Былы міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік

Каранік распавёў, чаго чакаць ад другой хвалі каронавіруса ў Беларусі

9
(абноўлена 09:41 14.09.2020)
Паводле прагноза экс-міністра аховы здароўя, другая хваля захворвання на COVID-19 у рэспубліцы будзе менш маштабнай.

МІНСК, 14 вер - Sputnik. Імунітэт у многіх беларусаў, асабліва адчувальных да каронавіруса, ужо сфармаваўся, таму другая хваля хваробы будзе не такой сур'ёзнай, пра гэта заявіў былы міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік ў эфіры тэлеканала АНТ.

Экс-міністр, нядаўна прызначаны кіраўніком Гродзенскай вобласці, лічыць, што Беларусь пайшла па правільным шляху, калі адмовілася ўводзіць жорсткія абмежаванні з-за COVID-19.

"Я разумею, што многія пакуль не гатовыя прызнаць, што Беларусь пайшла верным шляхам. Але мы ад самага пачатку казалі пра тое, што каранцін сваю эфектыўнасць не даказаў", - падкрэсліў Каранік.

Ён перакананы, што другая хваля каронавіруса ў рэспубліцы не нанясе такога ўрону, як першая. "Мы чакаем яе менш маштабнай, бо ў грамадстве сфарміравалася імунная праслойка і досыць шмат людзей, якія дужа прыхільныя да гэтага віруса, яны ім ўжо перахварэлі, і яны ўжо маюць імунітэт", - патлумачыў свой пункт гледжання экс-кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Па апошніх звестках ведамства, у Беларусі па стане зарэгістравана 74 173 выпадкі каронавіруса. За суткі выяўлена 198 новых выпадкаў інфіцыравання. Ахвярамі хваробы з пачатку распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі рэспублікі сталі 750 пацыентаў, у якіх былі сур'ёзныя ўскладненні.

9
Тэги:
Беларусь, каронавірус, Уладзімір Каранік
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (794)
Міністр інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі

Луцкі: Мінску і Маскве патрэбныя агульныя падыходы рэагавання на інфарматакі

5
(абноўлена 14:34 29.09.2020)
Кіраўнік беларускай Мінінфарма лічыць, што трэба больш актыўна прасоўваць пазітыўны парадак дня беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

МІНСК, 29 вер - Sputnik. Міністр інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі лічыць, Мінску і Маскве трэба выпрацаваць агульныя падыходы па рэагаванні на інфармацыйныя атакі і правакацыі.

Дадзеную заяву ён зрабіў у аўторак на пленарным пасяджэнні Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

"Нам трэба больш актыўна прасоўваць пазітыўны парадак беларуска-расійскага супрацоўніцтва, асабліва міжрэгіянальнага. Нарматыўна-прававая база для гэтага ёсць", - заявіў Луцкі.

На яго думку, трэба больш уважліва разгледзець пытанне двухбаковага ўзаемадзеяння ў частцы заканадаўчага рэгулявання дзейнасці СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама "выпрацоўкі агульных падыходаў да рэагавання на дэструктыўныя, небяспечныя для дзяржавы і грамадства інфармацыйныя атакі і правакацыі".

Луцкі таксама адзначыў, што Мінску і Маскве не хапае практычных актыўных дзеянняў па прасоўванні пазітыўнай інфармацыі. "Давайце разбуральнай постпраўдзе эфектыўна супрацьпаставім нашу агульную стваральную праўду", - сказаў кіраўнік беларускай Мінінфарма.

VII Форум рэгіёнаў праходзіць 28-29 верасня ў рэжыме відэаканферэнцыі. Ён прысвечаны тэме "Гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як аснова развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязяў народаў Беларусі і Расіі".

Міністр таксама закрануў тэму фэйкаў і праўды ў СМІ. "Праўда сёння з'яўляецца, з аднаго боку, вельмі важным і запатрабаваным інфармацыйным прадуктам, які прасоўваць на рынку масавай інфармацыі становіцца ўсё больш складана", - канстатаваў ён.

Паводле яго слоў, у апошні час і Беларусь, і Расія "сталі сведкамі неаднаразовых інфармацыйных нападаў на нашы краіны".

"(...) апошнія падзеі ў Беларусі - найбольш яскравы прыклад таго, наколькі магутнымі і разбуральнымі па сваіх наступствах для грамадства яны могуць быць. Скажу галоўнае: праўда ў вельмі цяжкай сутычцы з постпраўдай выстаяла і перамагае", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Разам з тым ён падкрэсліў: "(...) мы павінны выразна ўсведамляць, што гэты беларускі кейс, створаны нашымі знешнімі і ўнутранымі нядобразычліўцамі, ёсць ні што іншае, як спроба пяра ў дачыненні да Расіі".

5
Тэги:
Беларусь, Расія, Ігар Луцкі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Медсястра ідзе па калідоры ў бальніцы

Плюс 314 выпадкаў COVID-19: Мінздароўя апублікавала свежую статыстыку

12
(абноўлена 14:28 29.09.2020)
За ўвесь перыяд пандэміі ў Беларусі памерлі 828 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў і выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

МІНСК, 29 вер - Sputnik. У Беларусі зарэгістраваныя 78 тысяч 260 чалавек са станоўчым тэстам на каронавірусную інфекцыю COVID-19, паведаміла ў аўторак прэс-служба міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

За дзень да гэтага ведамства паведамляла пра 77 тысяч 946 заражаных, такім чынам колькасць інфіцыраваных за суткі павялічылася на 314 чалавек.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі на 29 верасня паправіліся і выпісаныя 74 тысячы 320 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Усяго праведзена 1 мільён 841 тысяча 704 тэста.

За суткі памерлі шэсць пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

12
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (794)
Ніл Гілевіч за працоўным сталом, 1977 год.

Ніл Гілевіч: апошні народны паэт Беларусі

2812
(абноўлена 09:44 30.09.2020)
Сёння народнаму паэту Беларусі магло бы споўніцца 89 гадоў. Sputnik успамінае біяграфію паэта і цікавыя факты з яго жыцця.

Імя Ніл паходзіць ад Нінел, Ленін наадварот. Так будучага паэта назвалі бацькі – сяляне, натхнёныя ідэямі камунізму. Пасля Ніл Гілевіч прызнаваўся, што і сам быў верыў у гэтыя ідэі, але галоўным натхненнем яго творчасці заўсёды была беларуская зямля.

Раннія гады і пачатак творчасці

Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна ў сялянскай сям'і. Яго бацька, Сымон Пятровіч Гілевіч, з'яўляўся старшынёй сельсавету, маці, Кацярына Міхайлаўна, займалася гаспадаркай. Акрамя Ніла ў сям'і нарадзілася яшчэ дзевяць дзяцей, двое з якіх памерлі ў маленстве.

Паэт Ніл Гілевіч
© Sputnik / Виктор Толочко

Да вайны Ніл Гілевіч паспеў скончыць тры класы слабодскай сямігадовай школы, а пасля вызвалення Беларусі пайшоў адразу ў пяты клас у вёску Гайна, якая знаходзілася па суседстве. Падчас вучобы юнак працаваў у калгасе паштальёнам.

Пісаць вершы Ніл Гілевіч пачаў, калі яму было дзевяць гадоў. А першы надрукаваны твор з'явіўся ўжо пасля вайны, у 1946 годзе: верш "Яблынька" апублікаваў часопіс "Бярозка".

Пасля апошняга, сёмага класа паступіў у Мінскае педагагічнае вучылішча, якое скончыў у 1951 годзе. У апошні год вучобы адначасова выкладаў нямецкую мову ў школе, а потым паступіў на філалагічны факультэт БДУ.

Літаратурная праца і палітычная дзейнасць

Першая кніга паэзіі Ніла Гілевіча "Песня ў дарогу" выйшла ў 1957 годзе, а ў 1959-м, калі ён скончыў аспірантуру і пачаў працаваць на кафедры беларускай літаратуры, свет убачыў зборнік "Прадвесне ідзе па зямлі". Адначасова з працай на кафедры, Ніл Гілевіч з'яўляўся літаратурным кансультантам у газеце "Звязда". З 1961 па 1968 год, калі ён атрымаў званне дацэнта, выходзяць яшчэ чатыры зборрнікі: "Неспакой", "Бальшак", "Перазовы" і "Лісце трыпутніку". У 1978 годзе Ніл гілевіч становіцца прафесарарам. Да гэтага часу ў друку ўжо з'явіліся зборнікі "А дзе ж тая крынічанька", "Запаветнае", "Актавы". На працы ва ўніверсітэце Ніл Гілевіч піша шмат кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы, а таксама ўкладае фальклорныя зборнікі, займаўся перакладчыцкай дзейнасцю. Паэт пераклаў на беларускую мову творы звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў.

У 1979 годзе свет убачыў гумарыстычны і сатырычны зборнік паэта "У добрай згодзе".

У 1976 – 1990 годах Ніл Гілевіч з'яўляўся членам прэзідыума, а ў 1980 – 1989-х — першым сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, а таксама старшынёй і адным са стваральнікаў Таварыства беларускай мовы. У гэтыя гады выходзіць зборнік п'ес "Начлег на буслянцы" (1980), а таксама вершаваны раман "Родныя дзеці" (1985), паэтычныя зборнікі "Святлынь" (1984), "Як дрэва карэннем" (1986) і "Повязь" (1987).

Асноўнымі матывамі паэзіі Ніла Гілевіча з'яўляюцца любоў да роднага краю і яго гістарычнай спадчыны, тэмы спалучэння пакаленняў праз час і жахі ваенных гадоў.

Акрамя навуковай і літаратурнай працы займаўся Ніл Гілевіч і палітыкай. 3 1985 года ён працаваў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, а з 1990 з'яўляўся старшынёй яго пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.

У дзевяностыя гады Ніл Гілевіч выдае кнігі паэзіі "Жыта, сосны й валуны" (1990), "Талісман" (1994), "На высокім алтары" (1994), "Вечны матыў" (1994).

Апошнія гады

У двухтысячныя настрой вершаў паэта змяняецца, што лёгка прасачыць па вершах, якія склалі зборнікі "…І плямы на табе няма" (2003), "На флейце самоты" (2004). У канцы 2013 года выйшла апошняя кніга з 23-томнага збору твораў пісьменніка.

Ніл Гілевіч быў узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, Працоўнага Чырвонага Сцяга, а таксама шматлікімі медалямі, ганаровымі граматамі і прэміямі. За пераклады літаратурных твораў урад Балгарыі ўзнагародзіў Гілевіча ордэнам Кірыла і Мяфодзія 1-й ступені (з 1987 года ён з'яўляўся членам праўлення Усесаюзнага таварыства савецка-балгарскай дружбы. Ад Югаславіі Ніл Гілевіч атрымаў ордэн Югаслаўскай зоркі са стужкай. Таксама Ніл Гілевіч з'яўляўся апошнім паэтам Беларусі, які атрымаў званне народнага.

Шматлікія вершы Ніла Гілевіча былі пакладзеныя на музыку. Яе напісалі такія славутыя кампазітары, як І. Лучанок, А. Багатыроў, Я. Глебаў, Э. Зарыцкі і іншыя.

Пайшоў з жыцця народны паэт Беларусі 29 сакавіка 2016 года ў Мінску. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках побач з магілай жонкі Ніны Іванаўны.

2812
Тэги:
Ніл Гілевіч, Беларусь
По теме
"Твой сад цвіце": 63 гады таму пайшоў з жыцця Якуб Колас
Янка Купала: таямніцы жыцця, кахання і смерці
Горкі і Багдановіч размаўлялі на "свойскай" мове
Караткевіч быў сціплым пісьменнікам, які любіў людзей
Бунтарка, бяглячка, паэтка: біяграфія Цёткі