Прылёт турыстаў у Маскву

Тэрмін самаізаляцыі ў Беларусі скарочаны да 10 сутак

12
(абноўлена 09:17 14.10.2020)
Таксама быў пашыраны спіс грамадзян, на якіх не распаўсюджваюцца патрабаванні па выкананню каранціна.

МІНСК, 14 кас - Sputnik. Тэрмін самаізаляцыі з-за каронавіруса ў Беларусі скарочаны да 10 сутак, адпаведны праект пастановы ўнесла ва ўрад Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

"У мэтах забеспячэння абароны здароўя насельніцтва, папярэджання распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь актуалізаваныя патрабаванні да захавання самаізаляцыі - тэрмін знаходжання ў самаізаляцыі скарочаны да 10 каляндарных дзён з даты апошняга кантакту", - гаворыцца ў дакуменце.

Грамадзянам, якія знаходзяцца ў самаізаляцыі, дазволена ў выпадку крайняй неабходнасці наведваць бальніцы для атрымання экстранай або неадкладнай медыцынскай дапамогі.

У пастанове таксама гаворыцца, што замежнікі і асобы без грамадзянства (акрамя тых, што пастаянна пражываюць у Беларусі), якія прыбылі з дзяржаў, не ўключаных у Пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, пры перасячэнні мяжы рэспублікі павінны мець арыгінал даведкі (на рускай, беларускай ці англійскай мовах), якая пацвярджае адмоўны вынік тэста на каронавірус, зроблены не пазней за 72 гадзін да даты ўезду.

Таксама быў пашыраны спіс грамадзян, на якіх не распаўсюджваецца патрабаванні па выкананні каранціну, да іх аднеслі:

  • кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый
  • асоб, якія едуць па тэрыторыі Беларусі транзітам і маюць дакументы, якія пацвярджаюць выезд на працягу адных сутак
  • грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у рэспубліцы, якія прыбылі ў Беларусь пасля знаходжання ў службовай камандзіроўцы з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, а таксама з краін, не ўключаных у пералік краін з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, і тых, што рухаліся транзітам праз краіны, якія ўвайшлі ў пералік, пры ўмове наяўнасці ў гэтых асобаў дакументальнага пацверджання транзітнага праезду праз краіну, уключаную ў пералік
  • асоб, якія ажыццяўляюць перавозкі ствалавых клетак, органаў для трансплантацыі

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

12
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Прызыўнікі

Мінабароны пра павесткі, што прыходзяць на электронную пошту: гэта фэйк

7
(абноўлена 15:18 20.10.2020)
Па звестках ведамства, у апошні час пачасціліся выпадкі, калі на пошту беларусам рассылаюць лісты аб абавязковай яўцы ў ваенкамат ад імя Мінабароны.

МІНСК, 20 кас - Sputnik. Міністэрства абароны Беларусі абвергла сапраўднасць рассыланых беларусам на электронную пошту павестак у ваенкамат, пра гэта заявілі ў прэс-службе ведамства.

"Паведамленне ад імя ваеннага ведамства, якое рассылаецца па электроннай пошце з адраса info.mil.by@yandex.by і распавядае аб яўцы ў ваенкамат не з'яўляецца сапраўдным. Адрас не належыць Мінабароны", - распавялі там.

У Мінабароны нагадалі, што абавязкі грамадзян па выкананні вайсковага абавязку пералічаныя ў законе "Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе", а не ў законе, які згадваецца ў фэйкавых паведамленнях.

У ведамстве падкрэслілі, што грамадзян выклікаюць у ваенкамат ці іншы орган, які ажыццяўляе воiнскi ўлiк, толькі персанальнымі павесткамі, у якіх паказваецца не тэлефон даверу дзяржорганаў, а тэлефон службовай асобы органа, які выклікае грамадзяніна.

"Калі ў вас узнікаюць пытанні, калі ласка, звяртайцеся за растлумачэннем ў ваенкамат па месцы жыхарства", - парэкамендавалі ў Мінабароны.

Нядаўна ашуканцы рассылалі беларусам фэйкавыя лісты ад імя Міністэрства аховы здароўя аб прымусовай вакцынацыі ад карнавіруса. У міністэрстве папярэдзілі, што ніякіх лістоў не рассылаюць, і нагадалі, што ўдзел у клінічных выпрабаваннях магчыма толькі на добраахвотнай аснове пасля правядзення маштабнага медыцынскага абследавання.

7
Тэги:
Міністэрства абароны РБ
Машына хуткай дапамогі каля бальніцы

Зноў больш за 600 хворых: Мінздароўя агучыла свежую статыстыку па COVID-19

3
За мінулыя суткі каронавірусная інфекцыя забрала жыцці яшчэ чатырох пацыентаў, ахвярамі хваробы сталі ўжо 937 чалавек.

МІНСК, 20 кас - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі наблізілася да 89 тысячаў, такую лічбу ў аўторак агучылі ў міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

"Зарэгістравана 88 909 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19", - паведамілі ў ведамстве.

З учорашняга дня ў рэспубліцы выявілі 619 новых выпадкаў заражэння каронавірусам. Пры гэтым чатыры пацыента з пацверджаным дыягназам COVID-19 памерлі ад ускладненняў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў нашай краіне каронавірусная інфекцыя забрала ўжо 937 жыццяў.

"У Беларусі на 20 кастрычніка паправіліся і выпісаныя 80 503 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19", - распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Адпаведна, за мінулыя суткі шэрагі тых, хто паправіўся, папоўнілі 373 чалавекі. На лячэнні па-ранейшаму знаходзяцца 8 406 пацыентаў, хворых на каронавірус.

З лютага беларускія медыкі правялі ужо 2 244 310 тэстаў на каронавірус па ўсёй краіне.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Прэм'ер-міністр РФ М. Мішусцін прыняў удзел у пасяджэнні міжнароднага дыскусійнага клуба Валдай

Мішусцін: стратэгію развіцця ЕАЭС прадставяць на адабрэнне прэзідэнтам

10
(абноўлена 17:32 20.10.2020)
Каронавірус разбіў ілюзіі тых, хто лічыў сябе непаражальнымі; толькі сумеснымі намаганнямі свет можа супрацьстаяць пагрозе, заявіў прэм'ер-міністр РФ.

МІНСК, 20 кас - Sputnik. Праект стратэгіі развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) вынесуць на разгляд прэзідэнтаў, адпаведную заяву зрабіў прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін у аўторак на пасяджэнні дыскусійнага клуба "Валдай".

"ЕАЭС дапамог краінам усвядоміць стратэгіі развіцця, аб'яднаць іх у стратэгію развіцця ЕАЭС. Праект гэтай стратэгіі сёння ў нас гатовы, мы яго горача абмяркоўвалі некалькі месяцаў, будзем выносіць яго на вышэйшы савет, каб прэзідэнты ўхвалілі", - заявіў кіраўнік расійскага Кабінета міністраў.

Пандэмія каронавіруса "згуртавала краіны" саюза, лічыць Мішусцін.

Ён нагадаў, што галоўнымі ў ЕАЭС з'яўляюцца чатыры свабоды - руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы. "Лічбавая платформа ЕАЭС - над ёй працуе Еўразійскі банк развіцця - павінна даць такую свабоду", - упэўнены прэм'ер-міністр РФ. У якасці прыкладу ён прывёў распрацоўку мабільнага прыкладання для свабоднага руху працоўнай сілы, каб любы жыхар саюза мог свабодна працаўладкавацца.

Пра ўпэўненасць і пэўнасці

"На сёння нам неабходна больш пэўнасці. Гэта добрае англійскае слова certainty. Пэўнасць, якая дасць нам упэўненасць у заўтрашнім дні, [дасць] нашым дзецям упэўненасць у тым, што ўсё будзе добра", - сказаў ён, адказваючы на пытанне ўдзельніка паседжання з КНР.

Прэм'ер выказаў надзею на тое, што дзякуючы "добра пастаўленым" лідарамі дзвюх краін стратэгічным задачам РФ і Кітай жывуць "у добрай пэўнасці".

Як адзначыў Мішусцін, урад Расіі зараз працуе ў фармаце стратэгічнага планавання. "Для нас асноўнае мэтапакладанне, усе асноўныя стратэгіі, якія былі паказаны прэзідэнтам у адпаведным нашым указе аб нацыянальных мэтах развіцця, - гэта такая ключавая мэта, - падкрэсліў прэм'ер. - Яны, дарэчы, усе карэлююцца з Мэтамі ўстойлівага развіцця ААН, што таксама вельмі важна. Мы, імкнучыся да гэтага, дэкампазіруем адпаведныя мэты ў праграмы работы дзяржаўных інстытутаў, федэральных органаў выканаўчай улады, дзяржаўных кампаній, нацыянальных праектаў".

Аб пандэміі і вакцыне ад каронавіруса

Каронавірус разбіў ілюзіі тых, хто лічыў сябе непаражальнымі; толькі сумеснымі намаганнямі свет можа супрацьстаяць пагрозе, заявіў прэм'ер-міністр РФ.

Паводле яго слоў, міжнародным фактарам па барацьбе з каронавірусам можа стаць новая вакцына, якую ўдалося стварыць у Расіі.

"Мы гатовыя аказаць дапамогу, падзяліцца любым вопытам, які напрацавалі за гэты час, і заўсёды адкрытыя для дыялогу нягледзячы на палітычныя, культурныя, або любыя іншыя адрозненні. Гэта наша прынцыповая пазіцыя", - заявіў Мішусцін.

Ён таксама адзначыў, што ўсе рашэнні, якія прымаў кабінет міністраў РФ падчас пандэміі, падпарадкоўваліся адной задачы - выратаваць жыцці людзей.
"Мы дапамагалі тым, хто больш за ўсё пацярпеў у гэтай сітуацыі. Гэта і самі людзі, і бізнес, і цэлыя галіны эканомікі", - пракаментаваў кіраўнік Кабінета міністраў. Пандэмія запатрабавала сур'ёзных выдаткаў бюджэту, але іншага спосабу падтрымаць эканоміку і людзей не было, дадаў ён.

"Цяпер барацьбу з каронавірусам мы вядзем сістэмна, без рыўкоў і шокаў. Ва ўрада ёсць разуменне таго, што трэба рабіць у эканоміцы, у ахове здароўя, у іншых ключавых сферах, ёсць магчымасці, каб дзейнічаць на апярэджанне", - заявіў Мішусцін.

10
Тэги:
Міхаіл Мішусцін, ЕАЭС