Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка пагутарылі з ветэранамі перад парадам

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка пагутарылі з ветэранамі перад парадам

7
(абноўлена 11:41 24.06.2020)
Урачыстасці ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне праходзяць у Маскве 24 чэрвеня. Sputnik вядзе анлайн-трансляцыю з Чырвонай плошчы.

МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паразмаўляў з ветэранамі перад парадам Перамогі на Чырвонай плошчы, трансляцыю размовы паказалі ў прэс-цэнтры для журналістаў у Манежы.

Калі Пуцін выйшаў на трыбуну, усталяваную на Чырвонай плошчы, яго віталі госці парада, вялікая частка з якіх - ветэраны. Кіраўнік дзяржавы паціснуў руку гасцям, а два ветэрана даволі доўга нешта казалі кіраўніку дзяржавы. Пуцін у адказ кіўнуў.

У адным шэрагу з расійскім лідарам сядзелі кіраўнікі дзяржаў, якія прыехалі на ўрачыстасці з нагоды 75-годдзя Перамогі. Па правую руку ад прэзідэнта сядзелі ветэран, яшчэ правей - прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, ён таксама актыўна размаўляў гасцямі.

Разам з беларускім лідарам на трыбуне таксама прысутнічалі яго сыны - Віктар, Дзмітрый і Мікалай.

Падчас параду беларускі лідар назіраў, як сцягавая група зводнай роты ганаровай варты міністэрства абароны Беларусі ў складзе 60 чалавек пранесла па Чырвонай плошчы Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, баявыя сцягі партызанскага атрада імя Жалязняка, а таксама злучэнняў, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сцягі гэтых жа злучэнняў былі пранесены па Чырвонай плошчы падчас гістарычнага парада Пераможцаў, які адбыўся 24 чэрвеня 1945 года ў гонар перамогі СССР над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне.

А вось прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў не стаў удзельнічаць у парадзе Перамогі ў Маскве ў сувязі з тым, што ў дваіх членаў кіргізскай дэлегацыі выявілі COVID-19.

Паводле алгарытму прэзідэнт, члены дэлегацыі і суправаджаючыя асобы па прылёце ў Маскву здалі тэст на каронавірус. У загадчыка аддзела знешняй палітыкі апарата прэзідэнта Даніяра Сыдыкова і аднаго супрацоўніка аховы выяўлены станоўчы вынік.

7
Тэги:
Парад Перамогі, Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін, Масква
Тэмы:
Парад Перамогі ў Маскве (25)
Супрацоўніца навукова-даследчай лабараторыі

Выпрабаванні магчымых лекаў ад каронавіруса будуць доўжыцца яшчэ два месяцы

2
(абноўлена 10:25 06.07.2020)
Раней рэмдзесівір вырашылі выкарыстаць ад каронавіруса ў ЗША - аднак дадзеныя аб яго эфектыўнасці пакуль супярэчлівыя.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Вывучэнне эфектыўнасці рэмдзесівіра для пацыентаў з каронавірусам працягнецца яшчэ два месяцы, заявіла галоўны навуковы супрацоўнік СААЗ Сумія Свамінатан.

Расійскі прэпарат Авіфавір
© Photo : Российский фонд прямых инвестиций (РФПИ)

Створаны ў 2015-м рэмдзесівір зараз прапанавалі як адно з магчымых лекаў ад каронавіруса. Яго ўжо ўжываюць у ЗША - FDA выдавала дазвол на выкарыстанне прэпарата "ў экстранных выпадках". Пры гэтым працягваюцца выпрабаванні лекаў.

"Другая фаза пачнецца прыкладна праз пару месяцаў. Завяршэнне першай фазы запатрабуе некаторага часу... Краіны заўсёды могуць апублікаваць экстраныя рэкамендацыі. Але пакуль (ад рэмдзесівіра -Sputnik) няма карысці па зніжэнні смяротнасці. Афіцыйных рэкамендацый СААЗ з нагоды прэпарата пакуль няма", - заявіла РІА "Новости" прадстаўнік СААЗ.

Паводле яе слоў, да завяршэння першай фазы адносяцца тэсты на эфектыўнасць для рэмдзесівіра. СААЗ хутка створыць камітэт, які будзе вызначаць, якія прэпараты змогуць прыняць удзел у другой фазе выпрабаванняў.

Для выпрабаванняў разглядаюцца сёння розныя імунамадулятары, антытромбацытарныя прэпараты і монануклеарныя антыцелы. Больш за ўсё шанцаў сёння, як лічыцца, у прэпаратаў на аснове монануклеарных антыцелаў.

Высноў да канца выпрабаванняў эксперты не робяць. Нагадаем, па выніках тэстаў СААЗ вырашыла адмовіцца ад выкарыстання гідроксілхларахіна, лопінавіра і рытанавіра пры каронавірусе. Раней гэтыя прэпараты актыўна ўжываліся ў многіх краінах, у тым ліку і ў Беларусі.

