Вакцыну ад COVID выпрабуюць на дабравольцах, старэйшых за 60 гадоў, у Расіі

4
(абноўлена 15:38 02.09.2020)
Узрост удзельнікаў праведзеных раней выпрабаванняў складаў ад 18 да 60 гадоў, аднак для правядзення вакцынацыі людзей старэйшага ўзросту неабходныя дадатковыя даследаванні.

МІНСК, 2 вер - Sputnik. Адной з задач пострэгістрацыйных выпрабаванняў вакцыны ад COVID будзе даследаванне, праведзенае з удзелам дабравольцаў, якім больш за 60 гадоў, пра гэта паведаміў дырэктар Цэнтра імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург.

Першая ў свеце вакцына, распрацаваная расійскім НДЦ Гамалеі, была зарэгістраваная ў жніўні. Яна прайшла выпрабаванні на добраахвотніках ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Для правядзення вакцынацыі тых, каму больш за 60 гадоў, неабходныя дадатковыя даследаванні.

"Я думаю, што калі пойдуць пострэгістрацыйныя выпрабаванні, адной з задач пострэгістрацыйных выпрабаванняў, якія ў бліжэйшыя пяць - шэсць - сем дзён пачнуцца, з'яўляюцца даследаванні і групы добраахвотнікаў, якім больш за шэсцьдзесят, 60, 70, 80 гадоў, там будуць набраныя групы добраахвотнікаў сярод масквічоў", - сказаў ён.

Удзельнікаў пострэгістрацыйнай фазы даследаванняў шпіталізаваць не будуць. Пры гэтым прадугледжана правядзенне ім ўсіх неабходных аналізаў, а стан добраахвотнікаў будзе знаходзіцца пад кантролем медыкаў. Акрамя таго, плануецца правядзенне электроннага маніторынгу: у выпадку ўзнікнення непрыемных адчуванняў удзельнікі даследаванняў змогуць напрамую паведамляць пра іх лекарам.

Гінцбург спадзяецца, што ў выніку гэтай работы дазвол на ўжыванне вакцыны для старэйшых узроставых груп будзе атрыманы.

Як патлумачыў памочнік міністра аховы здароўя РФ Аляксей Кузняцоў агенцтву РІА Новости, да пострэгістрацыйных даследаванняў вакцыны ад COVID дапускаюцца людзі, не маладзейшыя за 18 гадоў. Верхняя мяжа ўзросту не ўсталяваная.

Нагадаем, Міністэрства аховы здароўя РФ раней зарэгістравала першую ў свеце вакцыну для прафілактыкі COVID-19, распрацаваную НДЦ імя Гамалеі і якая вырабляецца сумесна з Расійскім фондам прамых інвестыцый. Вакцына атрымала назву "Спутник V" і прайшла клінічныя выпрабаванні ў чэрвені - ліпені.

Як паведаміў кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў, фонд атрымаў заяўкі больш чым з 20 краін на набыццё мільярда доз айчыннай вакцыны ад каронавіруса. Пры гэтым Расія дамовілася аб вытворчасці вакцыны ў пяці краінах, наяўныя магутнасці дазваляюць вырабіць 500 мільёнаў доз за год.

Раней стала вядома, што адной з першых краін, якія атрымалі вакцыну ад каронавіруснай інфекцыі COVID-19, стане Беларусь. Рэспубліка таксама прыме ўдзел у выпрабаваннях вакцыны на добраахвотнай аснове.

4
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (776)
Багач

Багач на парозе: завяршаем гаспадарчую працу і назіраем за надвор’ем

845
(абноўлена 10:03 14.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае аб народных традыцыях, звязаных са святам ураджаю.

Згодна з беларускім народным календаром сёння святкуецца Малая Прачыстая або Багач — так называюць заключнае свята збору ўраджаю.

