Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія

У некалькіх ВНУ Беларусі - недабор на бюджэт

23
(абноўлена 13:51 03.08.2020)
Традыцыйна сярод лідараў па колькасці вакантных бюджэтных месцаў апынулася Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.

МІНСК, 3 жні - Sputnik. Недабор абітурыентаў на бюджэтную форму навучання зафіксаваны ў некалькіх вышэйшых навучальных установах Беларусі.

Прыём дакументаў на бюджэтную форму атрымання адукацыі завяршыўся ў Беларусі ў мінулую пятніцу. Нягледзячы на актыўную працу ВНУ па прыцягненні абітурыентаў, у некаторых з іх зноў зафіксаваны недабор.

Традыцыйна сярод лідараў па ліку вакантных бюджэтных месцаў апынулася Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках. Так, тут сутыкнуліся з недахопам абітурыентаў на шэраг спецыяльнасцяў, у першую чаргу - на "Заатэхнію" (75 месцаў), "Плодаагародніцтва" і "Аграхімію і глебазнаўства" (па 12 месцаў).
У Беларуска-расійскім універсітэце вакантныя месцы ёсць на шэрагу факультэтаў машынабудаўнічага і аўтамеханічнага факультэтаў, аднак пакуль не зразумела, ці змогуць іх "закрыць" за кошт аб'яднанага конкурсу або пераносу дакументаў з іншых факультэтаў.

У Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце - недахоп абітурыентаў на "Вытворчасць адзення, абутку і скургалантарэйных вырабаў" і "Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў (тэхналогія і менеджмент)".

У Гомельскім дзяржуніверсітэце - недабор на спецыяльнасць "Геаграфія (навукова-педагагічная дзейнасць)".

Абітурыенты змогуць звярнуцца ў прыёмныя камісіі ВНУ, каб паспрабаваць удзельнічаць у дадатковым наборы.

23
Тэги:
ВНУ, Уступная кампанія, Беларусь
Тэмы:
Абітурыент - 2020 (73)
Маладыя людзі ў ахоўных масках

Расспажыўнагляд: нашэнне маскі зніжае рызыку захварэць амаль у два разы

6
(абноўлена 09:52 23.09.2020)
Па звестках ведамства, нашэнне медыцынскай маскі зніжае верагоднасць заразіцца рознымі рэспіраторнымі інфекцыямі, у тым ліку COVID-19, у 1,8 разы, выкарыстанне пальчатак - у 1,3 разы.

МІНСК, 26 вер - Sputnik. Нашэнне медыцынскай маскі ў грамадскіх месцах амаль удвая зніжае рызыку заразіцца рознымі рэспіраторнымі інфекцыямі, у тым ліку каронавірусам, да такіх высноў прыйшлі ў цэнтральным навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі Расспажыўнагляда.

Навукоўцы прааналізавалі эфектыўнасць выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны: медыцынскіх масак, пальчатак, апрацоўкі рук дэзінфікуючымі сродкамі і іх камбінацыі. Высветлілася, што сярод тых, хто выкарыстаў гэтыя сродкі, колькасць тых, хто захварэў на розныя ВРВІ значна меншая, чым сярод тых, хто іх не выкарыстаў.

"Нашэнне медыцынскай маскі зніжала верагоднасць заражэння рознымі рэспіраторнымі інфекцыямі ў 1,8 разы, выкарыстанне пальчатак - у 1,3 разы. Пры наяўнасці кантакту з хворымі на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, нашэнне медыцынскай маскі зніжала верагоднасць інфікавання ўзбуджальнікамі ў 1,8 раза, выкарыстанне пальчатак зніжала верагоднасць заражэння ў 2,7 раза", - распавялі пра вынікі даследавання ў Расспажыўнаглядзе.

Навукоўцы рэкамендуюць насіць медыцынскія маскі пры наведванні грамадскіх месцаў, пры паездках у грамадскім транспарце, пры наглядзе за хворымі на ВРВІ, а таксама пры зносінах з асобамі з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі.

