Людзі ў ахоўных масках

Імунолаг прадказаў, калі завершыцца пандэмія каронавіруса

62
(абноўлена 09:51 30.10.2020)
У дадзены момант па ўсім свеце распаўсюджваецца другая хваля COVID-19, некаторыя навукоўцы лічаць, што захворванне людзі будуць пераносіць цяжэй, чым вясной бягучага года.

МІНСК, 1 ліс - Sputnik. Пандэмія каронавіруса не скончыцца да таго моманту, пакуль імунная праслойка насельніцтва ня дасягне 70-80%, пра гэта заявіў лекар-імунолаг, спецыяліст па асабліва небяспечных iнфекцыях Уладзіслаў Жамчугоў.

"Пандэмія прытармазіцца, калі будзе дасягнута імунная праслойка 60% і вышэй. Пасля 70-80% - спыніцца", - цытуе яго РІА "Новости".

Паводле яго слоў, цяпер не варта разлічваць на хуткі вынік барацьбы з COVID-19. "Чакаць зараз прыпынення ад прынятых мер не варта, я думаю, што можна чакаць толькі прытармажвання, што, уласна, і адбываецца", - растлумачыў Жамчугоў.

Каб выявіць рэальны рост колькасці загінулых ад каронавіруса, медык парэкамендаваў пралічыць, ці прапарцыйны ён росту колькасці выяўленых заражаных. Эксперт адзначыў, што таксама важна ўлічваць агульную колькасць зробленых тэстаў.

Чытайце таксама:

62
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1191)
Сафія Сапега

Лаўроў і Макей абмяркуюць тэму затрыманай у Мінску Сапегі

14
(абноўлена 09:27 18.06.2021)
Па словах афіцыйнага прадстаўніка расійскага МЗС, у Маскве міністры падымуць тэму Сапегі.

МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Тэму затрыманай у Беларусі расіянкі Соф'і Сапегі абмяркуюць у пятніцу, 18 чэрвеня, на сустрэчы ў Маскве кіраўнікі МЗС Расіі і МЗС Беларусі Сяргей Лаўроў і Уладзімір Макей, паведаміла напярэдадні афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава.

Яна адзначыла, што расійскі бок аказвае Сапеге неабходнае садзейнічанне, дыпламаты РФ наведваюць яе.

"Безумоўна, і гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца", - паведаміла Захарава ў эфіры канала RTVI.

Сапега была знята з самалёта ірландскай кампаніі Ryanair, які экстранна сеў у Мінску 23 траўня. У Беларусі расіянка праходзіць па двух крымінальных справах.

Як заявіў на прэс-канферэнцыі кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара, яна знаходзілася ў поле зроку беларускіх сілавікоў яшчэ з канца мінулага года як адміністратар прызнанага экстрэмісцкім Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі", дзе выкладвалі дадзеныя сілавікоў і дзяржслужачых.

Сёння Макей правядзе ў Маскве сустрэчу са сваім расійскім калегам Лаўровым. Праграмай прадугледжаны перамовы па шырокім коле пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднага парадку.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
Масква, МЗС, Сафія Сапега, Мінск, Уладзімір Макей, Сяргей Лаўроў
Лета ў Мінску

Спякота і засуха: у Беларусі абяцаюць да +33 на выхадных

13
(абноўлена 17:31 17.06.2021)
Цёплае сонечнае і па-сапраўднаму летняе надвор'е прынёс у Беларусь антыцыклон Zoe, а вось дажджоў у бліжэйшыя дні сіноптыкі не абяцаюць.

МІНСК, 18 чэр – Sputnik. У бліжэйшыя дні спёка ў Беларусі будзе нарастаць, дажджоў не чакаецца, распавялі ў Белгідрамеце.

"Антыцыклон Zoe прынёс на тэрыторыю Беларусі цёплае сонечнае надвор'е, да канца гэтага тыдня яго ўплыў захаваецца", - цытуе Белгідрамет агенцтва БелТА.

Сіноптыкі раяць не забываць асноўныя правілы паводзін у спякоту, асабліва для пажылых людзей: не выходзіць з дому без патрэбы падчас максімальнай сонечнай актыўнасці, абавязкова апранаць галаўны ўбор і браць з сабой ваду.

Знаходзячыся на вуліцы, можна часам заходзіць у крамы або гандлёвыя цэнтры з кандыцыянерамі.

Купальны сезон у Беларусі

Дзякуючы спякоце нарэшце стане цяплей вада ў беларускіх рэках і вадаёмах: яна прагрэецца прыкладна да 23 градусаў. Зрэшты, сіноптыкі раяць быць асабліва ўважлівымі ля вады. Ёсць у спёкі і іншая прыхаваная небяспека: любы недакурак ці падпаленая запалка можа прывесці да ляснога пажару.

Сёння, 18 чэрвеня, ападкаў не чакаецца, будзе дзьмуць усходні вецер, тэмпература паветра днём - да плюс 31.

У суботу, 19 чэрвеня, будзе яшчэ цяплей - да плюс 32. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, ападкаў не чакаецца.

У нядзелю і панядзелак, 20-21 чэрвеня, паветра прагрэецца да 33, і зноў без ападкаў.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
антыцыклон Zoe, антыцыклон, Надвор'е, Беларусь, Засуха, Спякота
Беларускі атрымалі перамогу над зборнай Іспаніі

Баскетбалісткі зборнай Беларусі перамаглі іспанак у матчы чэмпіянату Еўропы

0
(абноўлена 09:15 18.06.2021)
Пераможцы груп напрамую выходзяць у 1/4, зборныя, якія занялі другія і трэція месцы, правядуць матчы за трапленне ў чвэрцьфінал.

МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Беларуская жаночая зборная абыграла каманду Іспаніі на старце чэмпіянату Еўропы па баскетболе, які праходзіць у Іспаніі і Францыі.

Сустрэча групы А прайшла 17 чэрвеня ў іспанскай Валенсіі. Матч завяршыўся з лікам 53:51 (14:9, 7:13, 14:11, 18:18).

У беларусак вызначылася Марыя Папова - яна зрабіла дабл-дабл (19 ачкоў, 13 падбораў). Для іспанскай каманды 15 ачкоў набрала Асту Ндур.

Цяпер у групе А знаходзяцца Швецыя - 2 ачкі (1 матч), Беларусь - 2 (1), Іспанія - 1 (1), Славакія - 1 (1).

Пераможцы груп напрамую выходзяць у чвэрцьфінал. Зборныя, якія занялі другія і трэція месцы, 21 чэрвеня правядуць матчы за трапленне ў 1/4 фіналу.

Чвэрцьфіналы пройдуць 23 чэрвеня, паўфіналы - 26 чэрвеня, фінальны матч за бронзавыя ўзнагароды адбудзецца 27 чэрвеня.

Чэмпіянат Еўропы па баскетболе праходзіць з 17 па 27 чэрвеня ў Іспаніі і Францыі, зборныя якіх вызвалены ад кваліфікацыі. Беларускі гуляюць свае матчы ў Іспаніі, ім яшчэ трэба будзе сустрэцца з камандамі Швецыі (20 чэрвеня) і Славакіі (18 чэрвеня).

Нагадаем, што раней зборная Беларусі прайграла спарынгавы матч зборнай Расіі. У рамках падрыхтоўкі да Еўрабаскета беларускі таксама правялі сустрэчы з Турцыяй (52:56) і Расіяй (36:74), а затым Чэхіяй - 59:71 і 57:54.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Іспанія, Еўропа, чэмпіянат, Беларусь, баскетбалісткі