Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка распавёў аб чалавечых адносінах са спецназам

11
(абноўлена 10:04 29.07.2020)
Прэзідэнт, пасяліўшыся ў Драздах, запрасіў вайскоўцаў з Уручскага падраздзялення, каб пасадзіць у рэзідэнцыі сад.

МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Байцы спецназа ўнутраных войскаў дапамагалі садзіць сад у прэзідэнцкай рэзідэнцыі ў Драздах і збіраць там ураджай, распавёў у аўторак кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідэр 28 ліпеня наведаў вайсковую часць 3214 унутраных войскаў МУС Беларусі, якая размешчана ў мінскім мікрараёне Уручча. Там прэзідэнту паказалі наяўную на ўзбраенні спецтэхніку, а таксама прадэманстравалі навыкі байцоў брыгады.

Падчас размовы з вайскоўцамі Лукашэнка распавёў пра свае першыя гады жыцця ў Драздах: ён запрасіў вайскоўцаў з Уручскага падраздзялення, каб пасадзіць у рэзідэнцыі сад.

"З году ў год вашыя хлопцы прыязджалі, збіралі там ураджай. Такая чалавечая нотка ў нашых адносінах", - цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што адмыслова прыехаў у часць, каб убачыць, як жывуць яе байцы, паколькі з дадзеным падраздзяленнем у яго блізкія адносіны з даўніх часоў.

Чытайце таксама:

  • "Тук-тук, адчыніце": як працуе беларускі спецназ – відэа
11
Тэги:
спецназ, Аляксандр Лукашэнка
Расппрацоўка вакцыны ад каронавіруса

Больш за 80 мутацый каронавіруса выявілі расійскія навукоўцы

2
(абноўлена 16:09 21.10.2020)
У навуковым цэнтры "Вектар" распавялі, як выяўленыя мутацыі ўплываюць на эфектыўнасць вакцыны ад COVID-19.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Пра тое, што расійскі навуковы цэнтр "Вектар" выявіў больш за 80 мутацый каронавіруса, заявіў яго дырэктар цэнтра Рынат Максюта. Паводле яго слоў, ні адна з гэтых мутацый не аказвае істотнага ўплыву на эфектыўнасць вакцыны ад COVID-19.

"У цяперашні час больш за 80 неклеатыдных замен намі былі выяўлены, якія не фігуруюць у міжнародных базах дадзеных, але гэтыя змены не крытычныя і не ўплываюць на эфектыўнасць распрацаванай пептыднай вакцыны", - сказаў Максюта на пасяджэнні дыскусійнага клуба "Валдай".

Нагадаем, Уладзімір Пуцін на мінулым тыдні абвясціў аб рэгістрацыі яшчэ адной расійскай вакцыны ад каронавіруса. Прэпарат распрацаваў дзяржаўны навуковы цэнтр "Вектар", гэта ўжо другая вакцына ад COVID-19. Яна атрымала назву "ЭпіВакКарона". Пострэгістрацыйныя даследаванні могуць пачацца ў лістападзе, тады ж частка вакцыны могуць запусціць у грамадзянскі абарот.

Першым зарэгістраваным прэпаратам ад COVID-19 у свеце стала вакцына "Спутник V", распрацаваная НДЦМ імя Н.Ф. Гамалеі. У жніўні яна атрымала пасведчанне аб рэгістрацыі. Зараз клінічныя выпрабаванні праводзяцца ў тым ліку ў Беларусі, Венесуэле і ААЭ.

2
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Праца памежнікаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск

Ужо заўтра: як зменяцца правілы для тых, хто ўязджае ў Беларусь

4
(абноўлена 14:53 21.10.2020)
З чацвярга замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбываюць з "зялёнай зоны", павінны мець пры перасячэнні мяжы арыгінал даведкі з адмоўным тэстам на каронавірус.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Новыя правілы для тых, хто прыбывае ў Беларусь або рухаецца праз краіну транзітам пачнуць дзейнічаць ужо заўтра, 21 кастрычніка. Абноўленыя рэкамендацыі замацаваны ў пастанове Савета Міністраў ад 13 кастрычніка 2020 года.

Што зменіцца для гасцей краіны і тых, хто рухаецца праз яе транзітам, у аглядзе Sputnik.

Калі вы едзеце з "зялёнай" зоны

Даведку з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту, выдадзеную не раней за 72 гадзін да перасячэння мяжы, павінны будуць мець пры сабе ўсе, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбылі з "зялёнай зоны".

Мова даведкі можа быць беларускай, рускай ці англійскай мове, у тэксце павінна ўтрымлівацца прозвішча, імя пасажыра і вынік лабараторнага даследавання на каронавірус.

Тэст на антыцелы (IgM і IgG), а таксама тэст на вылучэнне РНК (мазок) не падыходзяць для перасячэння мяжы. У даведцы абавязкова павінна быць адзначана "палімеразная ланцуговая рэакцыя" (PCR).

Грамадзяне Беларусі, а таксама тыя, хто мае від на жыхарства ў краіне, не абавязаны здаваць тэсты ПЦР незалежна ад таго, прыбываюць яны з "чырвонай" ці з "зялёнай" зон. Аднак у выпадку прыбыцця з чырвонай зоны пасажыры абавязаны выконваць 10-дзённую самаізаляцыю.

Калі вы едзеце з "чырвонай" зоны

Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя абнавіла спіс краін "чырвонай зоны", цяпер у ім 132 дзяржавы.

Замежнікі і асобы без грамадзянства абавязаны выканаць дзесяцідзённы рэжым самаізаляцыі па прыбыцці з гэтых краін. У тым ліку, калі ў адной з краін чырвонай зоны яны знаходзіліся транзітам - але даўжэй за 24-ы гадзіны.

У выпадку, калі замежнікі ідуць праз Беларусь транзітам з "чырвонай зоны", ім не абавязкова мець пры сабе даведку з адмоўным вынікам тэста на COVID. Аднак на працягу 24-х гадзін неабходна пакінуць краіну, а пры ўездзе прад'явіць дакумент, які пацвярджае транзіт.

Калі грамадзянін, які прыехаў у Беларусь, не паспеў пакінуць краіну за 24 гадзіны, яму прыйдзецца зрабіць тэст на каронавірус у тэрытарыяльнай арганізацыі аховы здароўя, каб працягнуць падарожжа.

4
Тэги:
Беларусь