Каронавірус муціруе, а што рабіць з вакцынай? Меркаванне эксперта

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкШпрыц з вакцынай супраць COVID-19
Шпрыц з вакцынай супраць COVID-19 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ці трэба мяняць вакцыну з-за мутацый COVID-19 і ці можа "прызвычаіцца" каронавірус да антыцелаў, патлумачыў расійскі мікрабіёлаг.

МІНСК, 9 сне - Sputnik. Эвалюцыя каронавіруса пакуль не дае неабходнасці мяняць вакцыну, як гэта адбываецца, да прыкладу, з грыпам, лічыць расійскі мікрабіёлаг.

COVID-мутанты

Уразлівыя для каронавіруса: як жыве ў пандэмію дом састарэлых - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Уразлівыя для каронавіруса: як жыве ў пандэмію дом састарэлых - відэа
Па словах аднаго са стваральнікаў вакцыны "Спутник V", кіраўніка Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Аляксандра Гінцбурга, змены каронавіруса больш падобныя на адзёр, а не на грып. На працягу года сур'ёзных мутацый (хоць яны і адбываюцца мільёнамі увесь час), якія даюць перадумовы мяняць вакцыну ад COVID-19 пакуль не было.

"Падчас эпідэмічнага працэсу (не было - Sputnik) ніводнай пакуль што мутацыі, якая паўплывала б на неабходнасць мяняць спецыфічнасць тых вакцынных прэпаратаў, якія цяпер ужо створаны", - цытуе словы навукоўца РІА "Новости".

У прыклад Гінцбург прыводзіць вірус адру, які з моманту ўзнікнення ні разу не мяняўся. Працэсы мутацыі каронавіруса, паводле яго слоў, ідуць прыкладна гэтак жа.

Навукоўцы адзначаюць, што SARS-CoV-2 хоць і муціруе як любы РНК-вірус, але куды больш павольна, чым звыклы для нас сезонны грып.

Антыцелы супраць COVID

Як вядома, імунная сістэма пры заражэнні COVID-19 выпрацоўвае антыцелы, якія захоўваюць інфармацыю пра інфекцыю, а пры наступнай сустрэчы з ёй дапамогуць "абясшкодзіць" вірус. Ці можа COVID "прызвычаіцца" да іх і стаць больш устойлівым?

"Не можа. Не таму, што ён не хоча або не ўмее гэтага рабіць, а таму што наша імунная сістэма настолькі разнастайная, што яна разнастайней, адпаведна, тых мутацый, якія там (у вірусе - Sputnik) могуць узнікнуць", - лічыць Аляксандр Гінцбург.

Стужка навiн
0