Студэнты падчас акцыі пратэсту

За прагулы адкажуць: у Беларусі змянілі парадак выплаты стыпендый

22
(абноўлена 11:50 16.10.2020)
Папраўкі ў пастанову былі ўнесены на фоне масавых акцый пратэстаў, якія праходзяць у краіне пасля выбараў. Студэнты - актыўныя іх удзельнікі.

МІНСК, 16 кас - Sputnik. Мінадукацыі і Мінфін адкарэктавалі інструкцыю аб умовах, парадку прызначэння і выплаце стыпендый.

Раней на стыпендыю маглі разлічваць студэнты, якія маюць толькі станоўчыя ацэнкі. Згодна з новымі правіламі навучэнцы, якія прапусцілі больш за 10 гадзін вучэбных заняткаў на працягу месяца без паважных прычын, грашовыя выплаты не атрымаюць, нават пры выдатных адзнаках у залікоўцы.

Выплата стыпендый студэнтам-прагульшчыкам будзе спыняцца тэрмінам на адзін месяц на падставе загаду кіраўніка ўстановы адукацыі.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання - з сённяшняга дня.

Студэнцкі пратэст

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова выказваўся пра ўдзел студэнтаў у масавых акцыях пратэсту, якія пачаліся ў Беларусі 9 жніўня пасля выбараў прэзідэнта.

Так, 9 кастрычніка на нарадзе па актуальных пытаннях ён заяўляў, што паводзіны часткі навучэнцаў ВНУ паказвае "іх, мякка кажучы, нядбайнае стаўленне да вышэйшай адукацыі" і гэта можа прывесці "да страты яе каштоўнасці як значнай сацыяльнай ступені". Адказнасць кіраўнік дзяржавы ўсклаў на рэктараў ВНУ і папярэдзіў, што ў бліжэйшы час гэтая кадравая праблема будзе вырашацца.

Масавыя акцыі пратэсту ў Беларусі пачаліся 9 жніўня пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, паводле звестак ЦВК, перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы больш за 80% галасоў. У першыя дні акцыі душыліся сілавікамі з ужываннем спецсродкаў. Па афіцыйных дадзеных, за першыя дні каля сямі тысяч чалавек былі затрыманыя, сотні пацярпелі. Улады афіцыйна пацвердзілі гібель траіх пратэстуючых.

22
Тэги:
студэнты, Беларусь, Міністэрства фінансаў Беларусі, Міністэрства адукацыі РБ
Мужчына на аўтобусным прыпынку

Адкрыццё новай веткі метро: якія змены чакаюць наземны транспарт Мінска

1
(абноўлена 12:48 20.10.2020)
Адчувальныя карэкціроўкі ў маршруты наземнага транспарту плануюць уносіць пасля таго, як адбудзецца на практыцы пераразмеркаванне пасажырапатокаў.

МИНС, 20 кас - Sputnik. З будучым пускам першага ўчастка трэцяй лініі метрапалітэна будуць скарэкціраваны і маршруты наземнага транспарту, але сур'ёзных зменаў чакаць не варта, пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня аўтамабіліста, начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак ГП "Сталічны транспарт і сувязь" Аляксандр Капцюх.

"Усё ж такі першы пускавы ўчастак трэцяй лініі, які складаецца з чатырох станцый, у цэнтры горада. Сур'ёзных змяненняў у рэарганізацыю грамадскага транспарту гэта не прынясе", - удакладніў Капцюх.

Такіх адчувальных зменаў, як гэта было пры падаўжэнні другой лініі метрапалітэна да Каменнай горкі або першай да Малінаўкі, не будзе. Па словах Капцюха, цяпер канцэпцыя і схема новых магчымых маршрутаў распрацавана і абмяркоўваецца ў Мінгарвыканкаме. Пры гэтым транспартнікі прапануюць не ўжываць радыкальных мер, пакуль не ўбачаць пераразмеркаванне пасажырапатокаў на практыцы, і толькі з улікам гэтага ўносіць карэкціроўкі ў маршруты наземнага транспарту.

Трэцюю лінію метро ў Мінску плануюць запусціць напрыканцы кастрычніка - пачатку лістапада. Зараз там праводзіцца рэгуляванне ўпраўлення новых рухомых саставаў і падрыхтоўка станцый да працы. У будучыні ў сталічнай падземцы можа з'явіцца чацвёртая лінія метро - кальцавая.

Праезд не падаражэе

Па словах намесніка генеральнага дырэктара прадпрыемства "Мінсктранс" Віктара Тозіка, у бліжэйшы час кошт праезду ў Мінску не зменіцца. Цяпер пасажыры кампенсуюць затраты на паездку толькі на 44-46%.

У апошні раз плата за праезд у грамадскім транспарце Мінска павялічвалася 26 снежня мінулага года на 0,5 капейкі. Зараз паездка на наземным транспарце будзе каштаваць 65 капеек, у метро - 70.

Нагадаем, што ў Мінску ў гэтым годзе было адкрыта дзевяць новых маршрутаў гарадскога транспарту: восем аўтобусных і адзін тралейбусны. Звязана гэта з развіццём новых жылых раёнаў. Сёння ў сталіцы працуе 199 маршрутаў аўтобусаў, 8 электробусов, 89 - тралейбусаў, 8 трамваяў, і пакуль яшчэ дзве лініі метрапалітэна. Акрамя таго, маршрутныя таксі ездзяць у горадзе па 43 маршрутах. У гадзіну пік у горадзе працуе 1115 аўтобусаў, 608 тралейбусаў, 98 трамваяў, у непікавы час да 44% грамадскага транспарту адпраўляецца на дэпо.

1
Тэги:
Мінскі метрапалітэн, Мінск
Злева направа: Наталля Лапцева, Аляксандр Бахановіч, Наталля Карчэўская

Лукашэнка змяніў рэктараў у трох ВНУ

3
(абноўлена 13:02 20.10.2020)
Беларускія ўлады раней анансавалі прызначэнне новых кіраўнікоў у вышэйшых навучальных установах у сувязі з удзелам студэнтаў у пратэстных акцыях.

МІНСК, 20 кас - Sputnik. У трох беларускіх ВНУ змянілася кіраўніцтва, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 кастрычніка казаў пра тое, што ў яго ёсць пытанні да працы Міністэрства адукацыі. У прыватнасці, ён абурыўся паводзінамі студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у пратэстных акцыях.

Паводле яго слоў, гэта недапрацоўкі рэктараў ВНУ. "У бліжэйшы час, на працягу тыдня, мы павінны вырашыць кадравую праблему па такіх ВНУ", - анансаваў ён тады кадравыя перастаноўкі.

Згодна з інфармацыяй Telegram-канала спіс кадравых рашэнняў выглядае так:

  • МДЛУ - Наталля Лапцева (да гэтага ўзначальвала факультэт нямецкай мовы)
  • БДУКМ - Наталля Карчэўская (была намеснік міністра культуры)
  • БрДТУ - Аляксандр Бахановіч (экс-прарэктар па вучэбнай працы БНТУ)

Квартэт рэктараў

Аляксандр Лукашэнка яшчэ 21 верасня змяніў кіраўнікоў трох медыцынскіх ВНУ. На пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта узгоднены Сяргей Рубніковіч.

Рэктарам Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта узгоднены Ігар Стома. Таксама беларускі лідар даў згоду на прызначэнне Алены Кратковай рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Тады ж было прынята рашэнне аб прызначэнні Вячаслава Даніловіча рэктарам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якая засталася без кіраўніка 20 жніўня, калі ў адстаўку быў адпраўлены Генадзь Пальчык.

Масавыя акцыі пратэсту ў Беларусі пачаліся 9 жніўня пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, паводле звестак ЦВК, перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы больш за 80% галасоў. У першыя дні акцыі душыліся сілавікамі з ужываннем спецсродкаў. Па афіцыйных дадзеных, за першыя дні каля сямі тысяч чалавек былі затрыманыя, сотні пацярпелі. Улады афіцыйна пацвердзілі гібель траіх пратэстоўцаў.

3
Тэги:
ВНУ, Аляксандр Лукашэнка