Заняткі ў агульнаадукацыйнай школе, архіўнае фота

Міністэрства аховы здароўя: у многіх школах Беларусі парушаная арганізацыя харчавання

10
(абноўлена 14:19 11.09.2020)
Праведзены ў пачатку навучальнага года маніторынг паказаў, што амаль у кожнай трэцяй школе з тых, што праверылі, выяўлены парушэнні.

МІНСК, 11 вер - Sputnik. Парушэнні ў арганізацыі харчавання выяўлены ў многіх школах Беларусі, пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Кожны год у верасні прадстаўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы правяраюць, ці выконваюцца ва ўстановах адукацыі санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні па арганізацыі харчавання школьнікаў. У гэтым годзе праверылі ўжо трэць школ па ўсёй рэспубліцы, і вынікі апынуліся несуцяшальнымі.

"На жаль, у 27% устаноў з ліку ахопленых маніторынгам выяўлены парушэнні", - канстатавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Сярод асноўных парушэнняў, выяўленых спецыялістамі, - адхіленні ад тэхналогіі падрыхтоўкі страў і ад патрабаванняў па прытрымліванні іх тэмпературы. У многіх школах не функцыянуюць Саветы па харчаванню, а бракеражныя камісіі працуюць фармальна. Акрамя таго, не ажыццяўляецца кантроль за выкананнем асабістай гігіены навучэнцамі і часта парушаецца рэжым уборкі памяшканняў аб'ектаў харчавання. Па ўсіх выяўленых фактах парушэнняў прынятыя меры ў адпаведнасці з заканадаўствам.

"Адзначым, што ў гэтым годзе маніторынг будзе працягнуты да канца верасня, а наглядныя мерапрыемствы за арганізацыяй харчавання будуць ажыццяўляцца на працягу ўсяго навучальнага года", - папярэдзілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

10
Багач

Багач на парозе: завяршаем гаспадарчую працу і назіраем за надвор’ем

847
(абноўлена 10:03 14.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае аб народных традыцыях, звязаных са святам ураджаю.

Згодна з беларускім народным календаром сёння святкуецца Малая Прачыстая або Багач — так называюць заключнае свята збору ўраджаю.

На вёсцы ў гэты дзень усе жыхары збіраліся талакой, перш за ўсё рабілі Багач — лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Кожны вясковец па жменьцы прыносіў зерне новага ўраджаю для Багача. У адну з хат запрашалі святара, а пасля набажэнства лубок з жытам або пшаніцай і запаленай свечкай праносілі па вёсцы і абавязкова вакол статка. У працэсіі ўдзельнічалі усе жыхары вёскі.

Пшеничное поле, архивное фото
© Sputnik / Сергей Венявский
Пшанічнае поле

Потым Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты тых гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абрала лепшымі. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

У народзе гэты дзень лічылі не толькі часам падвядзення вынікам.

Пятровіца – 2018
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач - свята ўраджаю

Менавіта на Багач нашы продкі планавалі будучыя работы, таму і з'явіліся такія прымаўкі:"Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць", "Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку".

Што рабілі нашы продкі

На Багача сяляне імкнуліся адпачыць ад гаспадарчай працы: хадзілі адзін да аднаго ў госці, ладзілі кірмаш і гулянні, падчас якіх хлопцы выглядалі дзяўчат, а дзяўчаты куплялі чырвоныя хусткі і пацеркі ды чакалі жаніхоў.

Слуцкія паясы-2017
© Sputnik Альфрэд Мікус
Абавязкова на Багач ладзілі кірмашы

Гэта было дарэчы, паколькі ў некаторых мясцінах Беларусі вяселлі ладзіліся пераважна ўвосень, да Каляднага посту.

Гаспадыні да гэтага свята пяклі хлеб і пірагі, а таксама гатавалі розныя стравы з гародніны і мяса. У заходніх раёнах Беларусі на Багача забівалі хатнюю скаціну, а гаспадароў, якія шкадавалі гэта рабіць, перасцерагалі, што "жывёлу воўк парве".

Таксама у гэты дзень назіралі за надвор'ем і паводзінамі жывёл. Напрыклад, калі раніцай туман, то хутка пойдуць дажджы, калі ж дзень ясны, то добрае надвор'е пратрымаецца да канца кастрычніка. Калі пасля Малой Прачыстай хатняя жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя.

847
Тэги:
народныя прыкметы, Народныя традыцыі, Багач, Беларусь
Жанчына прыбірае лістоту ў парку

Сезон восеньскіх суботнікаў пачынаецца ў Мінску

11
(абноўлена 12:29 18.09.2020)
У ходзе суботнікаў плануецца добраўпарадкаваць тэрыторыі ўздоўж чыгуначных шляхоў, МКАД і вадаёмаў, а таксама давесці да ладу веладарожкі, паркі і скверы і месцы масавага адпачынку.

МІНСК, 19 вер - Sputnik. Восеньскі месячнік па навядзенні парадку стартуе сёння ў Мінску, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Падчас суботнікаў плануецца добраўпарадкаваць гарадскія тэрыторыі каля чыгуначных шляхоў, МКАД і вадаёмаў. Таксама будуць наводзіць парадак на веладарожках, у парках, скверах і месцах масавага адпачынку мінчан.

Дарэчы, менавіта гараджане робяць вялікі ўнёсак у навядзення парадку ў Мінску. "Мы ўдзячныя мінчанам за актыўны ўдзел у азеляненні горада ў мінулым годзе. Агульнымі намаганнямі нам удалося высадзіць рэкордная колькасць дрэў і кустоў. Запрашаем гараджан і гэтай восенню прыняць удзел у суботніках, у азеляненні сваіх двароў і іншых гарадскіх тэрыторый", - звярнуўся да жыхароў сталіцы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Акрамя таго, гэтай восенню адновіць сваю працу праект "Зялёны двор разам!". У рамках гэтага праекта мінчане змогуць азеляніць свае прыдамавыя тэрыторыі, а камунальныя службы дапамогуць у арганізацыі акцый па пасадцы дрэў і кустоў.

11
Тэги:
Суботнік, Мінск