Каб засцерагчы сябе ад заражэння, вельмі важна насіць маску правільна. "Маска павінна старанна замацоўвацца, шчыльна закрываць рот і нос, не пакідаючы зазораў. Імкніцеся не дакранацца паверхняў маскі пры яе зняцці, калі вы яе закранулі, старанна вымыйце рукі з мылам або спіртавым сродкам. Вільготную або адсырэлую маску варта змяніць на новую, сухую. Не выкарыстоўвайце другасна аднаразовую маску. Выкарыстаную аднаразовую маску варта утылізаваць, пажадана ў пакеце", - пералічылі агульныя правілы ў Расспажыўнаглядзе.

6
Тэги:
каронавірус, Распажыўнагляд
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Жанчына з дзіцем у ахоўных масках на чыгуначным вакзале ў Кіеве, Украіна

Мінздароўя заклікала беларусаў выконваць сацыяльнае дыстанцыяванне

12
(абноўлена 13:14 25.09.2020)
Ужо некалькі тыдняў у краіне назіраецца рост колькасці хворых на каронавірус: за апошнія суткі дыягназ паставілі амаль 300 беларусам.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Беларускае Міністэрства аховы здароўя звярнулася да грамадзян з заклікам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыяваньня, адпаведная заява з'явілася на сайце ведамства.

"Улічваючы, што сезон захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў нашай краіне пачынаецца штогод у верасні, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь рэкамендуе грамадзянам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыявання, як адну з асноўных мер прафілактыкі заражэння віруснымі інфекцыямі", - гаворыцца ў паведамленні.

Найбольш шырока аб сацыяльным дыстанцыяванні ў Беларусі пачалі казаць вясной, калі пачалася пандэмія каронавіруса COVID-19. Грамадзянам рэкамендавалі знаходзіцца адзін ад аднаго на адлегласці 1,5 метра, а таксама выконваць масачны рэжым.

Ужо больш за два тыдні Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра рост колькасці хворых на COVID-19. Толькі за апошнія суткі дыягназ паставілі амаль 300 беларусам. За час пандэміі каронавіруса краіне захварэлі 76 651 чалавек, з якіх памерлі 802 пацыента.

12
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Вуж

Карона Змяінага цара і цмок-спакуснік: паданні на Змяінае свята

276
(абноўлена 12:18 25.09.2020)
У даўніну людзі верылі што 27 верасня змеі збіраюцца і разам сыходзяць у зімовую спячку, у сувязі з гэтым у лес імкнуліся не хадзіць.

Па народных паданнях, 27 верасня паўзуноў надзвычай шмат - яны збіраюцца разам, каб запаўзці глыбока ў лес і там легчы ў спячку. Людзі імкнуліся не хадзіць у лес або поле, таму што лічылася: калі змяя ўкусіць у гэты дзень, ніякія лекі не дапамогуць.

Асабліва сцерагліся гадзюк. Насамрэч, шмат дзе на беларускіх землях усіх паўзуноў называлі "вужамі", але калі сапраўдны вуж – істота бяскрыўдная і нават карысная, яд гадзюкі здольны забіць, таму іх знішчалі, а каб пазбегнуць укуса, перад тым, як ісці ў месцы, дзе водзяцца змеі, чыталі загавар. 

Вуж-дамавік аберагаў ад бяды

На беларускіх землях вужы здаўна лічыліся апекунамі дома і дамашніх жывёл. Ім пакідалі малако і ніколі не крыўдзілі, таму што верылі: такі жылец можа папярэдзіць пра няшчасце і нават дапамагчы знайсці скарб.

У хаце вуж жыў звычайна пад печчу. Раней, калі дзяцей саджалі снедаць на падлогу, ён мог выпаўзаць і есці з імі з адной міскі. Малыя гулялі з ім і вуж ніколі іх не крыўдзіў.

Жылі вужы і ў хляве, дзе нават маглі піць малако прама з каровінага вымя. Іх ні ў якім разе не праганялі, таму што па-перше, яны знішчалі грызуноў, якія маглі пераносіць хваробы, а па-другое, лічылася, што калі пазбавіць карову такога "сябра", у яе можа знікнуць малако.

