Тэст-сістэмы для дыягностыкі новага каронавіруса

Колькасць выпадкаў каронавіруса ў Беларусі амаль дасягнула 71 тысячы

10
(абноўлена 16:10 26.08.2020)
Колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 павялічылася на 247, а тых, хто паправіўся, за суткі стала больш на 281.

МІНСК, 26 жні - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі, амаль дасягнула 71 тысячы чалавек. Такую лічбу агучылі ў сераду ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

"Зарэгістраваныя 70 тысяч 974 чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19", - праінфармавалі ў профільным ведамстве.

Такім чынам, за суткі колькасць заражаных павялічылася на 247. А тых, хто паправіўся, стала больш на 281: выпісаныя 69 тысяч 378 пацыентаў з раней пацверджаным дыягназам COVID-19.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 657 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - паведамілі ў ведамстве. Такім чынам, колькасць смяротных выпадкаў вырасла на пяць.

Па дадзеных на 26 жніўня, усяго ў краіне праведзена больш за 1 мільёна 487 тысяч тэстаў.

10
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (788)
Цягнік і электрычка БЧ. Архіўнае фота

Новы цягнік звяжа Гомель, Магілёў і Віцебск

9
(абноўлена 15:31 23.09.2020)
Цягнік пакуль вырашылі пусціць часова і хадзіць ён будзе толькі два разы на тыдзень: па панядзелках і нядзелях.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Беларуская чыгунка пусціла новы цягнік па маршруце Гомель - Віцебск, паведамляецца на сайце БЧ.

Састаў пусцілі часова: ён будзе хадзіць з 27 верасня па 26 кастрычніка. Яго маршрут пралягае праз тры абласныя цэнтры - Гомель, Магілёў і Віцебск. Таксама прадугледжаны прыпынкі ў Буда-Кашалёве, Жлобіне, Рагачове, Быхаве, Шклове і Оршы.

"Цягнік №697/698 будзе адпраўляцца з Гомеля па нядзелях у 17:16 і прыбываць у Віцебск у 23:26. У адваротным кірунку з Віцебска цягнік адправіцца ўжо пасля паўночы - ў 1:00 панядзелка і у 7:36 прыбудзе на станцыю Гомель", - распавялі падрабязнасці на чыгунцы.

Паведамляецца, што новы цягнік будзе хадзіць па панядзелках і нядзелях. Кошт квітка ў плацкартным вагоне ад Гомеля да Віцебска складзе 10,96 рубля, а ў купэйным - 15,20.

9
Тэги:
Беларуская чыгунка
Жыхары Буэнас-Айрэса ў парку

ААН: спад у сусветнай эканоміцы з-за пандэміі COVID перавысіць 4%

8
(абноўлена 15:25 23.09.2020)
Найбольш адчувальным будзе падзенне аб'ёмаў вытворчасці ў развітых краінах, а вось у эканамічным і сацыяльным планах пацерпяць дзяржавы, што развіваюцца.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Спад у сусветнай эканоміцы ў сувязі з пандэміяй каронавіруса перавысіць 4% у бягучым годзе. Такі прагноз утрымліваецца ў дакладзе Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД).

Аналітыкі прыводзяць у дакладзе і іншыя важнейшыя паказчыкі: унутраная актыўнасць зніжана практычна паўсюдна, гэта не можа не адбівацца на эканоміцы.

"Сусветнs гандаль у бягучым годзе скароціцца прыкладна на адну пятую, прамыя замежныя інвестыцыі - да 40%, а грашовыя пераклады - больш чым на 100 мільярдаў долараў", - перакананыя спецыялісты ЮНКТАД ААН.

На думку экспертаў, найбольш адчувальным будзе падзенне аб'ёмаў вытворчасці ў развітых краінах. А вось у эканамічным і сацыяльным планах пацерпяць краіны, якія развіваюцца з высокім узроўнем "нефармальнай эканомікі", у якіх асноўнымі крыніцамі замежных сродкаў з'яўляюцца сыравінныя рэсурсы і турызм.

ААН прагназуе, што ў такіх краінах 90-120 мільёнаў чалавек сутыкнуцца з крайняй галечай, а каля яшчэ 300 мільёнаў - з праблемай "адсутнасці харчовай бяспекі".

Устойлівае аднаўленне сусветнай эканомікі пасля пандэміі магчыма толькі ў выпадку цеснага ўзаемадзеяння краін, перакананыя эксперты: павінна быць ажыццёўлена мэтанакіраваная бюджэтная экспансія пад кіраўніцтвам дзяржаў з развітой эканомікай.

8
Тэги:
ААН, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (788)
Затрыманне ў Мінску ўвечары 23 верасня

МУС расказала, колькі чалавек было затрымана на акцыях пратэсту 23 верасня

3
(абноўлена 11:57 24.09.2020)
У Мінску групы людзей выстройваліся ў ланцугі ўздоўж праезнай часткі, збіраліся каля станцый метрапалітэна, гандлёвага цэнтра "Галерэя".

МІНСК, 24 вер - Sputnik. У Беларусі ўвечары 23 верасня зафіксавана 59 пратэстных акцый, паведамілі ў МУС краіны.

Паводле ацэнак ведамства, у іх прынялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек.

Як удакладніла афіцыйны прадстаўнік ведамства Вольга Чамаданава, у сталіцы пратэстоўцы збіраліся непадалёк ад станцый метро, каля ГЦ "Галерэя", выстройваліся ў ланцугі ўздоўж праезнай часткі. Так, каля сямі вечара каля скрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава сабралася каля трох тысяч чалавек. Позна ўвечары ў розных частках горада асобныя групы ад 10 да 50 чалавек блакавалі праезную частку.

У Віцебску на несанкцыянаваную акцыю сабраліся каля 100 чалавек. Там пратэстоўцы таксама блакавалі рух на дарогах. На скрыжаванні праспектаў Перамогі і Будаўнікоў невядомыя рассыпалі металічныя шыпы.

За ўдзел у акцыях па ўсёй краіне затрыманыя 364 мітынгоўцы, у тым ліку 252 чалавекі - у Мінску. У месцы ўтрымання да разгляду ў судзе спраў адпраўлена 320 чалавек.

Акцыі пратэсту ў Беларусі пачаліся 9 жніўня, пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, па дадзеных ЦВК Беларусі, перамог Аляксандр Лукашэнка. У сераду, 23 верасня, адбылася яго інаўгурацыя.

3
Тэги:
акцыі пратэстаў, Беларусь, МУС РБ
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі