Пакупнік у прадуктовай краме

МАРГ растлумачыў прадаўцам меры засцярогі для абароны ад COVID-19

6
(абноўлена 10:26 23.06.2020)
У ведамстве ўдакладнілі, як выкарыстоўваць і ўтылізаваць пальчаткі з маскамі, а таксама расказалі, каго цяпер нельга дапускаць да працы.

МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) апублікавала на сваім сайце растлумачэнне да рэкамендацый па мінімізацыі рызык COVID-19.

У паведамленни даюцца щдакладненни ад Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па ўказаных пытаннях.

Як выкарыстоўваць

Шматразовыя маскі неабходна мяняць кожныя дзве гадзіны. Калі яны намоклі (завільгатнеліся), - то раней.
У хатніх умовах маску можна прадэзінфікаваць наступным спосабам - памыць з мылам (асобна ад іншых рэчаў), добра прапарыць і прагладзіць да поўнага высыхання. Пры арганізацыі цэнтралізаванай дэзінфекцыі масак дазволена іх кіпяціць або выкарыстоўваць дэзінфікуючыя сродкі.

Аднаразовыя пальчаткі неабходна мяняць кожны дзве гадзіны апрацоўваючы рукі антысептычным сродкам.

Куды выкідаць

Аднаразовыя пальчаткі і медыцынскія маскі могуць быць аднесены да пазіцыі "Іншыя адходы жыццядзейнасці насельніцтва і падобныя ім адходы вытворчасці, якія не ўвайшлі ў групу 2" (код 9.129.900) альбо іншай падыходнай пазіцыі класіфікатара.

Утылізаваць іх неабходна ў аб'ектах па выкарыстанні і аб'ектах абясшкоджвання адходаў. Іх пералік размешчаны на афіцыйным сайце Мінпрыроды ў раздзеле "Рэестры аб'ектаў".

Пры адсутнасці магчымасці выкарыстання і (або) абясшкоджвання адходаў варта звяртацца ў адпаведны тэрытарыяльны орган Мінпрыроды для атрымання дазволу на захоўванне і захаванне адходаў.

Хто не зможа працаваць

Калі ў працаўніка відавочна выяўленыя прыкметы рэспіраторнай інфекцыі (кашаль, чханне, падвышаная тэмпература цела), наймальнік абавязаны адхіліць такога работніка ад працы ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку і рэкамендаваць звярнуцца ва ўстанову аховы здароўя. Ён павінен застацца дома, выклікаць урача, скараціць кантакты з навакольнымі, прытрымлівацца рэкамендацый урача.

Пры выяўленні сярод работнікаў выпадкаў інфекцыі COVID-19 - неабходна выканаць дадатковыя санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, рэкамендаваныя тэрытарыяльным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі.

На фоне распаўсюджвання каронавіруса ўлады далі гандлёвых кропках шэраг рэкамендацый. Іх супрацоўнікі абавязаны мець сродкі індывідуальнай абароны і антысептыкі, а адлегласць паміж пакупнікамі ў крамах павінна быць не менш за метр.

У Беларусі па стане на панядзелак 22 чэрвеня колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам перавысіла 59 тысяч, паправіліся і выпісаныя 37923 пацыента, памёр 351 чалавек.

6
Тэги:
каронавірус, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРГ)
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (635)
Медыцынскі персанал у чырвонай зоне бальніцы, архіўнае фота

Амаль 63 тысячы хворых: Мінздароўя паказала свежую статыстыку па COVID-19

7
(абноўлена 17:09 03.07.2020)
Па стане на сённяшні дзень паправіліся і выпісаныя каля 50 тысяч чалавек, у якіх раней пацверджаны каронавірус.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірусную інфекцыю ў Беларусі за ўвесь час складае 62 тысячы 997 чалавек, пра гэта сведчыць статыстыка Міністэрства аховы здароўя Беларусі, апублікаваная ў пятніцу.

Прырост хворых за суткі склаў 299 чалавек.

Паводле статыстыкі ведамства, паправіліся і выпісаныя 49 тысяч 909 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

У Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі, што за ўвесь час у Беларусі праведзены адзін мільён 43 тысячы 876 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання каронавіруса на тэрыторыі рэспублікі, паводле дадзеных ведамства, памерлі 412 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленых COVID-19.

7
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (635)

Шэсце, ускладанне, ветэраны: Дзень Незалежнасці адзначылі ў Мінску - відэа

5
(абноўлена 16:06 03.07.2020)
Урачыстасць стартавала з патрыятычнага шэсця "Беларусь памятае!", у якой прыняў удзел Аляксандр Лукашэнка з сынамі. Як пачалося свята ў Мінску, глядзіце на відэа Sputnik.

Дзень Незалежнасці штогод адзначаецца ў Беларусі 3 ліпеня - у гонар вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе.

Па ўсёй краіне традыцыйна праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, але найбольш значныя і маштабныя з іх праводзяцца ў беларускай сталіцы.

Урачыстасць распачалася на праспекце Незалежнасці з патрыятычнага шэсця "Беларусь памятае!". У ім бралі ўдзел сыны прэзідэнта, чыноўнікі, медыйныя асобы, актывісты і ветэраны. Аляксандр Лукашэнка сустракаў калону на Плошчы Перамогі.

Па традыцыі да падножжа манумента ўсклалі кветкі.

5
Тэги:
Мінск, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Папраўкі ў Канстытуцыю Расіі ўвойдуць у сілу 4 ліпеня

0
(абноўлена 17:29 03.07.2020)
Расійскі прэзідэнт заклікаў не страціць каштоўныя прапановы, якія не ўвайшлі ў Канстытуцыю.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі з унесенымі ў яе папраўкамі ўвойдзе ў сілу 4 ліпеня. Дату вызначыў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сваім указам, які быў апублікаваны ў пятніцу на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Галасаванне па папраўках (было прапанавана 206 паправак) да расійскай Канстытуцыі праходзіла з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Сёння кіраўнік ЦВК РФ Эла Памфілава абвясціла канчатковыя дадзеныя плебісцыту: 77,92% тых, хто прагаласаваў падтрымалі змены, супраць выказаліся 21,27%.

"Папраўкі ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі (...) ўступаюць моц 4 ліпеня 2020 года", - гаворыцца ў тэксце ўказу.
Расійскі прэзідэнт у ходзе сустрэчы з рабочай групай па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю падкрэсліў, што "людзі сэрцам адчулі, што тое, што было прапанавана самімі грамадзянамі Расіі, рабочай групай, дэпутатамі парламента, запатрабавана і трэба краіне".

Разам з тым ён звярнуў увагу, што ўсе "ўпакаваць" у канстытуцыю немагчыма, але іншыя каштоўныя прапановы ад людзей павінны быць рэалізаваныя.

"Усе спакаваць у канстытуцыю практычна не магчыма, нерэальна, ды і па сутнасьці не трэба, гэта не канстытуцыйны ўзровень. Але прапановы, якія паступілі ад людзей, якія мы не можам ўлічыць ў канстытуцыі і якія ўяўляюць з сябе безумоўную каштоўнасць для грамадства, гэтыя прапановы, без усялякіх сумневаў, павінны быць рэалізаваныя. альбо ў законах, альбо ў падзаконных актаў", - сказаў Пуцін.

"Галоўнае, каб нам нічога не страціць з таго, што людзі напрацавалі і прапанавалі карыснага для краіны", - дадаў прэзідэнт.

0
Тэги:
Канстытуцыя, Расія