Пасажыры ў масках, архіўнае фота

Міністэрства аховы здароўя зноў пашырыла спіс краін, па прылёце з якіх патрэбен каранцін

9
(абноўлена 17:15 10.09.2020)
У сакавіку ў спіс краін, пасля наведвання якіх беларусам неабходна знаходзіцца на ізаляцыі 14 каляндарных дзён, было ўнесена 169 дзяржаў.

МІНСК, 10 вер - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя пашырыла спіс краін, па прыбыцці з якіх беларусы павінны правесці на каранціне 14 каляндарных дзён, паведамляе прэс-служба ведамства.

У пералік патрапілі Іспанія, Чарнагорыя, Ізраіль, Княства Андора і Рэспубліка Мальта.

"У сувязі з паказчыкам захворвання, які рэгіструецца на працягу апошніх 3 тыдняў (вышэй за 50 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва)", - растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Там жа паведамілі, што са спісу была выключаная Рэспубліка Узбекістан.

Нагадаем, у сакавіку ў спіс краін, пасля наведвання якіх беларусам неабходны 14-дзённы карантын па месцы свайго жыхарства або прабывання, было ўнесена 169 дзяржаў, у тым ліку РФ.

У чэрвені гэты пералік быў скарочаны на больш чым 50 дзяржаў, у пачатку ліпеня з яго выключылі яшчэ 12 дзяржаў, сярод якіх згадвалася Расія.

У Беларусі колькасць тых, хто захварэў каронавірусам, расце. Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя, з пачатку пандэміі такі дыягназ паставілі амаль 73,5 тысячы грамадзян, зарэгістравана 726 выпадкаў са смяротным зыходам.

9
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (779)
Урач-тэрапеўт заходзіць у дом да пацыента

COVID-19 у Беларусі: зафіксавана амаль 76 тыс. выпадкаў заражэння

4
(абноўлена 16:09 21.09.2020)
За суткі колькасць ахвяр COVID-19 ўзрасла на дзевяць і цяпер складае 785; паправіліся за гэты перыяд 36 пацыентаў.

МІНСК, 21 вер - Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі выяўлена 224 новыя выпадкі заражэння каронавіруснай інфекцыяй, сведчаць дадзеныя Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

"Зарэгістраваныя 75 тысяч 898 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19", - гаворыцца ў паведамленні.

Паправіліся і выпісаныя са шпіталяў 73 тысяч 301 пацыент (+36 за суткі). Колькасць смяротных выпадкаў павялічылася на дзевяць і на дадзены момант складае 785 з пачатку пандэміі.

Усяго ў Беларусі праведзена 1 мільён 739 тысяч 250 тэстаў.

Чытайце таксама:

4
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (779)
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін

Пуцін даручыў да 15 кастрычніка вызначыць тэрміны паставак "Спутник V" у РБ

6
(абноўлена 10:32 21.09.2020)
Вакцыну пачнуць прымяняць у рэспубліцы, як толькі прэпарат будзе зарэгістраваны ў адпаведнасці з заканадаўствам.

МІНСК, 21 вер - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў ураду вызначыць тэрміны паставак вакцыны "Спутник V" у Беларусь да 15 кастрычніка, пра гэта гаворыцца ў апублікаваным на сайце Крамля пераліку даручэнняў.

"Разгледзець пытанне аб удзеле рэспублікі Беларусь у пострэгістрацыйным клінічным даследаванні зарэгістраванай вакцыны "Спутник V" для прафілактыкі новай каронавіруснай інфекцыі (COVID-19); вызначыць тэрміны паставак вакцыны "Спутник V" у Рэспубліку Беларусь", - сказана ў паведамленні.

Адзначаецца таксама, што даклад павінен быць прадастаўлены да 15 кастрычніка 2020 года.

Нагадаем, на мінулым тыдні беларускія медыкі прыступілі да клінічных выпрабаванняў расійскай вакцыны супраць каронавіруса. А паводле слоў беларускага прэм'ера Рамана Галоўчанка, які ўжо прышчапіўся ад каронавіруса, прэпарат пачнуць прымяняць у рэспубліцы, як толькі ён будзе зарэгістраваны ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Першая ў свеце вакцына ад каронавіруса была зарэгістраваная Міністэрствам аховы здароўя Расіі ў жніўні, выпрабаванні прайшлі ў чэрвені-ліпені на добраахвотніках ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, яна ўжо выпушчана ў грамадзянскі абарот.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Беларусь адной з першых краін атрымае вакцыну "Спутник V". Па выніках перамоваў у Сочы прэс-сакратар расійскага лідара паведаміў, што Пуцін ужо распарадзіўся падрыхтаваць першую партыю вакцыны ад каронавіруса для Беларусі: бакі надаюць вялікае значэнне супрацоўніцтву ў гэтай галіне.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус, Беларусь, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (779)
Які сёння дзень: 22 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 22 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:53 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 100 дзён.

Сёння адзначаецца сусветны дзень без аўтамабіля. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 верасня

  • У 1919 годзе Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны арганізавала ў Вільні настаўніцкія курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школ
  • У 1943 годзе ў Мінску быў забіты Кубэ, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Генеральнай акругі "Беларусь".
  • У 1949 годзе СССР правёў першае выпрабаванне ядзернай зброі.
  • У 1999 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з М'янмай.

Хто нарадзіўся 22 верасня

  • 1903 год: Хвядос Шынклер, беларускі пісьменнік.
  • 1925: Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, публіцыст.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі оперны спявак Андрэа Бачэлі і бразільскі футбаліст Ранальда.

22 верасня ў народным календары

У праваслаўнай царкве сёння шануюць праведных Акіма і Ганну – бацькоў Панны Марыі. Ім моляцца аб вылячэнні ад бясплоддзя.

22 верасня — дзень восеньскага раўнадзенства. Пасля гэтага дня ноч паступова становіцца даўжэй за дзень. У гэты дзень маладая гаспадыня, як правіла, частавала радню смачнымі пірагамі: лічылася, што гэта забяспечыць дабрабыт на ўвесь год.

Падыйшла пара нарыхтоўваць дровы – пакуль не пайшлі яшчэ моцныя дажджы і дрэва не адсырэла. У гэты час надэходзіць другое "бабіна лета" – трэба спяшацца, каб закончыць усе гаспадарчыя справы ў час.

Назіралі за прыродай: калі ў паветры лётае павуцінне, надвор'е будзе добрым, але зіма – халоднай. Калі раптам выпаў снег – ураджаю не будзе. Калі пладовыя дрэвы яшчэ не скінулі лісце – у бліжэйшыя тыдні будзе цёпла.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей