Кіраўнік Мінадукацыі Ігар Карпенка

Запасціся цярпеннем: Карпенка звярнуўся да бацькоў і педагогаў

7
(абноўлена 13:17 01.09.2020)
Навучальны год у Мінску пачаўся з акцыі з удзелам студэнтаў, сярод іх ужо ёсць затрыманыя.

МІНСК, 1 вер - Sputnik. Беларускі міністр адукацыі Ігар Карпенка звярнуўся да педагогаў і бацькоў з нагоды пачатку навучальнага года.

Яго зварот апублікавала 1 верасня прэс-служба ведамства. У паведамленні міністр заклікае ўсіх запасціся цярпеннем.

"Жадаю, каб новы навучальны год прынёс кожнаму з нас толькі шчаслівыя моманты прафесійных перамог. Для гэтага ўсім нам трэба набрацца цярпення, кожны дзень запаўняць творчай працай", - сказаў Ігар Карпенка.

Асобна міністр звярнуўся да бацькоў школьнікаў, адзначыўшы, каб яны не былі абыякавымі да выхавання і адукацыі сваіх дзяцей. Настаўнікам Карпенка пажадаў поспехаў у паўсядзённай працы.

Акцыя пратэсту з удзелам студэнтаў праходзіць у Мінску ў аўторак, некалькі чалавек ужо затрыманыя. Міністр адукацыі тое, што здарылася, пакуль не пракамэнтаваў.

7
Цягнік і электрычка БЧ. Архіўнае фота

Новы цягнік звяжа Гомель, Магілёў і Віцебск

9
(абноўлена 15:31 23.09.2020)
Цягнік пакуль вырашылі пусціць часова і хадзіць ён будзе толькі два разы на тыдзень: па панядзелках і нядзелях.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Беларуская чыгунка пусціла новы цягнік па маршруце Гомель - Віцебск, паведамляецца на сайце БЧ.

Састаў пусцілі часова: ён будзе хадзіць з 27 верасня па 26 кастрычніка. Яго маршрут пралягае праз тры абласныя цэнтры - Гомель, Магілёў і Віцебск. Таксама прадугледжаны прыпынкі ў Буда-Кашалёве, Жлобіне, Рагачове, Быхаве, Шклове і Оршы.

"Цягнік №697/698 будзе адпраўляцца з Гомеля па нядзелях у 17:16 і прыбываць у Віцебск у 23:26. У адваротным кірунку з Віцебска цягнік адправіцца ўжо пасля паўночы - ў 1:00 панядзелка і у 7:36 прыбудзе на станцыю Гомель", - распавялі падрабязнасці на чыгунцы.

Паведамляецца, што новы цягнік будзе хадзіць па панядзелках і нядзелях. Кошт квітка ў плацкартным вагоне ад Гомеля да Віцебска складзе 10,96 рубля, а ў купэйным - 15,20.

9
Тэги:
Беларуская чыгунка
Жыхары Буэнас-Айрэса ў парку

ААН: спад у сусветнай эканоміцы з-за пандэміі COVID перавысіць 4%

8
(абноўлена 15:25 23.09.2020)
Найбольш адчувальным будзе падзенне аб'ёмаў вытворчасці ў развітых краінах, а вось у эканамічным і сацыяльным планах пацерпяць дзяржавы, што развіваюцца.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Спад у сусветнай эканоміцы ў сувязі з пандэміяй каронавіруса перавысіць 4% у бягучым годзе. Такі прагноз утрымліваецца ў дакладзе Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД).

Аналітыкі прыводзяць у дакладзе і іншыя важнейшыя паказчыкі: унутраная актыўнасць зніжана практычна паўсюдна, гэта не можа не адбівацца на эканоміцы.

"Сусветнs гандаль у бягучым годзе скароціцца прыкладна на адну пятую, прамыя замежныя інвестыцыі - да 40%, а грашовыя пераклады - больш чым на 100 мільярдаў долараў", - перакананыя спецыялісты ЮНКТАД ААН.

На думку экспертаў, найбольш адчувальным будзе падзенне аб'ёмаў вытворчасці ў развітых краінах. А вось у эканамічным і сацыяльным планах пацерпяць краіны, якія развіваюцца з высокім узроўнем "нефармальнай эканомікі", у якіх асноўнымі крыніцамі замежных сродкаў з'яўляюцца сыравінныя рэсурсы і турызм.

ААН прагназуе, што ў такіх краінах 90-120 мільёнаў чалавек сутыкнуцца з крайняй галечай, а каля яшчэ 300 мільёнаў - з праблемай "адсутнасці харчовай бяспекі".

Устойлівае аднаўленне сусветнай эканомікі пасля пандэміі магчыма толькі ў выпадку цеснага ўзаемадзеяння краін, перакананыя эксперты: павінна быць ажыццёўлена мэтанакіраваная бюджэтная экспансія пад кіраўніцтвам дзяржаў з развітой эканомікай.

8
Тэги:
ААН, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў

Пяскоў: Пуцін раней ужо павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах

6
У Крамлі адзначылі, што прэзідэнт Расіі віншаваў свайго беларускага калегу з перамогай на выбарах і па тэлефоне, і ў ходзе нядаўняга рабочага візіту Лукашэнкі ў Сочы.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раней ужо віншаваў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах, таму асобнага віншавання з інаўгурацыяй не было, пра гэта заявіў прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў.

"Віншаванне ўжо было", - цытуе яго РІА "Новости".

Пяскоў нагадаў, што Пуцін віншаваў свайго беларускага калегу з перамогай на выбарах спачатку па тэлефоне, а потым ужо асабіста падчас нядаўняга рабочага візіту Лукашэнкі ў Сочы.

Акрамя таго, 10 жніўня Уладзімир Пуцін накіраваў Аляксандру Лукашэнку віншавальную тэлеграму ў сувязі з яго перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. У той жа дзень прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін у тэлефоннай размове з кіраўніком урада Беларусі Раманам Галоўчанкам перадаў віншаванні прэзідэнту рэспублікі.

Нагадаем, 23 верасня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду прэзідэнта, цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Палацы Незалежнасці. Высокія госці былі запрошаны ў рэзідэнцыю беларускага прэзідэнта ў апошні момант. На цырымоніі прысутнічалі дэпутаты парламента, чыноўнікі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных СМІ і грамадскасці.

6
Тэги:
Уладзімір Пуцін, Дзмітрый Пяскоў, інаўгурацыя, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка