Прабірка з тэстам на каронавірус

За суткі каронавірус выяўлены ў 105 беларусаў

10
(абноўлена 16:24 14.08.2020)
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, ад інфекцыі памерлі чатыры чалавекі, выпісаныя са шпіталяў 274 пацыента.

МІНСК, 14 жні - Sputnik. Вірус COVID-19 выяўлены ў 69 308 беларусаў з пачатку пандэміі, паведаміла прэс-служба міністэрства аховы здароўя ў пятніцу.

За суткі каронавірусную інфекцыю выявілі 105 пацыентаў, выпісалі з бальніц 274. Такім чынам, на 14 жніўня колькасць тых, хто паправіўся, складае 66 452 чалавекі.

Памерлі за апошнія суткі чатыры чалавекі, у якіх, акрамя каронавіруса, былі хранічныя захворванні, кажа Міністэрства аховы здароўя. Усяго з пачатку пандэміі памерлі 603 пацыента.

У міністэрстве таксама паведамілі, што з пачатку пандэміі ў краіне правялі 1 мільён 402 тысяч 346 тэсту.

10
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1178)

Не толькі шопінг: у мінскім ГЦ прышчапляюць ад каронавіруса відэа

8
(абноўлена 14:12 14.05.2021)
У гандлёвым цэнтры "Экспабел" пункт вакцынацыі адкрылі 8 траўня за гэты час расійскім прэпаратам "Спутник V" тут прышчапілі больш за тысячу чалавек. Як робяць прышчэпкі ад COVID ў ГЦ - глядзіце відэа Sputnik.

Цэнтр працуе штодня з 10:00 да 21:00. Каб атрымаць вакцыну, пры сабе трэба мець пашпарт або любы іншы дакумент, які сведчыць асобу.

У цэнтры працуюць медыкі Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы. Перад прышчэпкай пацыента аглядае ўрач: вымярае тэмпературу, артэрыяльны ціск, сатурацыю.

Вакцынацыя тут распісана да 18 траўня. Таму пажадана папярэдне запісацца па тэлефоне. Пакуль пацыентаў прышчапляюць першым кампанентам "Спутник V". А з 21 траўня пачнецца прымяненне другога кампанента. Як доўга будзе працаваць пункт - невядома. Усё залежыць ад тэмпаў вакцынацыі насельніцтва, а таксама ад аб'ёмаў паставак прэпарата.

Не выключана, што ў бліжэйшыя месяцы пункты вакцынацыі з'явяцца і ў некаторых іншых гандлёвых цэнтрах Мінска і буйных гарадоў краіны.

Глядзіце таксама:

8
Тэги:
COVID-19, прышчэпкі, "Спутник V", каронавірус, ГЦ "Экспабел", Шопінг

Бацькоў зноў не пусцяць у дзіцячыя лагеры гэтым летам

8
(абноўлена 14:32 14.05.2021)
Дзіцячыя аздараўленчыя ўстановы да новага сезона амаль гатовы, іх плануецца адкрыць з першай дэкады чэрвеня.

МІНСК, 14 тра - Sputnik. Бацькоўскіх дзён у летніх лагерах сёлета, як і ў мінулым, не будзе, заявіла на прэс-канферэнцыі ў пятніцу загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава.

"Ніякіх бацькоўскіх дзён, іх (бацькоў) у карпусы не пусцяць, каб не занесці каронавірус. Аднак калі яны ўсё ж прыедуць, то змогуць сустрэцца з дзецьмі ля ўваходу ў лагер або ў спецыяльнай альтанцы на адкрытым паветры. Вядома, з захаваннем усіх мер бяспекі", - адзначыла яна.

Лагеры адкрываюцца з 1 чэрвеня

Заязджаць у лагеры дзеці пачнуць ужо з першага дня лета, растлумачыў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай. Але - калі дазволіць эпідсітуацыя ў канкрэтных установах аздараўлення. У адваротным выпадку тэрміны пуцёўкі будуць перанесены.

Усяго ў Беларусі гэтым летам плануецца аздаравіць больш за 342 тысячы дзяцей, з іх 198 тысяч адправяць у дзённыя лагеры, а 144 тысячы - у кругласутачныя. Рабят прымуць 5,5 тысячаў аздараўленчых устаноў. Зараз завяршаецца іх падрыхтоўка.

На арганізацыю аздараўлення цэнтру ў гэтым годзе выдзелена каля 45 мільёнаў рублёў з рэспубліканскага бюджэту. На ўмацаванне матэрыяльнай базы і падрыхтоўку да сезону выдзеляць яшчэ каля 15 мільёнаў.

Колькі будзе каштаваць пуцёўка ў дзіцячы лагер?

Аляксандр Цай адзначыў, што пуцёўкі ў цэлым недарагія. Сярэдні кошт паездкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем на 18 і больш дзён - 520 рублёў. Частка сумы - 215 рублёў - аплаціць дзяржава. Пуцёўка ў дзённай лагер на 18 дзён абыйдзецца ў 127 рублёў, субсідавана будзе 89 рублёў.

Чытайце таксама:

8
Які сёння дзень: 15 мая

Які сёння дзень: 15 траўня 2021 года

0
(абноўлена 18:04 13.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 230 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень сям'і. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 траўня

  • У 1905 годзе ў газеце "Северно-Западный край" упершыню надрукаваны верш Я. Купалы "Мужык".
  • У 1971 годзе ў Лондане адкрыліся Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны.

Хто нарадзіўся 15 траўня

  • 1912 год: Анатоль Іверс, беларускі паэт.
  • 1916 год: Ніна Тарас, беларуская пісьменніца.
  • 1936 год: Барыс Сачанка, беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец.
  • 1941 год: Мікалай Абабурка, беларускі мовазнавец.
  • 1954 год: Наталля Чорнагалова, беларускі мастак-неаэкспрэсіяніст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі навуковец-фізік П’ер Кюры і пісьменнік Міхаіл Булгакаў.

15 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць нявінна забітых князёў Барыса і Глеба - малодшых сыноў князя Уладзіміра - хрысціцеля Русі.

Гэты дзень ў народзе празвалі салаўіным – менавіта ў сярэдзіне мая пачынаюць пець першыя салаўі. Калі 15 траўня чулі салаўя, гэта было добрай прыкметай – ураджай хлеба будзе багаты.

Па салаўіных спевах таксама можна прадказаць надвор'е. Салаўі заўсёды маўчаць перад дажджом і навальніцай, а калі чакаецца добрае надвор'е, птушка можа спяваць усю ноч.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей