Мінчане адпачываюць на летніх тэрасах кафэ

Афіцыйныя лічбы: колькі чалавек пражывае ў Беларусі

52
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў вынікі перапісу насельніцтва рэспублікі ў 2019 годзе.

МІНСК, 11 вер - Sputnik. У Беларусі пражывае 9 мільёнаў 413 тысяч 446 чалавек, сведчаць дадзеныя, апублікаваныя на сайце Белстата.

Перапіс насельніцтва адбываўся ў Беларусі ў кастрычніку 2019 года.

У параўнанні з мінулым перапісам у 2009 годзе, колькасць жыхароў рэспублікі скарацілася на 90 361 чалавека.

Сярод жыхароў краіны вышэйшую адукацыю маюць звыш двух мільёнаў.

Самай густанаселенай вобласцю стала Мінская (1,471 мільёна), самая малалікая - Магілёўская (1,024 мільёна).

Большая частка насельніцтва краіны пражывае ў гарадах - звыш 7,299 мільёна чалавек, у вёсках знаходзяцца 2,113 мільёна грамадзян.

Колькасць жанчын, якія пражываюць у Беларусі, перавышае колькасць мужчын: 5,061 мільёна супраць 4,351 мільёна.

Цікава, што сярод 9,413 мільёна чалавек рускую мову лічаць роднай 42,3% (3,983 мільёна), а беларускую - 54,1% (5,094 мільёна).

52
Жанчына прыбірае лістоту ў парку

Сезон восеньскіх суботнікаў пачынаецца ў Мінску

10
(абноўлена 12:29 18.09.2020)
У ходзе суботнікаў плануецца добраўпарадкаваць тэрыторыі ўздоўж чыгуначных шляхоў, МКАД і вадаёмаў, а таксама давесці да ладу веладарожкі, паркі і скверы і месцы масавага адпачынку.

МІНСК, 19 вер - Sputnik. Восеньскі месячнік па навядзенні парадку стартуе сёння ў Мінску, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Падчас суботнікаў плануецца добраўпарадкаваць гарадскія тэрыторыі каля чыгуначных шляхоў, МКАД і вадаёмаў. Таксама будуць наводзіць парадак на веладарожках, у парках, скверах і месцах масавага адпачынку мінчан.

Дарэчы, менавіта гараджане робяць вялікі ўнёсак у навядзення парадку ў Мінску. "Мы ўдзячныя мінчанам за актыўны ўдзел у азеляненні горада ў мінулым годзе. Агульнымі намаганнямі нам удалося высадзіць рэкордная колькасць дрэў і кустоў. Запрашаем гараджан і гэтай восенню прыняць удзел у суботніках, у азеляненні сваіх двароў і іншых гарадскіх тэрыторый", - звярнуўся да жыхароў сталіцы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Акрамя таго, гэтай восенню адновіць сваю працу праект "Зялёны двор разам!". У рамках гэтага праекта мінчане змогуць азеляніць свае прыдамавыя тэрыторыі, а камунальныя службы дапамогуць у арганізацыі акцый па пасадцы дрэў і кустоў.

10
Тэги:
Суботнік, Мінск
Медык у клініка-дыягнастычнай лабараторыі

Новыя лічбы ад Мінздароўя: колькасць выпадкаў COVID-19 вырасла на 243

16
(абноўлена 12:46 18.09.2020)
Тых, хто паправіўся, за суткі амаль удвая менш, чым тых, хто захварэў, на сёння ў краіне паправіліся і выпісаныя 73 098 пацыентаў.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. Колькасць выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі перавысіла 75 тысяч. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі ў пятніцу.

"Зарэгістравана 75 230 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19", - паведамілі ў профільным ведамстве.

Такім чынам, прырост за суткі склаў 243 выпадку. А тых, хто паправіўся, амаль удвая менш: 131 за мінулыя 24 гадзіны.

Паправіліся і выпісаныя 73 098 пацыентаў з COVID-19. Усяго праведзена 1 700 790 тэстаў", - удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Удакладняецца таксама, што за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 773 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй (плюс два смяротных зыхода за суткі).

16
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Яблыкі

Хатнія нарыхтоўкі: захоўваем на зіму яблыкі і капусту па беларускіх рэцэптах

0
(абноўлена 15:09 18.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць, як пакаштаваць старажытныя беларускія саленні са стала нашых продкаў.

Восень – час хатніх нарыхтовак і многія з гаспадынь у гэты час імкнуцца максімальна захаваць ураджай, перапрацаваўшы яго пры саленні, квашанні, марынаванні, сушцы.  Безумоўная каштоўнасць такіх спосабаў нарыхтоўкі ў тым, што прадукты ў іх захоўваюцца працяглы час і заўсёды могуць быць у гаспадыні пад рукой. Зрэшты, як прыемна мець хоць колькі слоічкаў кансерваванай агароніны, рыбы і мяса ў запасе, калі на парозе нечакана з’явяцца госці. Прыгатаваныя па рэцэптах, якія часта перадаюцца ад пакалення ў пакаленне, такія нарыхтоўкі былі прадметам гонару ў беларускай сям’і. Іх падаюць да стала ў якасці гатовай да ўжывання стравы, гарніру і як дадатак да другіх стаў.

У кожнай мясцовасці Беларусі ёсць свае, адметныя рэцэпты хатніх нарыхтовак. Саленні, квашанні і марынаванні - гэта не толькі смачна, але і карысна.

У адрозненні ад марынавання, якое больш зручнае ў спосабе захоўвання гатовых кансерваў для жыхароў горада, саленне і квашанне традыцыйна вясковыя нарыхтоўкі. Вось некалькі цікавых рэцэптаў традыцыйных саленняў з вёсак Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Мочаныя яблыкі

Інгрыдыенты:

  • Яблыкі
  • Соль
  • Вада

Як гатаваць:

Мачыць яблыкі можна толькі позніх гатункаў, найлепшым з якіх лічыцца антонаўка. Яблыкі адбіраюць аднолькавыя па памеры і абавязкова не пашкоджаныя. На дно бочкі трэба пакласці лісце вішні, смародзіны або жытнюю салому. Потым закласці яблыкі, пераслойваючы іх лісцем вішні і смародзіны. Заліць яблыкі расолам, каб ён цалкам пакрыў яблыкі, накрыць усё чыстай сурвэткай, пакласці драўляны кружок і гнёт груз.

Осенний пирог с яблоками
© Sputnik Людмила Янковская
Яблыкі трэба браць аднолькавыя па памеры

Для расолу трэба ўзяць ваду ў палове аб’ёму яблыкаў, 1,5 ч. лыжкі солі на 3 літры вады. Брадзіць яблыкі будуць 30-40 дзён.

Яблыкі, мочаныя з рабінай

Інгрыдыенты:

  • 5 кг яблыкаў
  • 5 кг рабіны
  • 0,5 кг цукру
  • 3,5 ст. лыжкі солі
  • 10 л вады

Як гатаваць:

Перабраць яблыкі, выдаліць пладаножкі, сухія ягады ў яблыках і рабіне, вымыць іх некалькі разоў, мяняючы ваду, закласці паслойна ў бочку або вядро і заліць ахалоджаным растворам з вады, цукру і солі. Вытрымаць пад гнётам у халодным месцы 30 дзён.

Ягоды рябины
© Sputnik / Александр Поготов
Ягады рабіны

Салёная капуста

Інгрыдыенты на 10 кг нашаткаванай капусты:

  • 300 г морквы
  • 300 г буракоў
  • 300 г гарбуза
  • 300 г журавін
  • 200 г кораня хрэну
  • 0,5 кг  яблыкаў (антонаўка)
  • 1 галоўка капусты;

Для расолу:

  • 4 л вады
  • 1 шклянка буйной солі
  • 0,5 шклянкі цукру

Як гатаваць:

Капусту скласці ў вялікую ёмістасць, дадаць пацёртыя на буйную тарку хрэн, буракі, моркву, гарбуз. Яблыкі парэзаць долькамі. Усё перамяшаць.

Белокочанная капуста
Капусту можна квасіць з ябылкамі

Прыгатаваць расол: закіпяціць ваду разам з соллю і цукрам, астудзіць. Заліць астуджаным расолам сумесь з гародніны і засыпаць туды журавіны. Пакласці качан сярэдняга памеру, а зверху на яго – гнёт, каб расол пакрыў капусту цалкам. Праз тыдзень капуста гатова да ўжывання.

Капуста квашаная галоўкамі

Інгрыдыенты:

  • Капуста
  • Вада
  • Соль
  • Хрэн

Як гатаваць:

У бочку накласці невялікіх качанчыкаў капусты да самага верху. Затым капусту заліць вадой з разлікам 2 шклянкі солі на 10 л вады. Пакласці зверху лісце і ачышчаны корань хрэну, накрыць кружком і пакласці гнёт.

Квашаная капуста галоўкамі
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Квашаная капуста галоўкамі

Такая капуста звычайна квасіцца да вясны.

0
Тэги:
Ларыса Мятлеўская, беларуская кухня
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі