СААЗ распавяла пра рызыкі скарачэння каранціну пры захворванні на COVID

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкПраца рынку, архіўнае фота
Праца рынку, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Двухтыднёвы тэрмін ізаляцыі тлумачыцца інкубацыйным перыядам віруса, аднак некаторыя краіны скарачаюць перыяд каранціну.

МІНСК, 7 ліс - Sputnik. Скарачэнне працягласці каранціннага рэжыму да 10 і менш дзён для тых людзей, якія мелі кантакт з носьбітамі каронавіруса, павышае рызыку перадачы інфекцыі, пра гэта заявіла эксперт Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Марыя ван Керкхове падчас трансляцыі на яе старонцы ў сацсетцы Twitter.

Людзі ў масках - Sputnik Беларусь
Мінздароўя абнавіла патрабаванні да санітарных мер супраць COVID-19

Раней СААЗ рэкамендавала двухтыднёвы каранцін для ўсіх, хто падтрымліваў кантакты з хворымі COVID людзьмі, гэты тэрмін тлумачыўся працягласцю інкубацыйнага перыяду інфекцыі.

Па словах Керкхове, у большай часткі людзей пасля інфікавання каронавірусам сімптомы захворвання развіваюцца праз 5-6 дзён. Калі на працягу 14 дзён яны не з'яўляюцца, то з 95%-й упэўненасцю можна сказаць, што іх ужо не будзе. Аднак ёсць выпадкі, калі сімптомы выяўляліся і пасля гэтага перыяду.

Яна нагадала, што шэраг краін вырашыў зменшыць тэрмін карантыну да 10 і нават да сямі дзён, а тэставанне праводзіць на дзясяты або сёмы дзень. На думку эксперта, пры скарачэнні перыяду абмежаванняў з 14 да 10 дзён будзе страчана "каля 13% выпадкаў, пры якіх сімптомы разаўюцца па завяршэнні гэтага перыяду".

Нагадаем, што ў Беларусі тэрмін самаізаляцыі з-за каронавіруса складае 14 дзён. Для тых, хто прыязджае ў рэспубліку з шэрагу краін у кастрычніку, ён быў скарочаны да 10 сутак. Тыя, хто ляціць транзітам праз тэрыторыю краіны, могуць нават не рабіць тэст на наяўнасць COVID-19, аднак павінны пацвердзіць сваё не больш чым 24-гадзіннае знаходжанне ў Беларусі.

Стужка навiн
0