Праца медыка, архіўнае фота

СААЗ распавяла пра адчуванне пацыентаў з COVID праз месяцы пасля хваробы

5
(абноўлена 10:47 23.06.2020)
У некаторых людзей не праходзяць кашаль, прыступы слабасці і задышка пасля нязначнай фізічнай дзейнасці.

МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Некаторым пацыентам, якія перанеслі COVID-19, патрабуецца некалькі месяцаў на аднаўленне пасля хваробы, пра гэта паведамілі журналістам эксперты СААЗ Майкл Раян і Марыя Ван Керкхове, перадае Цэнтр навін ААН.

Некаторыя хворыя адчуваюць сімптомы хваробы на працягу многіх тыдняў і нават месяцаў пасля заражэння, сцвярджаюць спецыялісты. Так, у тых, хто перахварэў, не праходзяць кашаль, прыступы слабасці і задышка пасля нязначнай фізічнай дзейнасці.

"Мы яшчэ вывучаем прычыны такіх з'яў, таму я не хацела б разважаць на гэтую тэму", - адзначыла Марыя Ван Керкхове і дадала, што ў некаторых выпадках пры цяжкім працяканні хваробы гаворка можа ісці аб пашкоджанні лёгкіх: на рэабілітацыю патрабуецца доўгі час.

На думку экспертаў, пакуль рана казаць пра паслабленне віруса і тое, што COVID-19 стаў менш небяспечным (нядаўна пра гэта заявілі, у прыватнасці, італьянскія медыкі). Так, штодзённая колькасць новых выпадкаў на днях пабіла новы рэкорд, асноўная іх частка прыпадае на Паўночную і Паўднёвую Амерыку.

"Мы па-ранейшаму заклікаем усе краіны свету ўмацоўваць базавыя меры ў галіне аховы здароўя насельніцтва, эфектыўнасць якіх добра вядомая", - падкрэсліў гендырэктар СААЗ Тедрас Гебрэесус.

Спецыялісты арганізацыі пастаянна знаходзяцца на сувязі з навукоўцамі з розных краін свету, адсочваючы змены генетычнай структуры віруса: гэтая інфармацыя важная для ацэнкі эфектыўнасці вакцыны, што распрацоўваецца, а таксама метадаў дыягностыкі і мер па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі.

Удакладняецца таксама, што звестак пра значную мутацыі новага каронавіруса, у выніку якой ён стаў бы меней або больш небяспечным (ці інакш выяўляў бы сябе клінічна), на дадзены момант няма.

5
Тэги:
каронавірус, СААЗ
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны ў Гомелі ў Дзень Перамогі

Якія выплаты атрымаюць ветэраны Вялікай Айчыннай у Беларусі

21
(абноўлена 14:22 06.05.2021)
З улікам усіх надбавак сярэдні памер пенсіі інваліда вайны ў траўні складзе 832 рублі, а ўдзельніка вайны - 690 рублёў.

МІНСК, 6 тра - Sputnik. Для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны беларускім заканадаўствам прадугледжаны павышэнні да пенсій - ад 50 да 500% іх мінімальнага памеру, паведаміла на прэс-канферэнцыі 6 траўня начальнік галоўнага ўпраўлення сацабслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Мінпрацы і сацабароны Таццяна Фёдарава.

Сумы выплат

Фёдарава удакладніла, што выплаты да пенсій Героям Савецкага Саюза складаюць 342 рублі, інваліды вайны першай і другой групы атрымліваюць 273 рублі, а трэцяй - 171 рубель.

Удзельнікам вайны і тым, хто прымаў удзел у размініраванні тэрыторыі ў 1943-1945-м гадах выплочваюць па 171 рублі. Блакаднікам Ленінграда і былым вязням фашысцкіх канцлагераў належыць па 68 рублёў. Па 34 рублі дадаецца да пенсіі тым, хто ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі "За самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле".

Членам сем'яў, якія страцілі сваіх мужэй ці жонак на вайне і не ўступілі ў паўторны шлюб выплачваюцца надбаўкі да пенсіі ў памеры ад 68 да 123 рублёў.

З улікам усіх гэтых надбавак сярэдні памер пенсіі інваліда вайны ў траўні складзе 832 рубля, а ўдзельніка вайны - 690 рублёў.

Ветэраны і асобы, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, - гэта асаблівыя катэгорыі. У дачыненні да іх прымяняецца выявіцельны прынцып аказання дадатковай сацыяльнай падтрымкі. Для гэтага штогод праводзіцца абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў іх пражывання.

Ветэранаў становіцца ўсё менш

Зараз у Беларусі засталося 3 337 ветэранаў Вялікай Айчыннай.

  • 1 студзеня 2019 года - у краіне налічвалася 6 845 ветэранаў
  • 1 студзеня 2020 года - 5 217 ветэранаў
  • 1 красавіка 2020 года - 4 806 ветэранаў
  • 1 ліпеня 2020 года - 4 469 ветэранаў

"Самым узроставым ветэранам ужо больш за 100 гадоў, а самым маладым - каля 90", - распавяла Таццяна Фёдарава.

У краіне жывуць два Героя Савецкага Саюза: Іван Ільіч Кустаў атрымаў званне ў 1945 годзе, Васіль Сяргеевіч Мічурын быў узнагароджаны Залатой зоркай ў 1940 годзе.

Чытайце таксама:

21
Тэги:
пенсія, Інваліды, Вайна, удзельнік, Вялікая Айчынная вайна, Ветэраны
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2021
Салют у Мінску 9 траўня

Салюты на 9 Траўня ў Мінску запусцяць з пяці кропак

14
(абноўлена 13:14 06.05.2021)
У Дзень Перамогі плануецца пралёт верталётаў з выявай дзяржаўнага сцяга і герба, а таксама самалётаў Мінабароны, якія выпускаюць дым ў чырвона-зялёных колерах.

МІНСК, 6 тра - Sputnik. Падрабязнасці святочных мерапрыемстваў у Дзень Перамогі, якія пройдуць у беларускай сталіцы, агучылі на брыфінгу ў Мінску ў чацвер.

"Усе мерапрыемствы будуць прасякнуты тэмай года народнага адзінства і накіраваны на кансалідацыю беларускага грамадства", - адзначыла кансультант упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Іна Адамовіч.

У нядзелю, 9 траўня, запланавана цырымонія ўскладання вянкоў і вячэрні канцэрт каля манумента Перамогі. Пройдзе таксама рытуал ушанавання сцяга і гімна з вымаўленнем клятвы вернасці дзяржаўнай сімволіцы.

Урачысты канцэрт у Палацы Рэспублікі адбудзецца 7 траўня.

Месцы запуску святочных феерверкаў у Мінску будуць адрознівацца ад леташніх. Залпы дадуць у пяці кропках горада: на пляцоўцы ў парку Янкі Купалы, каля "Чыжоўка-арэны", у парку імя М. Я. Паўлава, парку ім. Уга Чавеса і ў вёсцы Зацень побач з вадасховішчам "Дразды".

Чытайце таксама:

14
Тэги:
Міністэрства абароны РБ, герб, сцяг, верталёт, Дзень Перамогі, Мінск, салют
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2021
МЗС Беларусі

МЗС адказала на заклік "Вялікай сямёркі" правесці новыя выбары ў Беларусі

17
(абноўлена 17:59 06.05.2021)
Па словах афіцыйнага прадстаўніка ведамства, у сваім афіцыйным паведамленні краіны G7 выкарыстоўвалі ў дачыненні да сітуацыі ў краіне "стандартны набор заезджаных клішэ".

МІНСК, 6 тра - Sputnik. Беларусь сама будзе вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць, заявіў у чацвер афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў рэспублікі Анатоль Глаз.

Сустрэча G7 ў Лондане

Напярэдадні ў Лондане адбылася сустрэча міністраў замежных спраў краін "Вялікай сямёркі" (G7) пад старшынствам Злучанага Каралеўства. У ёй бралі ўдзел кіраўнікі МЗС Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі, Японіі, у сустрэчы ўдзельнічаў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.

На сустрэчы міністры прынялі камюніке, у якім, у тым ліку, заклікаюць улады Беларусі адпусціць палітвязняў і правесці новыя выбары пры міжнародным назіранні.

Набор заезджаных клішэ

"Што тычыцца абзаца, якога "удастоілася" Беларусь. Гэта стандартны набор заезджаных клішэ. Такія мантры фактычна без змен вандруюць з пляцоўкі на пляцоўку, дэманструючы, на жаль, глыбокае неразуменне і нежаданне разумець сітуацыю ў нашай краіне іх аўтарамі, антыбеларускую ангажаванасць іх ініцыятараў" , - растлумачыў Глаз.

Паводле яго слоў, у Беларусі самі будуць вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць. Для гэтага краіне не патрэбныя "ніякія заклікі, пануканні або ўказанні звонку".

Ён адзначыў, што любое ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў супярэчыць асноватворным нормам і прынцыпам міжнароднага права.

"Усе выбары ў нашай краіне праходзілі пад міжнародным назіраннем. Ну, а калі нейкія міжнародныя структуры не змаглі арганізаваць сваю працу, маючы наша запрашэнне, то не трэба спрабаваць перакласці віну", - падкрэсліў Глаз.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
ведамства, краіна, Беларусь, Выбары, МЗС