталяваны штраф да 10 базавых велічынь для фізічных асоб, да 15% - для ІП і да 50% - для юрыдычных асоб.

"За гэтыя віды правапарушэнняў будзе ўсталёўвацца першапачаткова мера не адміністрацыйнай адказнасці, як цяпер у кодэксе, а папярэджанне як мера прафілактычнага характару. Яно будзе фіксавацца, тым не менш асоба не будзе адчуваць сябе пакаранай і не будзе з'яўляцца правапарушальнікам, гэта значыць не будзе трапляць у базу правапарушальнікаў. Таму што большасць правапарушэнняў такога роду могуць здзяйсняцца па неасцярожнасці", - патлумачыла Чупрыс.

Паўторнае ўчыненне аналагічнага парушэння на працягу года будзе цягнуць меры паўнавартаснай адказнасці (штраф).

У другой групе - значныя правапарушэнні (каля 67%), у выпадку якіх прымяняюцца санкцыі, устаноўленыя ў кодэксе. Сур'ёзныя правапарушэнні ўваходзяць у трэцюю групу: за іх можа быць прадугледжана такая мера адміністрацыйнай адказнасці, як арышт (напрыклад, пры дробным хуліганстве або дробным крадзяжы).

Калі пачне дзейнічаць новы КаАП?

Дакумент накіруюць у парламент на гэтым тыдні, паведаміла Вольга Чупрыс.

"Парламент, увогуле, гатовы пачаць працу, таму што дэпутаты ўдзельнічалі (у распрацоўцы), ім будзе лёгка і проста далей разглядаць гэтыя дакументы і асобныя шурпатасці, і, можа быць, яшчэ нейкія прапановы, якія паступяць, улічыць у працэсе дапрацоўкі кодэкса", - лічыць яна.

Паводле яе слоў, каля 500 прапаноў паступіла ад парламента. Яшчэ прыкладна дзве тысячы прапаноў агучылі грамадзяне.

6
Тэги:
Заканадаўства і права, Беларусь
Медыцынскі персанал у чырвонай зоне бальніцы, архіўнае фота

Амаль 63 тысячы хворых: Мінздароўя паказала свежую статыстыку па COVID-19

7
(абноўлена 17:09 03.07.2020)
Па стане на сённяшні дзень паправіліся і выпісаныя каля 50 тысяч чалавек, у якіх раней пацверджаны каронавірус.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірусную інфекцыю ў Беларусі за ўвесь час складае 62 тысячы 997 чалавек, пра гэта сведчыць статыстыка Міністэрства аховы здароўя Беларусі, апублікаваная ў пятніцу.

Прырост хворых за суткі склаў 299 чалавек.

Паводле статыстыкі ведамства, паправіліся і выпісаныя 49 тысяч 909 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

У Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі, што за ўвесь час у Беларусі праведзены адзін мільён 43 тысячы 876 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання каронавіруса на тэрыторыі рэспублікі, паводле дадзеных ведамства, памерлі 412 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленых COVID-19.

7
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19

Шэсце, ускладанне, ветэраны: Дзень Незалежнасці адзначылі ў Мінску - відэа

5
(абноўлена 16:06 03.07.2020)
Урачыстасць стартавала з патрыятычнага шэсця "Беларусь памятае!", у якой прыняў удзел Аляксандр Лукашэнка з сынамі. Як пачалося свята ў Мінску, глядзіце на відэа Sputnik.

Дзень Незалежнасці штогод адзначаецца ў Беларусі 3 ліпеня - у гонар вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе.

Па ўсёй краіне традыцыйна праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, але найбольш значныя і маштабныя з іх праводзяцца ў беларускай сталіцы.

Урачыстасць распачалася на праспекце Незалежнасці з патрыятычнага шэсця "Беларусь памятае!". У ім бралі ўдзел сыны прэзідэнта, чыноўнікі, медыйныя асобы, актывісты і ветэраны. Аляксандр Лукашэнка сустракаў калону на Плошчы Перамогі.

Па традыцыі да падножжа манумента ўсклалі кветкі.

5
Тэги:
Мінск, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Папраўкі ў Канстытуцыю Расіі ўвойдуць у сілу 4 ліпеня

0
(абноўлена 17:29 03.07.2020)
Расійскі прэзідэнт заклікаў не страціць каштоўныя прапановы, якія не ўвайшлі ў Канстытуцыю.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі з унесенымі ў яе папраўкамі ўвойдзе ў сілу 4 ліпеня. Дату вызначыў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сваім указам, які быў апублікаваны ў пятніцу на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Галасаванне па папраўках (было прапанавана 206 паправак) да расійскай Канстытуцыі праходзіла з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Сёння кіраўнік ЦВК РФ Эла Памфілава абвясціла канчатковыя дадзеныя плебісцыту: 77,92% тых, хто прагаласаваў падтрымалі змены, супраць выказаліся 21,27%.

"Папраўкі ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі (...) ўступаюць моц 4 ліпеня 2020 года", - гаворыцца ў тэксце ўказу.
Расійскі прэзідэнт у ходзе сустрэчы з рабочай групай па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю падкрэсліў, што "людзі сэрцам адчулі, што тое, што было прапанавана самімі грамадзянамі Расіі, рабочай групай, дэпутатамі парламента, запатрабавана і трэба краіне".

Разам з тым ён звярнуў увагу, што ўсе "ўпакаваць" у канстытуцыю немагчыма, але іншыя каштоўныя прапановы ад людзей павінны быць рэалізаваныя.

"Усе спакаваць у канстытуцыю практычна не магчыма, нерэальна, ды і па сутнасьці не трэба, гэта не канстытуцыйны ўзровень. Але прапановы, якія паступілі ад людзей, якія мы не можам ўлічыць ў канстытуцыі і якія ўяўляюць з сябе безумоўную каштоўнасць для грамадства, гэтыя прапановы, без усялякіх сумневаў, павінны быць рэалізаваныя. альбо ў законах, альбо ў падзаконных актаў", - сказаў Пуцін.

"Галоўнае, каб нам нічога не страціць з таго, што людзі напрацавалі і прапанавалі карыснага для краіны", - дадаў прэзідэнт.

0
Тэги:
Канстытуцыя, Расія