За апошнія суткі каронавірусам заразіўся 161 беларус

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛекары ў ахоўных касцюмах на выездзе
Лекары ў ахоўных касцюмах на выездзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выпісаныя са шпіталяў 305 чалавек, памерлі пяць пацыентаў, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у іх меўся шэраг хранічных захворванняў.

МІНСК, 3 вер - Sputnik. За мінулыя суткі каронавірус пацвердзіўся ў 161 беларуса, праінфармавала ў чацвер Міністэрства аховы здароўя.

Медык рыхтуе шпрыц з вакцынай, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Вакцыну ад COVID выпрабуюць на дабравольцах, старэйшых за 60 гадоў, у Расіі

Такім чынам, з пачатку пандэміі колькасць інфіцыраваных пацыентаў вырасла да 72 302. Выпісаліся са шпіталя за апошнія суткі 305 чалавек, за ўвесь час - 71 205.

Памерлі пяць хворых. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, у гэтых людзей быў шэраг хранічных захворванняў, акрамя каронавіруснай інфекцыі. За ўвесь час зарэгістравана 696 выпадкаў са смяротным зыходам.

У ведамстве таксама дадалі, што за час пандэміі ў Беларусі праведзена 1 мільён 554 тысяч 129 тэстаў на вірус COVID-19.

У свеце, па дадзеных на 3 жніўня, колькасць тых, хто заразіўся каронавірусам, перавысіла 26 мільёнаў чалавек.

Стужка навiн
0