На вёсцы ў гэты дзень усе жыхары збіраліся талакой, перш за ўсё рабілі Багач — лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Кожны вясковец па жменьцы прыносіў зерне новага ўраджаю для Багача. У адну з хат запрашалі святара, а пасля набажэнства лубок з жытам або пшаніцай і запаленай свечкай праносілі па вёсцы і абавязкова вакол статка. У працэсіі ўдзельнічалі усе жыхары вёскі.

Пшеничное поле, архивное фото
© Sputnik / Сергей Венявский
Пшанічнае поле

Потым Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты тых гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абрала лепшымі. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

У народзе гэты дзень лічылі не толькі часам падвядзення вынікам.

Пятровіца – 2018
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач - свята ўраджаю

Менавіта на Багач нашы продкі планавалі будучыя работы, таму і з'явіліся такія прымаўкі:"Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць", "Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку".

Што рабілі нашы продкі

На Багача сяляне імкнуліся адпачыць ад гаспадарчай працы: хадзілі адзін да аднаго ў госці, ладзілі кірмаш і гулянні, падчас якіх хлопцы выглядалі дзяўчат, а дзяўчаты куплялі чырвоныя хусткі і пацеркі ды чакалі жаніхоў.

Слуцкія паясы-2017
© Sputnik Альфрэд Мікус
Абавязкова на Багач ладзілі кірмашы

Гэта было дарэчы, паколькі ў некаторых мясцінах Беларусі вяселлі ладзіліся пераважна ўвосень, да Каляднага посту.

Гаспадыні да гэтага свята пяклі хлеб і пірагі, а таксама гатавалі розныя стравы з гародніны і мяса. У заходніх раёнах Беларусі на Багача забівалі хатнюю скаціну, а гаспадароў, якія шкадавалі гэта рабіць, перасцерагалі, што "жывёлу воўк парве".

Таксама у гэты дзень назіралі за надвор'ем і паводзінамі жывёл. Напрыклад, калі раніцай туман, то хутка пойдуць дажджы, калі ж дзень ясны, то добрае надвор'е пратрымаецца да канца кастрычніка. Калі пасля Малой Прачыстай хатняя жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя.

845
Тэги:
народныя прыкметы, Народныя традыцыі, Багач, Беларусь
Жанчына прыбірае лістоту ў парку

Сезон восеньскіх суботнікаў пачынаецца ў Мінску

11
(абноўлена 12:29 18.09.2020)
У ходзе суботнікаў плануецца добраўпарадкаваць тэрыторыі ўздоўж чыгуначных шляхоў, МКАД і вадаёмаў, а таксама давесці да ладу веладарожкі, паркі і скверы і месцы масавага адпачынку.

МІНСК, 19 вер - Sputnik. Восеньскі месячнік па навядзенні парадку стартуе сёння ў Мінску, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Падчас суботнікаў плануецца добраўпарадкаваць гарадскія тэрыторыі каля чыгуначных шляхоў, МКАД і вадаёмаў. Таксама будуць наводзіць парадак на веладарожках, у парках, скверах і месцах масавага адпачынку мінчан.

Дарэчы, менавіта гараджане робяць вялікі ўнёсак у навядзення парадку ў Мінску. "Мы ўдзячныя мінчанам за актыўны ўдзел у азеляненні горада ў мінулым годзе. Агульнымі намаганнямі нам удалося высадзіць рэкордная колькасць дрэў і кустоў. Запрашаем гараджан і гэтай восенню прыняць удзел у суботніках, у азеляненні сваіх двароў і іншых гарадскіх тэрыторый", - звярнуўся да жыхароў сталіцы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Акрамя таго, гэтай восенню адновіць сваю працу праект "Зялёны двор разам!". У рамках гэтага праекта мінчане змогуць азеляніць свае прыдамавыя тэрыторыі, а камунальныя службы дапамогуць у арганізацыі акцый па пасадцы дрэў і кустоў.

11
Тэги:
Суботнік, Мінск