Наведвальніца аптэкі ў ахоўнай масцы

Колькасць выяўленых у Беларусі выпадкаў каронавіруса перавысіла 59 тысяч

9
(абноўлена 15:16 22.06.2020)
Да раніцы панядзелка ў Беларусі праведзена ўжо больш за 876 тысяч тэстаў на каронавірус COVID-19.

МІНСК, 22 чэр - Sputnik. У Беларусі зарэгістравана 59.023 выпадкі каронавіруса COVID-19, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя.

Беларускія медыкі правялі да раніцы панядзелка больш 876 тысяч тэстаў на каронавірус.

Зарэгістравана 59023 выпадкі каронавіруса. За суткі колькасць інфіцыраваных ўзрасла на 518 - рэкордна нізкае за апошнія два месяцы значэнне.

Паправіліся і выпісаныя ўжо 37923 пацыента, за суткі такіх стала больш на 257. Варта адзначыць, што ў выхадныя выпісаных заўсёды менш.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 351 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

акім чынам, за суткі колькасць смяротных зыходаў павялічылася на пяць.

Беларусь працягвае сыходзіць з плато захворвання на каронавірус. Як сёння ў Брэсце заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, сыходзіць з плато ўжо і Брэсцкая вобласць - у апошні час менавіта ў ёй была найбольш напружаная сітуацыя з COVID-19.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (655)
Абітурыенты здаюць ЦТ

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па біялогіі

1
(абноўлена 17:26 13.07.2020)
У цэлым абітурыенты здалі тэсціраванне па біялогіі лепш, чым у мінулым годзе - максімальны бал атрымалі 55 чалавек.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па біялогіі сталі вядомыя ў панядзелак.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання пачалі з'явіцца на мінулым тыдні. На сёння вядомыя балы па рускай і беларускай мовах, грамадазнаўстве і матэматыцы.

У панядзелак сталі вядомыя і вынікі ЦТ па біялогіі. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку, затым дадзеныя загружаюцца на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Па дадзеных РІКВ, максімальны бал на біялогіі ў гэтым годзе набралі 55 абітурыентаў - больш, чым у 2019-м. Ніводнага бала не атрымалі трое ўдзельнікаў тэсціравання.

З зарэгістраваных 20,8 тысяч абітурыентаў на тэсціраванне з'явіліся каля 19,4 тысяч чалавек.

У бліжэйшыя дні, як чакаецца, стануць вядомыя вынікі ЦТ па замежных мовах.

1
Тэги:
ЦТ, Уступная кампанія, Беларусь
Медыцынскі работнік у бальніцы, дзе лечацца заражаныя COVID-19

Новыя лічбы Мінздароўя: у Беларусі выяўлена больш за 65 тыс выпадкаў COVID-19

6
(абноўлена 15:35 13.07.2020)
Большасць пацыентаў з пацверджаным каронавірусам - звыш 55 тысяч - ужо паправіліся і выпісаныя.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса COVID-19 у Беларусі перавысіла 65 тысяч, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Да раніцы панядзелка ў Беларусі праведзена каля 1,142 мільёна тэстаў на каронавірус.

Выяўлена 65 114 выпадкаў COVID-19. За суткі колькасць інфіцыраваных павялічылася на 182 чалавекі.

Большасць пацыентаў - 55 492 - ужо паправіліся і выпісаныя. За суткі іх стала больш на 112 чалавек. Зрэшты, у выхадныя заўсёды выпісваецца менш пацыентаў.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 468 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

За суткі зарэгістравана чатыры новых смяротныя зыходы.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (655)