Колькасць выпадкаў каронавіруса ў свеце на сёння перавышае 11,5 мільёнаў. Спецыфічных лекаў ад COVID-19 пакуль не няма, сітуацыя ўскладняецца і выяўленнем падштамаў віруса. Паралельна вядзецца і распрацоўка вакцыны ад каронавіруса - яе рыхтуюць да выпрабаванняў ці ўжо тэстуюць ў шэрагу краін свету, у тым ліку і ў Расіі.

2
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Дзяўчына ў ахоўнай масцы пакуе падарункі ў гандлёвым цэнтры Дана Мол у Мінску

Міністр працы распавяла, як змянілася ў Беларусі занятасць з-за пандэміі

6
(абноўлена 10:38 06.07.2020)
Сітуацыя на рынку працы Беларусі "дастаткова кіраваная", беларускія лічбы значна ніжэйшыя за ўзровень скарачэнняў, якія сёння назіраюцца на сусветным рынку, перакананая міністр.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Колькасць занятых у эканоміцы знізілася за апошні час, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч ў эфіры тэлеканала СТБ.

Паводле яе слоў першыя тры месяцы года былі стабільнымі.

"Змены пайшлі ўжо ў красавіку-маи. Мы гэта вельмі добра бачым, праглядалася гэтая праблема. Калі паглядзець за пяць месяцаў, то па занятых у эканоміцы - тэмп 99,8 працэнта. Гэта значыць на 0,2 адсоткі колькасць занятых у эканоміцы знізілася", - адзначыла Касцевіч.

Разам з тым, міністр лічыць, што сітуацыя на рынку працы Беларусі "дастаткова кіраваная". Ва ўсякім разе, беларускія лічбы значна ніжэйшыя за ўзровень скарачэнняў, якія сёння назіраюцца на сусветным рынку.

"Наймальнікі не ўжывалі актыўна такую меру, як масавае звальненне людзей альбо наогул звальненне людзей па неабгрунтаваных прычынах", - адзначыла міністр працы і сацыяльнай абароны.

Па дадзеных праверак 288 арганізацый сярэдняга і буйнога бізнесу міністэрства не выявіла масавых парушэнняў, былі зафіксаваныя толькі адзінкавыя выпадкі парушэння нормаў Працоўнага кодэкса.

Разам з тым, на прадпрыемствах усё часцей здараюцца прастоі, уводзіцца скарочаны рэжым працы. Касцевіч перакананая, што наймальнікі выбіраюць гэтыя меры, каб захаваць працоўныя калектывы.

"У маи вымушаная няпоўная занятасць вырасла ў чатыры разы. Так, гэта вялікі рост, але самае галоўнае для чалавека - тое, што ён захаваў працоўнае месца, самае галоўнае для наймальніка - ён захаваў прафесійныя кадры, якія вельмі складана знайсці на рынку працы", - адзначыла Касцевіч.

6
Тэги:
Беларусь, Ірына Касцевіч, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Мясцовыя жыхары за свае грошы ўсталявалі помнік спаленай вёсцы на Любаншчыне

Мясцовыя жыхары за свае грошы ўсталявалі помнік спаленай вёсцы на Любаншчыне

0
(абноўлена 14:10 06.07.2020)
Фашысцкія карнікі знішчылі вёску Фёдараўка і спалілі мясцовае насельніцтва ў 1944 годзе - цяпер на гэтым месцы знаходзіцца памятны камень.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Энтузіясты з вёскі Фёдараўка Любанскага раёна Мінскай вобласці за ўласныя сродкі ўсталявалі помнік у памяць ахвярам фашызма, адкрыццё манумента адбылося у Дзень Незалежнасці Беларусі.

Вёска Фёдараўка – адна з соцень беларускіх вёсак, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Фашысцкія карнікі знішчылі населены пункт і спалілі мясцовых жахароў 23 лютага 1944 года. Цяпер, дзякуючы ініцыятыве Ганны Аркадзьеўны Пратасеня (у дзявоцтве Скраблевіч, - Sputnik) тут знаходзіцца памятны камень.

"Ідэя у мяне была ўжо даўно, але мясцовыя ўлады не падтрымалі. Тады мы вырашылі рэалізаваць гэты праект самастойна. Камень падрыхтавалі вельмі хутка – літаральна за месяц. Цяпер у нас ёсць месца, куды можна зайсці пакланіцца, пакласці кветкі. Гэта важна не только для нас, але і для нашых дзяцей і унукаў таксама", - тлумачыць яна.

Таксама ў планах зрабіць своеасаблівую дошку памяці, дзе былі б фотаздымкі ўсіх жыхароў Фёдараўкі, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

"Гэта будзе наш Бессмяротны полк", - дадае Ганна Аркадзьеўна.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Любанскі раён быў цэнтрам партызанскага руху Мінскай вобласці. На гэтй тэрыторыі размяшчаліся шэсць партызанскіх брыгад агульнай кольксцю ў 6 тысяч байцоў, што дазволіла сфарміраваць Любанска-Кастрычніцкую партызанскую зону.

Вызвалілі Любанскі раён у выніку наступальнай аперацыі "Баграціён" часцямі 28-й арміі Першага Беларускага фронта.

0
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Любань (Беларусь)