Сыход вужа з хаты з'яўляўся перасцярогай гаспадарам пра нейкую бяду. Напрыклад, неўзабаве ў доме мог здарыцца пажар, або ў яго магла трапіць маланка.

Вужыны кароль, яго дачкі і чароўныя скарбы

Па легендах, вуж таксама мог дапамагчы гаспадару знайсці скарб. У некаторых мясцінах, калі дамашні вуж паміраў, з яго тлушчу рабілі свечку. Людзі верылі, што калі яе запаліць, з'явіцца цэлае змяінае войска на чале з Вужыным каралём, які пакажа, дзе схаваны скарб.

Калі Вужынага караля давадзілася сустрэць недзе ў лесе або полі, трэба было пакласці перад ім рушнік. Тады ён нібыта запаўзе на яго і пакіне сваю залатую карону. Але часта караля суправаджала яго світа, і вось гэтыя змеі зусім не былі бяспечнымі, таму тым, хто шукае клады, раілі насіць з сабой ясеневы кій – нібыта калі ўдарыць ім па клубку змей, яны разпаўзуцца, пакінуўшы свайго караля.

Нямала паданняў існуе і пра прыгожых дачок Змяінага цара – вужалак. Яны нібыта да паловы мелі выгляд прыгожых дзяўчын з доўгімі валасамі, а замест ног у іх быў хвост. Вужалкі любілі залатыя ўпрыгожваллі, а вось вопраткі не насілі ніякай. Да чалавечых дамоў вужалкі не набліжаліся, жылі глыбока ў лесе, каля вадаёмаў. Самі дачкі Вужынага цара не робяць чалавеку ніякай шкоды, але там, дзе яны жывуць, шмат змей. Лічылася, што калі чалавек знойдзе ўпрыгожванне вужалкі, яму больш не страшныя змяіныя ўкусы.

Жоўтыя плямы на галаве вужа - нібы завушніцы
© CC0 / Pixabay / JarkkoManty
Па легендзе, Вужалкі маглі ператварацца ў змей, а жоўтыя плямачкі па баках галавы нагадваюць залатыя завушніцы

Змей-волат і цмок-спакуснік

Існуюць на беларускіх землях паданні і пра велізарных змей, велічынёй з дом і нават больш. Па адной легендзе, у даўніну асілак змог перамагчы такога змея, парубіў яго на тры часткі і пахаваў іх асобна – так утварыліся вялікія курганы. Па іншай, людзі здолелі злавіць змея, але не забіць яго, і тады вырашылі закапаць вялізную пачвару. Але кожную раніцу яны знаходзілі зямлю раскіданай. І тады адзін чалавек узяў чорнага пеўня, запраг яго ў стары лапаць і ў ім прывёз да звязанага змея зямлі. Тры разы хадзіў ён так, і больш зямля са змея не асыпалася.

У адрозненні ад велізарнага змея (на вобраз якога, несумненна, аказала ўплыз хрысціянскае паданне пра змаганне святога Георгія з драконам), лятучы змей, цмок, мог пераўтварацца ў чалавека. Паўставаў ён звычайна ў абліччы барадатага мужчыны або прыгожага хлопца. Калі дзяўчына закахалася ў такога, яна неўзабаве памірала.

У абліччы змея цмока ўяўлялі велізарным, памерам з дом, да таго ж, у яго магло быць шмат галоў – некаторыя легенды налічвалі да 12.

Свайму гаспадару цмок прыносіў багацце, але гэтыя грошы лічыліся нешчаслівымі. Часта цмок увогуле асацыюецца з вобразам чорта або Люцыфера, які ненавідзіць усе божыя стварэнні. Падчас навальніцы цмок хаваецца ў дупле старога дуба, таму маланка святога Пятра часцей за ўсё трапляе менавіта ў гэта дрэва.

276
Тэги:
Традыцыі і абрады, змяя
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў