Медсястра ідзе па калідоры ў бальніцы

Плюс 314 выпадкаў COVID-19: Мінздароўя апублікавала свежую статыстыку

16
(абноўлена 14:28 29.09.2020)
За ўвесь перыяд пандэміі ў Беларусі памерлі 828 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў і выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

МІНСК, 29 вер - Sputnik. У Беларусі зарэгістраваныя 78 тысяч 260 чалавек са станоўчым тэстам на каронавірусную інфекцыю COVID-19, паведаміла ў аўторак прэс-служба міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

За дзень да гэтага ведамства паведамляла пра 77 тысяч 946 заражаных, такім чынам колькасць інфіцыраваных за суткі павялічылася на 314 чалавек.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі на 29 верасня паправіліся і выпісаныя 74 тысячы 320 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Усяго праведзена 1 мільён 841 тысяча 704 тэста.

За суткі памерлі шэсць пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

16
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (832)
Тэсты на каронавірус, архіўнае фота

Больш за 700 хворых за суткі: Мінздароўя апублікавала новыя дадзеныя па COVID-19

10
(абноўлена 16:55 21.10.2020)
За мінулыя 24 гадзіны памерла чатыры беларусы з шэрагам хранічных захворванняў і пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірусную інфекцыю ў Беларусі за апошнія суткі павялічылася на 733, паведамілі ў сераду ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

"Зарэгістравана 89 тысяч 642 чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 мільёна 267 тысяч 862 тэсты", - гаворыцца ў паведамленні.

На 21 кастрычніка ў краіне паправіліся і выпісаныя 80 тысяч 905 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны каронавірус. З пачатку пандэміі памёр 941 пацыент, у якіх каронавірус даў ускладненні на шэраг хранічных захворванняў.

Сёння таксама стала вядома, які парадак здачы тэстаў на каронавірус пры падрыхтоўцы да планавай шпіталізацыі.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (832)
Расппрацоўка вакцыны ад каронавіруса

Больш за 80 мутацый каронавіруса выявілі расійскія навукоўцы

7
(абноўлена 16:09 21.10.2020)
У навуковым цэнтры "Вектар" распавялі, як выяўленыя мутацыі ўплываюць на эфектыўнасць вакцыны ад COVID-19.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Пра тое, што расійскі навуковы цэнтр "Вектар" выявіў больш за 80 мутацый каронавіруса, заявіў яго дырэктар цэнтра Рынат Максюта. Паводле яго слоў, ні адна з гэтых мутацый не аказвае істотнага ўплыву на эфектыўнасць вакцыны ад COVID-19.

"У цяперашні час больш за 80 неклеатыдных замен намі былі выяўлены, якія не фігуруюць у міжнародных базах дадзеных, але гэтыя змены не крытычныя і не ўплываюць на эфектыўнасць распрацаванай пептыднай вакцыны", - сказаў Максюта на пасяджэнні дыскусійнага клуба "Валдай".

Нагадаем, Уладзімір Пуцін на мінулым тыдні абвясціў аб рэгістрацыі яшчэ адной расійскай вакцыны ад каронавіруса. Прэпарат распрацаваў дзяржаўны навуковы цэнтр "Вектар", гэта ўжо другая вакцына ад COVID-19. Яна атрымала назву "ЭпіВакКарона". Пострэгістрацыйныя даследаванні могуць пачацца ў лістападзе, тады ж частка вакцыны могуць запусціць у грамадзянскі абарот.

Першым зарэгістраваным прэпаратам ад COVID-19 у свеце стала вакцына "Спутник V", распрацаваная НДЦМ імя Н.Ф. Гамалеі. У жніўні яна атрымала пасведчанне аб рэгістрацыі. Зараз клінічныя выпрабаванні праводзяцца ў тым ліку ў Беларусі, Венесуэле і ААЭ.

7
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (832)
Які сёння дзень: 22 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 22 кастрычніка 2020 года

0
(абноўлена 09:44 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 70 дзён.

Якія падзеі адбыліся 22 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 кастрычніка

  • У 1702 годзе рускія войскі ўзялі крэпасць Нотэбург падчас Паўночнай вайны.
  • У 1916 годзе адбылося паўстанне салдат, казакаў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі.
  • У 1988 годзе ў Вільнюсе пачаўся ўстаноўчы з’езд Літоўскага руху за перабудову "Саюдзіс".

Хто нарадзіўся 22 кастрычніка

  • 1918 год: Алесь Бажко, беларускі пісьменнік, перакладчык.
  • 1958 год: Аляксандр Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся венгерскі кампазітар Ферэнц Ліст, французскія актрысы Сара Бернар і Катрын Дэнёў і рускі пісьменнік і паэт Іван Бунін.

22 кастрычніка ў народным календары

22 кастрычніка Праваслаўная царква шануе памяць аднаго з дванаццаці апосталаў - Якава Алфеева, які быў братам евангеліста і апостала Матфея.

У народзе гэты дзень называлі "дрэвапілец" – надыходзіў час нарыхтоўваць дровы, а таксама рубіць дрэвы ў лесе для будаўніцтва. Восеньскі перыяд, калі дрэвы "засынаюць", лічыўся найлепшым для нарыхтоўкі, таму што летам драўніна занадта сакавітая.  

Назіралі ў гэты дзень за надвор'ем. Калі раніцай ішоў дождж, увечары можа быць снег. Галалёд прадракаў дажджлівае надвор'е. Калі на пладовых дрэвах яшчэ трымалася лісце, гэта значыць, яшчэ будзе цёпла.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей