Беларускі пашпарт, архіўнае фота

Каля 100 беларусаў ужо атрымалі біяметрычныя дакументы

20
(абноўлена 10:11 16.10.2020)
Масавую выдачу біяметрычных пашпартоў і ID-карт у Беларусі плануюць пачаць са студзеня наступнага года.

МІНСК, 16 кас - Sputnik. У Мінску ў тэставым рэжыме пачалі выдаваць біяметрычныя дакументы, іх атрымалі ўжо каля 100 чалавек, пра гэта паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксея Бегуна.

Образцы ID-карт
© Sputnik Юлия Балакирева
Узоры ID-карт

У дадзены момант у Мінску такія біяметрычныя пашпарты і ID-карты выдаюць у якасці эксперыменту ў Фрунзенскім і ў Партызанскім раёнах. Для атрымання такіх дакументаў людзям не трэба падаваць ніякіх дадатковых дакументаў, акрамя пашпарта. Робяць фатаграфію, здымаюць адбіткі пальцаў і правяраюць усю неабходную інфармацыю прама на месцы.

Образец биометрического паспорта
© Photo : Министерство связи и информатизации РБ
Узор біяметрычнага пашпарта

Біяметрычныя пашпарты і ID-карты ўжо атрымалі беларусы, якія звярнуліся ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі па месцы рэгістрацыі. Іх выдаюць толькі па папярэдняй згодзе кожнага чалавека. Зараз выдача біяметрычных дакументаў праводзіцца ў тэставым рэжыме - спецыялісты наладжваюць абсталяванне для іх масавай выдачы.

Біяметрычныя дакументы ў Беларусі плануюць пачаць выдаваць масава са студзеня 2021 года. Дакументам, які будзе выкарыстоўвацца ўнутры краіны, будзе ID-карта. Каб выехаць за мяжу, патрэбен будзе біяметрычны пашпарт.

Звычайныя папяровыя пашпарта пры гэтым працягнуць дзейнічаць.

20
Тэги:
Пашпарт, Беларусь
Стадыён Уэмблі у Лондане

Фінал Еўра-2020 могуць перанесці з Лондана

7
(абноўлена 12:21 18.06.2021)
УЕФА можа перанесці фінальны паядынак, так як у Лондане дзейнічаюць жорсткія каранцінныя меры.

МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе могуць перанесці з Лондана ў Будапешт, паведамляе Times.

Фінал Еўра-2020 павінен прайсці ў Лондане на стадыёне "Уэмблі" 11 ліпеня.

Паводле інфармацыі крыніцы, калі афіцыйныя асобы УЕФА і ФІФА не будуць вызвалены ад неабходнасці праходзіць самаізаляцыю па прыбыцці, будзе разгледжаны варыянт з пераносам матча з Лондана ў Будапешт.

У сваю чаргу, брытанскі Кабмін абмяркоўвае магчымасць зрабіць выключэнне для 2,5 тысяч прадстаўнікоў УЕФА і ФІФА, палітыкаў, спонсараў і вяшчальнікаў і дазволіць ім не сыходзіць на ізаляцыю.

Афіцыйным асобам могуць дазволіць наведваць матчы плэй-оф Еўра на "Уэмблі", трэніроўкі каманд, сустракацца з членамі ўрада Вялікабрытаніі.

Стадыён "Уэмблі" умяшчае 90 000 гледачоў. На першых матчах кантынентальнага першынства ў Лондане ўстаноўлена абмежаванне ў 25% ад ёмістасці арэны - 22 500 чалавек. Плануецца, што гэтая колькасць будзе павялічана да плэй-оф.

Дарэчы, на матчах чэмпіянату Еўропы ў Венгрыі дазволена 100-працэнтная запаўняльнасць стадыёна.

У Лондане пройдуць яшчэ дзве сустрэчы групавога этапу з удзелам зборнай Англіі, два матчы 1/8 фіналу турніру, паўфінал і фінал.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
УЕФА, Лондан, Еўра-2020, фінал
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Макей: Беларусь выстаіць ва ўмовах санкцый Захаду

11
(абноўлена 17:02 18.06.2021)
Па словах кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства, меры ў адказ на санкцыі будуць прымацца з улікам саюзніцкіх адносін.

МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Беларусь здолее выстаяць ва ўмовах заходніх санкцый, а меры рэспублікі ў адказ улічваюць наяўнасць у Мінска саюзнікаў, якія гатовы падтрымаць, заявіў у пятніцу кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.

"Мы выстаім", - сказаў ён пасля перамоў са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.

Пры гэтым Макей адзначыў, што краіна прыме "канкрэтныя меры" процідзеяння, пры гэтым будзе ўлічвацца тое, што Беларусь не адна, і ў яе ёсць верныя саюзнікі, якія гатовы заўсёды падтрымаць рэспубліку.

Новы чацвёрты пакет санкцый

Еўрапарламент 10 чэрвеня прыняў рэзалюцыю па Беларусі падчас пленарнай сесіі ў Страсбургу.

Рэзалюцыя заклікае ЕС да ўвядзення супраць афіцыйнага Мінска новых санкцый - як эканамічных, так і персанальных, а таксама да часовага адключэння Беларусі ад плацежнай сістэмы SWIFT.

Санкцыі могуць таксама закрануць гандаль сырой нафтай і нафтавымі прадуктамі, калійную, сталеліцейную і дрэваапрацоўчую прамысловасць. Заклікаецца спыніць супрацоўніцтва і фінансаванне беларускіх дзяржаўных банкаў і абмежаваць крэдытныя лініі міжнародных банкаў для даччыных банкаў у Беларусі.

У санкцыйны пералік еўрадэпутаты заклікаюць уключыць адказных за пасадку борта Ryanair у Мінску.

Еўрасаюз тройчы публікаваў санкцыйныя спіскі па Беларусі 2 кастрычніка, 6 лістапада і 17 снежня 2020 года. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў "чорны спіс" у другім пакеце.

У агульнай складанасці ў абмежавальных спісах - 55 прозвішчаў беларускіх грамадзян. Санкцыі закранулі і сем юрыдычных асоб у Беларусі: ААТ "140 рамонтны завод" (прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу ў Барысаве, якое займаецца бронетэхнікай), ААТ "Агат - электрамеханічны завод" (электроніка для ВПК), ААТ "МЗКЦ" (колавая тэхніка для ВПК) , ЗАТ "Белтэхэкспарт" (пастаўкі зброі на экспарт), Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Dana Holdings (найбуйнейшы дэвелапер), IT-кампанія ТАА "Synesis" (сістэмы відэаназірання і распазнання).

Беларусь увяла люстраныя меры супраць Еўрасаюза і некаторых еўрапейскіх кампаній, сярод якіх Skoda і Beiersdorf (гандлёвая марка Nivea). У ліку мер - прыпыненне дзейнасці каардынацыйнай групы "Беларусь - ЕС" і паніжэнне ўзроўню ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве".

Чытайце таксама:

11
Тэги:
Захад, санкцыі, Беларусь, Уладзімір Макей