Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў

Пасол РФ: перапісваць гісторыю - подла ў адносінах да загінулых на вайне

6
(абноўлена 16:36 22.06.2020)
У Брэсце сёння адбылося мемарыяльнае мерапрыемства з нагоды гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

МІНСК, 22 чэр - Sputnik. Пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў прыняў удзел у памятным мерапрыемстве з нагоды гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў прэс-службе дыпмісіі.

У Беларусі 22 чэрвеня адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Па традыцыі ў гэты дзень у Брэсцкай крэпасці ўранку праводзіцца памятнае мерапрыемства.

Падчас мітынгу-рэквіема Дзмітрый Мезенцаў адзначыў, што "год 75-годдзя Перамогі - асаблівы і для расіян, і для беларусаў, для краін Садружнасці, для тых людзей у Еўропе, якія сумленна ацэньваюць подзвіг савецкага салдата. І сёння, у дзень пачатку вайны, калі столькі людзей датычныя да памяці абаронцаў нашай зямлі, усе мы тут па закліку душы".

"Такія дні - магчымасць для ўсіх нас пераасэнсаваць, зразумець, што адчувалі тыя, хто ішоў на фронт, не баяўся і не маладушнічаў. І сёння, калі перапісваецца гісторыя, гэта вялікая подласць у адносінах да тых, каго няма, хто склаў галовы ля сцен Брэсцкай крэпасці", - асабліва адзначыў кіраўнік расійскай дыпмісіі.

На мітынгу-рэквіеме таксама прысутнічалі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, кіраўніка і супрацоўнікі дыпламатычных місій, ветэраны.

6
Тэги:
Брэст, Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Дзмітрый Мезенцаў
Медыцынскі персанал у чырвонай зоне бальніцы, архіўнае фота

Амаль 63 тысячы хворых: Мінздароўя паказала свежую статыстыку па COVID-19

7
(абноўлена 17:09 03.07.2020)
Па стане на сённяшні дзень паправіліся і выпісаныя каля 50 тысяч чалавек, у якіх раней пацверджаны каронавірус.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірусную інфекцыю ў Беларусі за ўвесь час складае 62 тысячы 997 чалавек, пра гэта сведчыць статыстыка Міністэрства аховы здароўя Беларусі, апублікаваная ў пятніцу.

Прырост хворых за суткі склаў 299 чалавек.

Паводле статыстыкі ведамства, паправіліся і выпісаныя 49 тысяч 909 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

У Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі, што за ўвесь час у Беларусі праведзены адзін мільён 43 тысячы 876 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання каронавіруса на тэрыторыі рэспублікі, паводле дадзеных ведамства, памерлі 412 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленых COVID-19.

7
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19

Шэсце, ускладанне, ветэраны: Дзень Незалежнасці адзначылі ў Мінску - відэа

5
(абноўлена 16:06 03.07.2020)
Урачыстасць стартавала з патрыятычнага шэсця "Беларусь памятае!", у якой прыняў удзел Аляксандр Лукашэнка з сынамі. Як пачалося свята ў Мінску, глядзіце на відэа Sputnik.

Дзень Незалежнасці штогод адзначаецца ў Беларусі 3 ліпеня - у гонар вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе.

Па ўсёй краіне традыцыйна праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, але найбольш значныя і маштабныя з іх праводзяцца ў беларускай сталіцы.

Урачыстасць распачалася на праспекце Незалежнасці з патрыятычнага шэсця "Беларусь памятае!". У ім бралі ўдзел сыны прэзідэнта, чыноўнікі, медыйныя асобы, актывісты і ветэраны. Аляксандр Лукашэнка сустракаў калону на Плошчы Перамогі.

Па традыцыі да падножжа манумента ўсклалі кветкі.

5
Тэги:
Мінск, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Папраўкі ў Канстытуцыю Расіі ўвойдуць у сілу 4 ліпеня

0
(абноўлена 17:29 03.07.2020)
Расійскі прэзідэнт заклікаў не страціць каштоўныя прапановы, якія не ўвайшлі ў Канстытуцыю.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі з унесенымі ў яе папраўкамі ўвойдзе ў сілу 4 ліпеня. Дату вызначыў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сваім указам, які быў апублікаваны ў пятніцу на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Галасаванне па папраўках (было прапанавана 206 паправак) да расійскай Канстытуцыі праходзіла з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Сёння кіраўнік ЦВК РФ Эла Памфілава абвясціла канчатковыя дадзеныя плебісцыту: 77,92% тых, хто прагаласаваў падтрымалі змены, супраць выказаліся 21,27%.

"Папраўкі ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі (...) ўступаюць моц 4 ліпеня 2020 года", - гаворыцца ў тэксце ўказу.
Расійскі прэзідэнт у ходзе сустрэчы з рабочай групай па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю падкрэсліў, што "людзі сэрцам адчулі, што тое, што было прапанавана самімі грамадзянамі Расіі, рабочай групай, дэпутатамі парламента, запатрабавана і трэба краіне".

Разам з тым ён звярнуў увагу, што ўсе "ўпакаваць" у канстытуцыю немагчыма, але іншыя каштоўныя прапановы ад людзей павінны быць рэалізаваныя.

"Усе спакаваць у канстытуцыю практычна не магчыма, нерэальна, ды і па сутнасьці не трэба, гэта не канстытуцыйны ўзровень. Але прапановы, якія паступілі ад людзей, якія мы не можам ўлічыць ў канстытуцыі і якія ўяўляюць з сябе безумоўную каштоўнасць для грамадства, гэтыя прапановы, без усялякіх сумневаў, павінны быць рэалізаваныя. альбо ў законах, альбо ў падзаконных актаў", - сказаў Пуцін.

"Галоўнае, каб нам нічога не страціць з таго, што людзі напрацавалі і прапанавалі карыснага для краіны", - дадаў прэзідэнт.

0
Тэги:
Канстытуцыя, Расія